https://bel.sputnik.by/20220118/raptonaya-praverka-sl-rasyskya-vayskotsy-pachal-prybyvats-u-belarus-1059577657.html
Раптоўная праверка сіл: расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь
Раптоўная праверка сіл: расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь
Sputnik Беларусь
Падраздзяленні прыбылі ў складзе чыгуначнага эшалона і прывезлі аўтамабільную і цяжкую тэхніку. У бліжэйшы час яны выканаюць разгрузку і адправяцца ў раён... 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T13:13+0300
2022-01-18T13:13+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенная тэхніка
вайскоўцы
праверка
вучэнне
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059577815_0:0:3051:1716_1920x0_80_0_0_1fac5e9798d52c51a4bcf88e56ed0d2f.jpg
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Першыя расійскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь у рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны рэспублікі."У адпаведнасці з зацверджанай задумай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пачалі прыбываць падраздзяленні са складу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі", - сказала афіцыйны прадстаўнік ведамства Іна Гарбачова.Яна ўдакладніла, што паколькі праверка з'яўляецца раптоўнай, войскі будуць прыбываць на працягу ўсяго першага этапа. На гэтым этапе падраздзяленні выканаюць разгрузку тэхнікі - аўтамабіляў і бронетранспарцёраў - і накіруюцца ў раён выканання задач.Праверка сіл і новыя вучэнні Беларусі і РасііВаенныя вучэнні Беларусі і Расіі будуць называцца "Саюзная рашучасць - 2022", іх задуму ў панядзелак зацвердзіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Манеўры пройдуць на заходніх і паўднёвых граніцах рэспублікі, удзельнічаць у іх будуць беларускія і расійскія ўзброеныя сілы. Паводле слоў прэзідэнта, будзе адпрацавана "пэўная задума" супрацьстаяння з сіламі Захаду (Прыбалтыка і Польшча) і Поўдня (Украіна).Таксама напярэдадні стала вядома, што перад вучэннямі ў Беларусі пройдзе нечаканая праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Як заявіў начальнік Генштаба ВС Беларусі Віктар Гулевіч, будзе адпрацоўвацца абарона саюзных граніц "на паўднёвым аперацыйным напрамку як у паветранай прасторы, так і на сушы"."Таксама будуць выкананы задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнню перагрупоўкі на вялікія адлегласці", - адзначыў начальнік Генштаба.Калі пройдуць вучэнні?Сумесныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" будуць праведзены з 10 па 20 лютага, паведаміў на брыфінгу ў аўторак начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.Асноўная фаза манеўраў будзе праходзіць на пяці палігонах - "Абуз-Лясноўскі", "Асіповіцкі", "Брэсцкі", "Гожскі" і "Даманаўскі", а таксама на асобных участках мясцовасці. Акрамя таго, будуць задзейнічаны чатыры беларускія аэрадромы.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/12/1059577815_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_eb3aee51c51b389e8920388122378d96.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ваенная тэхніка, вайскоўцы, праверка, вучэнне, беларусь
ваенная тэхніка, вайскоўцы, праверка, вучэнне, беларусь
Раптоўная праверка сіл: расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь
13:13 18.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Падраздзяленні прыбылі ў складзе чыгуначнага эшалона і прывезлі аўтамабільную і цяжкую тэхніку. У бліжэйшы час яны выканаюць разгрузку і адправяцца ў раён выканання задач.
МІНСК, 18 сту - Sputnik. Першыя расійскія вайскоўцы прыбылі ў Беларусь у рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны рэспублікі.
"У адпаведнасці з зацверджанай задумай праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пачалі прыбываць падраздзяленні са складу Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі", - сказала афіцыйны прадстаўнік ведамства Іна Гарбачова.
Яна ўдакладніла, што паколькі праверка з'яўляецца раптоўнай, войскі будуць прыбываць на працягу ўсяго першага этапа. На гэтым этапе падраздзяленні выканаюць разгрузку тэхнікі - аўтамабіляў і бронетранспарцёраў - і накіруюцца ў раён выканання задач.
Праверка сіл і новыя вучэнні Беларусі і Расіі
Ваенныя вучэнні Беларусі і Расіі будуць называцца "Саюзная рашучасць - 2022", іх задуму ў панядзелак зацвердзіў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Манеўры пройдуць на заходніх і паўднёвых граніцах рэспублікі, удзельнічаць у іх будуць беларускія і расійскія ўзброеныя сілы. Паводле слоў прэзідэнта, будзе адпрацавана "пэўная задума" супрацьстаяння з сіламі Захаду (Прыбалтыка і Польшча) і Поўдня (Украіна).
Таксама напярэдадні стала вядома, што перад вучэннямі ў Беларусі пройдзе нечаканая праверка сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Як заявіў начальнік Генштаба ВС Беларусі Віктар Гулевіч, будзе адпрацоўвацца абарона саюзных граніц "на паўднёвым аперацыйным напрамку як у паветранай прасторы, так і на сушы".
"Таксама будуць выкананы задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнню перагрупоўкі на вялікія адлегласці", - адзначыў начальнік Генштаба.
Сумесныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" будуць праведзены з 10 па 20 лютага, паведаміў на брыфінгу ў аўторак начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік Міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.
Асноўная фаза манеўраў будзе праходзіць на пяці палігонах - "Абуз-Лясноўскі", "Асіповіцкі", "Брэсцкі", "Гожскі" і "Даманаўскі", а таксама на асобных участках мясцовасці. Акрамя таго, будуць задзейнічаны чатыры беларускія аэрадромы.
Вальфовіч:
у сумесным вучэнні Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага
Лукашэнка занепакоены сітуацыяй
на мяжы з ЕС і Украінай Зацверджана задума яшчэ адных ваенных
вучэнняў Беларусі і Расіі