https://bel.sputnik.by/20220120/fotafakt-yak-prasovaetstsa-budantstva-mosta-na-nyamze-1059644477.html
Фотафакт: як прасоўваецца будаўніцтва моста на Нямізе
Фотафакт: як прасоўваецца будаўніцтва моста на Нямізе
Sputnik Беларусь
Пешаходны мост, пабудаваны ў 1962 годзе, абваліўся ў ноч на 8 студзеня. Па дадзеных гарадскіх улад, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый... 20.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-20T13:42+0300
2022-01-20T13:42+0300
2022-01-20T13:42+0300
надзвычайнае здарэнне
будаўніцтва
мост
фотафакт
няміга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0d/1059470460_320:81:1124:533_1920x0_80_0_0_6d6ab0fd7f5b88510ca163965a16f5f8.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Будаўніцтва новага пуцеправода на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Максіма Багдановіча працягваецца і днём, і ноччу. Карэспандэнт Sputnik паглядзеў, як выглядае будучы мост зараз.Нагадаем, пуцеправод абрынуўся ў ноч на 8 студзеня. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне поўнасцю разабраць пабудаваны 60 гадоў таму мост і ўзвесці новы. Анансавалася, што новая канструкцыя з’явіцца на Нямізе праз месяц пасля інцыдэнту.У сераду ў Гаррамаўтадоры Мінгарвыканкама распавялі, што мост у цэнтры Мінска адкрыецца 10 лютага.Як паведаміў карэспандэнт Sputnik, зараз на месцы будучага пуцеправода з’явіліся першыя апорныя канструкцыі.Раней для ўзвядзення моста сталі забурваць 24 палі, якія неабходны ў якасці дадатковых падпорак. Дыяметр свідравін - 1,2 метра, а глыбіня - ад 15 да 17.Мэр Мінска Уладзімір Кухараў падкрэсліваў, што новы пуцеправод будзе больш лёгкім і не такім масіўным, як ранейшы. Канструкцыю паднімуць вышэй, чым папярэдні мост, ужо з’явіўся праект падсветкі.Мост, які абваліўсяУ ноч на суботу, 8 студзеня, адбылося абвальванне пешаходнай часткі пуцеправода на Нямізе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.Як паведамлялі ўлады, мост у цэнтры сталіцы абследаваўся кожны год, у сакавіку 2021-га ён прайшоў такую праверку, было дадзена заключэнне аб далейшай эксплуатацыі.Крыху пазней спецыялісты назвалі прычыну надзвычайнага здарэння - "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур".Па факце абрушэння моста следчымі распачаты дзве крымінальныя справы: па ч.1 арт.305 (парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ) і ч.2 арт.428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса.Рух грамадскага транспарту і аўтамабіляў вакол праблемнага моста забаронены да 10 лютага.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220119/pratsuyuts-kruglasutachna-yak-prakhodzts-budantstva-masta-na-nyamze-1059613277.html
няміга
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/0d/1059470460_194:0:981:590_1920x0_80_0_0_3b43339d449bc5778e1544ba2d5fb83c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надзвычайнае здарэнне, будаўніцтва, мост, фотафакт, няміга
надзвычайнае здарэнне, будаўніцтва, мост, фотафакт, няміга
Фотафакт: як прасоўваецца будаўніцтва моста на Нямізе
Пешаходны мост, пабудаваны ў 1962 годзе, абваліўся ў ноч на 8 студзеня. Па дадзеных гарадскіх улад, надзвычайнае здарэнне адбылося з-за стомленасці канструкцый у сувязі з працай метро і павышанай нагрузкай з-за скокаў тэмператур.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Будаўніцтва новага пуцеправода на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Максіма Багдановіча працягваецца і днём, і ноччу. Карэспандэнт Sputnik паглядзеў, як выглядае будучы мост зараз.
Нагадаем, пуцеправод абрынуўся ў ноч на 8 студзеня. Гарадскія ўлады прынялі рашэнне поўнасцю разабраць пабудаваны 60 гадоў таму мост і ўзвесці новы. Анансавалася, што новая канструкцыя з’явіцца на Нямізе праз месяц пасля інцыдэнту.
У сераду ў Гаррамаўтадоры Мінгарвыканкама распавялі, што мост у цэнтры Мінска адкрыецца 10 лютага.
Як паведаміў карэспандэнт Sputnik, зараз на месцы будучага пуцеправода з’явіліся першыя апорныя канструкцыі.
Раней для ўзвядзення моста сталі забурваць 24 палі, якія неабходны ў якасці дадатковых падпорак. Дыяметр свідравін - 1,2 метра, а глыбіня - ад 15 да 17.
Мэр Мінска Уладзімір Кухараў падкрэсліваў, што новы пуцеправод будзе больш лёгкім і не такім масіўным, як ранейшы. Канструкцыю паднімуць вышэй, чым папярэдні мост, ужо з’явіўся праект падсветкі.
У ноч на суботу, 8 студзеня, адбылося абвальванне пешаходнай часткі пуцеправода на Нямізе. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Як паведамлялі ўлады, мост у цэнтры сталіцы абследаваўся кожны год, у сакавіку 2021-га ён прайшоў такую праверку, было дадзена заключэнне аб далейшай эксплуатацыі.
Крыху пазней спецыялісты назвалі прычыну надзвычайнага здарэння - "стомленасць канструкцыі ў сувязі з работай метро і павышанай нагрузкай з-за скачкоў тэмператур".
Па факце абрушэння моста следчымі распачаты дзве крымінальныя справы: па ч.1 арт.305 (парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ) і ч.2 арт.428 (службовая халатнасць) Крымінальнага кодэкса.
Рух грамадскага транспарту і аўтамабіляў вакол праблемнага моста забаронены да 10 лютага.