https://bel.sputnik.by/20220119/pyasko-lyuby-zatrymany-za-myazhoy-rasyann--nagoda-dlya-klopatu-dyplamata-1059615519.html
Пяскоў: любы затрыманы за мяжой расіянін – нагода для клопату дыпламатаў
Пяскоў: любы затрыманы за мяжой расіянін – нагода для клопату дыпламатаў
Sputnik Беларусь
Казаць аб захаванні праў затрыманых расіян у Беларусі ўвогуле нельга, звярнуў увагу Пяскоў, кожны выпадак "трэба разглядаць асобна". 19.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-19T15:51+0300
2022-01-19T15:51+0300
2022-01-19T15:51+0300
дзмітрый пяскоў
беларусь
расія
мяжа
дыпламат
расіяне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104396/96/1043969697_0:0:2942:1656_1920x0_80_0_0_e44dff432beb13d9c402581c1e47aeae.jpg
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Любы грамадзянін Расіі, затрыманы або адбывае пакаранне за мяжой, з’яўляецца падставай для клопату з боку дыпламатычных прадстаўніцтваў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Ён звярнуў увагу, што часам у затрыманых два ці больш грамадзянства, тады сітуацыя выглядае інакш, паколькі шэраг дзяржаў не прызнаюць другое грамадзянства ў такіх выпадках. Аднак пасольства або консульства РФ у любым выпадку адносіцца "з асаблівай увагай" да кожнага грамадзяніна, адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.Пры гэтым гаварыць аб захаванні праў затрыманых расіян у Беларусі ўвогуле нельга, звярнуў увагу Пяскоў, паколькі кожны выпадак "трэба разглядаць асобна". Сам ён інфармацыі па кожным канкрэтным выпадку не мае.Напярэдадні Барыс Грызлоў, нядаўна прызначаны паслом РФ у Беларусі, заявіў, што дапамога расіянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адна з важных задач пасольства."І ступень увагі да такіх грамадзян не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад грамадскага рэзанансу", – асабліва адзначыў Грызлоў, адказваючы на пытанне аб стратэгіі пасольства РФ у адносінах да спраў Дуднікава і Сапегі – гэтыя два выпадкі крымінальных спраў у дачыненні да расійскіх грамадзян у Беларусі зараз выклікаюць найбольшы рэзананс.Справа Дуднікава і СапегіУ канцы снежня Мінгарсуд прысудзіў 21-гадовага расіяніна Дуднікава да 11 гадоў калоніі.Беларускі суд прызнаў яго вінаватым у распальванні варожасці, публічных закліках да захопу ўлады і гвалтоўнай змене канстытуцыйнага ладу, а таксама ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.Адвакат абскардзіла прыгавор і скарга паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі. Дата яе разгляду яшчэ не прызначана.Сапега была затрымана 23 траўня 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з адным з заснавальнікаў прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта кампаніі Ryanair.Яе абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі. Расіянцы пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.Сапега напісала прашэнні аб памілаванні на імя прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Яе справу будзе разглядаць Гродзенскі абласны суд, дата яшчэ не прызначана. Сапега заключыла здзелку са следствам і зараз знаходзіцца пад дамашнім арыштам.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220118/pasolstva-ras-akazha-dudnkavu--sapeze-neabkhodnuyu-padtrymku--gryzlo-1059573721.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104396/96/1043969697_133:0:2864:2048_1920x0_80_0_0_1b250f1f7e5b7e100c27ead4dbef8d20.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, беларусь, расія, мяжа, дыпламат, расіяне
дзмітрый пяскоў, беларусь, расія, мяжа, дыпламат, расіяне
Пяскоў: любы затрыманы за мяжой расіянін – нагода для клопату дыпламатаў
Казаць аб захаванні праў затрыманых расіян у Беларусі ўвогуле нельга, звярнуў увагу Пяскоў, кожны выпадак "трэба разглядаць асобна".
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Любы грамадзянін Расіі, затрыманы або адбывае пакаранне за мяжой, з’яўляецца падставай для клопату з боку дыпламатычных прадстаўніцтваў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
"Усім ахвотным аказваецца ўся неабходная дапамога і, безумоўна, старанна адсочваецца, каб законныя правы расійскіх грамадзян захоўваліся ў абавязковым парадку", – падкрэсліў сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, ці стаіць перад МЗС Расіі задача вярнуць на радзіму затрыманых або зняволеных у Беларусі расіян.
Ён звярнуў увагу, што часам у затрыманых два ці больш грамадзянства, тады сітуацыя выглядае інакш, паколькі шэраг дзяржаў не прызнаюць другое грамадзянства ў такіх выпадках. Аднак пасольства або консульства РФ у любым выпадку адносіцца "з асаблівай увагай" да кожнага грамадзяніна, адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.
Пры гэтым гаварыць аб захаванні праў затрыманых расіян у Беларусі ўвогуле нельга, звярнуў увагу Пяскоў, паколькі кожны выпадак "трэба разглядаць асобна". Сам ён інфармацыі па кожным канкрэтным выпадку не мае.
Напярэдадні Барыс Грызлоў, нядаўна прызначаны паслом РФ у Беларусі, заявіў, што дапамога расіянам, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, - адна з важных задач пасольства.
"І ступень увагі да такіх грамадзян не знаходзіцца ў прамой залежнасці ад грамадскага рэзанансу", – асабліва адзначыў Грызлоў, адказваючы на пытанне аб стратэгіі пасольства РФ у адносінах да спраў Дуднікава і Сапегі – гэтыя два выпадкі крымінальных спраў у дачыненні да расійскіх грамадзян у Беларусі зараз выклікаюць найбольшы рэзананс.
Справа Дуднікава і Сапегі
У канцы снежня Мінгарсуд прысудзіў 21-гадовага расіяніна Дуднікава да 11 гадоў калоніі.
Беларускі суд прызнаў яго вінаватым у распальванні варожасці, публічных закліках да захопу ўлады і гвалтоўнай змене канстытуцыйнага ладу, а таксама ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Адвакат абскардзіла прыгавор і скарга паступіла ў Вярхоўны суд Беларусі. Дата яе разгляду яшчэ не прызначана.
Сапега была затрымана 23 траўня 2021 года ў мінскім аэрапорце разам з адным з заснавальнікаў прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раманам Пратасевічам пасля экстранай пасадкі самалёта кампаніі Ryanair.
Яе абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі. Расіянцы пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Сапега напісала прашэнні аб памілаванні на імя прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Яе справу будзе разглядаць Гродзенскі абласны суд, дата яшчэ не прызначана. Сапега заключыла здзелку са следствам і зараз знаходзіцца пад дамашнім арыштам.
Мінск
перадаў Маскве інфармацыю аб затрыманай расіянцы Сапеге - Лаўроў