Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка праходзіць абследаванне ў Маскве

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкНадзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2022
Падпісацца
У найбліжэйшыя дні Уладзімір Сямашка адновіць працу ў дыпмісіі.
МІНСК, 19 сту - Sputnik. Цяпер пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка знаходзіцца ў медустанове Масквы на абследаванні.
"Яго стан цалкам здавальняючы і ніякіх асцярог не выклікае", - сказалі Sputnik у пасольстве Беларусі ў РФ.
У найбліжэйшыя дні пасол адновіць працу ў дыпмісіі.
Уладзімір Ільіч Сямашка нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці.
У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).
Уладзімір Сямашка стаў беларускім паслом у Расіі ў лістападзе 2018 года па рашэнню прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Да гэтага ён быў віцэ-прэм'ерам, многія гады курыраваў энергетычныя пытанні з РФ. У маі 2019 года Сямашка быў надзелены паўнамоцтвамі віцэ-прэм'ера па пытаннях Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расіяй.
Чытайце таксама:
Без QR-кода нельга: беларусы ў Расіі сутыкаюцца з праблемамі
Беларусь у 2022 годзе будзе атрымліваць расійскі газ па старым кошце
Беларусь і Расія сёлета дасягнуць 37-38 мільярдаў долараў тавараабароту
Стужка навiн
0