https://bel.sputnik.by/20220119/grupa-mgranta-prarvalasya-z-belarus--polshchu-1059610621.html
Група мігрантаў прарвалася з Беларусі ў Польшчу
Група мігрантаў прарвалася з Беларусі ў Польшчу
Sputnik Беларусь
На фоне міграцыйнага крызісу Польшча рашуча настроена ўзвесці капітальную загароду на мяжы з Беларуссю. 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T13:42+0300
2022-01-19T13:42+0300
2023-02-23T14:06+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
мяжа беларусі і польшчы
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/18/1058985716_0:149:3115:1901_1920x0_80_0_0_041f8c4d39dbe4d0b5d12afd9ee1d069.jpg
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Групе з 32 мігрантаў удалося сілай прарвацца ў Польшчу ў раёне Мельніка, паведаміла Памежная служба Польшчы.У ведамстве адзначылі, што мігранты ламалі агароджу і закідвалі патрулі камянямі. Усе нападнікі былі затрыманы, сярод іх удалося ўстанавіць грамадзян Егіпта, Эрытрэі, Турцыі і Йемена.За апошнія суткі польскія памежнікі паведамілі пра 33 спробы незаконна прайсці праз мяжу.Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі неаднаразова заяўляў аб тым, што палякі выцясняюць мігрантаў у нашу рэспубліку. Таксама вядома нямала выпадкаў, калі беларускія пагранічнікі паблізу ад межаў сумежных дзяржаў-членаў ЕС знаходзяць збітых мігрантаў.Забойствы на мяжыПольскі дэзерцір Эміль Чэчка паведамляў, што яму вядома больш чым пра 240 забойстваў бежанцаў. Па словах Чэчкі, упершыню ён разам з польскімі сілавікамі ўдзельнічаў у забойстве мігрантаў 8 чэрвеня каля населенага пункта Семянуўка.Галоўнае следчае ўпраўленне расследуе крымінальную справу аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва, прапагандзе вайны і свядомым пакіданні ў небяспецы.Следчы камітэт накіраваў у міністэрства замежных спраў просьбу праінфармаваць па дыпканалах аб тым, што адбылося, адпаведныя міжнародныя структуры і ўпаўнаважаныя органы краін Блізкага Усходу, Афганістана.Чытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/18/1058985716_191:0:2922:2048_1920x0_80_0_0_4385812dde7bbc925bb28d9b77bbadad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, беларусь
нелегальныя мігранты, мяжа беларусі і польшчы, беларусь
Група мігрантаў прарвалася з Беларусі ў Польшчу
13:42 19.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) На фоне міграцыйнага крызісу Польшча рашуча настроена ўзвесці капітальную загароду на мяжы з Беларуссю.
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Групе з 32 мігрантаў удалося сілай прарвацца ў Польшчу ў раёне Мельніка, паведаміла Памежная служба Польшчы.
У ведамстве адзначылі, што мігранты ламалі агароджу і закідвалі патрулі камянямі. Усе нападнікі былі затрыманы, сярод іх удалося ўстанавіць грамадзян Егіпта, Эрытрэі, Турцыі і Йемена.
За апошнія суткі польскія памежнікі паведамілі пра 33 спробы незаконна прайсці праз мяжу.
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі неаднаразова заяўляў аб тым, што палякі выцясняюць мігрантаў у нашу рэспубліку. Таксама вядома нямала выпадкаў, калі беларускія пагранічнікі паблізу ад межаў сумежных дзяржаў-членаў ЕС знаходзяць збітых мігрантаў.
Польскі дэзерцір Эміль Чэчка паведамляў, што яму вядома больш чым пра 240 забойстваў бежанцаў. Па словах Чэчкі, упершыню ён разам з польскімі сілавікамі ўдзельнічаў у забойстве мігрантаў 8 чэрвеня каля населенага пункта Семянуўка.
Галоўнае следчае ўпраўленне расследуе крымінальную справу аб злачынствах супраць бяспекі чалавецтва, прапагандзе вайны і свядомым пакіданні ў небяспецы.
Следчы камітэт накіраваў у міністэрства замежных спраў просьбу праінфармаваць па дыпканалах аб тым, што адбылося, адпаведныя міжнародныя структуры і ўпаўнаважаныя органы краін Блізкага Усходу, Афганістана.
Папа Рымскі перадасць
грошы мігрантам на мяжы Беларусі і Польшчы