Лаўроў: РФ спадзяецца на вырашэнне крызісу на беларуска-польскай мяжы
© Sputnik / РИА Новости
/ Падпісацца
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі ў аўторак правёў перагаворы з міністрам замежных спраў ФРГ Аналенай Бербок.
МІНСК, 18 сту – Sputnik. Расія разлічвае, што ўсе зацікаўленыя бакі прыкладуць намаганні да вырашэння крызісу на беларуска-польскай мяжы праз дыялог з Мінскам, паведаміў у аўторак кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Гэтую заяву ён зрабіў на прэс-канферэнцыі па выніках перагавораў з кіраўніком МЗС ФРГ Аналенай Бербок.
"Гаварылі мы і аб сітуацыі на беларуска-польскай мяжы. Мы спадзяемся, што ўсе зацікаўленыя бакі прыкладуць намаганні для таго, каб гэты крызіс вырашыць праз дыялог з уладамі Беларусі", - сказаў Лаўроў.
Пра Украіну
Лаўроў таксама закрануў сітуацыю на тэрыторыі Украіны, адзначыўшы, што цяперашняя адміністрацыя ЗША больш рэалістычна глядзіць на ўкраінскае ўрэгуляванне, у тым ліку па пытанні асаблівага статусу Данбаса.
Масква вітала б садзейнічанне Злучаных Штатаў урэгуляванню сітуацыі на Украіне, заявіў ён.
"Мы будзем вітаць Злучаныя Штаты, калі яны ў дадатак да існуючых фарматаў будуць дапамагаць рухацца ў гэтым напрамку, паколькі яны маюць вырашальны ўплыў на кіеўскі рэжым", – падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.
Лаўроў падкрэсліў, што ў спецпрадстаўніка ў папярэдняй адміністрацыі Дональда Трампа "былі спецыфічныя погляды на тое, хто і што павінен рабіць, погляды, якія, шчыра скажам, супярэчылі зместу мінскага комплексу мер".
Пры гэтым міністр падкрэсліў, што ёсць падставы меркаваць, што цяперашняя адміністрацыя ЗША больш рэалістычна глядзіць на сітуацыю вакол украінскага ўрэгулявання, у прыватнасці, прызнае неабходнасць вырашэння найперш праблемы асаблівага статусу Данбаса.
Дыялог з Захадам
Лаўроў таксама заявіў, што Расія разлічвае на тое, што размова з Захадам па гарантыях бяспекі будзе працягнута без адкладу. "Будзем разлічваць, што гэта размова працягнецца, справа вельмі сур’ёзная, і цягнуць з канкрэтнымі дамоўленасцямі наконт гэтага проста не атрымліваецца", – сказаў ён.
Пры гэтым міністр чарговы раз абазначыў пазіцыю Расіі, адзначыўшы, што Масква нікому не пагражае, але чуе пагрозы ў свой адрас.
"Спадзяюся, што ўсё гэта адлюстроўвае толькі нейкія эмоцыі, якія пэўныя сілы ўзбуджаюць унутры лагера заходніх краін. Мы будзем кіравацца канкрэтнымі крокамі, канкрэтнымі справамі. У залежнасці ад таго, якія канкрэтныя крокі будуць рабіць нашыя партнёры, будзем, зразумела, вызначацца са сваёй рэакцыяй", - падкрэсліў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства.
Бежанцы ў ЕС
Больш за паўгода Літва, Польшча і Латвія скардзяцца на рост колькасці нелегальных мігрантаў з боку нашай рэспублікі.
У сярэдзіне лістапада тысячы бежанцаў прыйшлі ў пункт пропуску "Брузгі", крыху пазней мігранты паспрабавалі патрапіць на польскую тэрыторыю, але супраць іх палякі выкарысталі вадамёты, газ і святлошумавыя гранаты.
Беларусы размясцілі пацярпеўшых у лагістычным цэнтры. Многія з мігрантаў паляцелі дадому спецыяльнымі бясплатнымі эвакуацыйнымі рэйсамі. Некаторыя бежанцы ўсё яшчэ застаюцца ў транспартна-лагістычным цэнтры ў надзеі, што іх прапусцяць на тэрыторыю ЕС.
У пачатку 2022 года ў ТЛЦ на беларуска-польскай мяжы было каля 700 мігрантаў, пераважна сірыйцаў і іракцаў, якія імкнуцца патрапіць у Еўропу. Па ацэнцы карэспандэнта Sputnik, зараз іх там ад 300 да 400 чалавек. Аднак побыт у лагеры наладжаны – для маленькіх дзяцей арганізавалі нават школьныя заняткі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заклікаў народы Германіі і Польшчы прапусціць да іх мігрантаў
Меркель адмовілася прыняць мігрантаў з мяжы - крыніца
Эйсмант расказала падрабязнасці перагавораў Лукашэнкі і Меркель
Лукашэнка і Меркель зноў сазваніліся
Урад ФРГ лічыць, што дыялог з Лукашэнкам мае сэнс