МЗС РФ назвала домысламі заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі
14:22 20.01.2022 (абноўлена: 14:23 20.01.2022)
© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкВодаўзводная вежа Маскоўскага Крамля і вышынны будынак міністэрства замежных спраў Расіі
© Sputnik / Евгений Биятов
/ Падпісацца
Амерыканскі бок часта ў сваіх заявах па тых ці іншых падзеях апелюе да ілжывай інфармацыі, называючы гэта фактамі, адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве Расіі.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. У Міністэрстве замежных спраў Расіі назвалі домысламі нядаўнія заявы прадстаўнікоў ЗША, што прыняцце паправак у Канстытуцыю Беларусі дасць магчымасць размясціць на тэрыторыі гэтай краіны расійскую ядзерную зброю.
"Калі чуеш заявы амерыканскіх афіцыйных асоб, можна ўсумніцца ў якасці адукацыйнага працэсу ў ЗША", - заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава на брыфінгу ў ведамстве.
Яна ўдакладніла, што такія размовы ў Вашынгтоне вядуцца альбо ад неразумення рэалій, альбо ад няведання фактаў, альбо гэта зусім няўменне на аснове фактаў рабіць патрэбныя высновы.
"Немагчыма несці тое, што нясуць нашы амерыканскія партнёры, поўнасцю ігнаруючы беларускую сітуацыю, парадак дня, рэаліі, усё, што робіцца вакол гэтай краіны", - сказала яна.
Захарава адзначыла, што амерыканскія калегі любяць апеляваць да нейкіх фактаў, якія ў рэальнасці імі не з’яўляюцца.
"Таму дэталёва ў гэта ўсё паглыбляцца немагчыма", - адзначыла расійскі дыпламат.
Рэакцыя на нарошчванне сіл НАТА
Пры гэтым яна ўказала, што ўздоўж меж Саюзнай дзяржавы Польшча, Літва і Украіна нарошчваюць ваенную прысутнасць, а гэта ў выніку вымушае Беларусь і Расію рэагаваць на такія правакацыі.
"Мы падзяляем турботу беларускіх калег, саюзнікаў нарошчваннем ваеннай прысутнасці НАТА ўздоўж знешніх рубяжоў Беларусі", - адзначыла Захарава.
Гэта звязана з тым, што беларуская мяжа з заходняга боку – гэта мяжа Саюзнай дзяржавы і АДКБ, таму краіны праводзяць рэгулярныя трэніроўкі войск і сумесныя патруляванні рубяжоў.
"Расія і Беларусь вымушаны ў сувязі з гэтым адэкватна рэагаваць, у тым ліку шляхам сумеснага патрулявання паветранай прасторы, рэгулярных сумесных трэніровак, вучэнняў і гэтак далей", - падкрэсліла прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства РФ.
Мілітарызацыя Украіны і правакацыі
Масква таксама звярнулася да краін Захаду з заклікам спыніць садзейнічанне мілітарызацыі Украіны.
Па словах Марыі Захаравай, замест гэтага заходнееўрапейскія і амерыканскія партнёры лепш бы заклікалі ўлады Украіны выконваць Мінскія пагадненні.
Акрамя таго, заявы некаторых краін аб нібы падрыхтоўцы Расіяй уварвання на ўкраінскую тэрыторыю – гэта толькі прыкрыццё для сваіх правакацый, упэўнены ў МЗС РФ.
"У тым ліку ваеннага характару, якія могуць мець самыя трагічныя наступствы для рэгіянальнай і глабальнай бяспекі", - падкрэсліла прадстаўнік расійскага МЗС.
Па словах Захаравай, Вялікабрытанія ўжо некалькі дзён ваеннымі самалётамі дастаўляе на Украіну зброю. Было арганізавана не менш як шэсць рэйсаў. Стала вядома, што Украіна таксама атрымае і пераносныя супрацьтанкавыя комплексы для прымянення ў гарадскіх умовах.
Але самай адчувальнай з’яўляецца ваенная дапамога ЗША, адзначыла дыпламат.
"Толькі ў апошнія месяцы Вашынгтон паставіў на Украіну 30 супрацьтанкавых ракетных комплексаў "Джавелін" і 180 ракет да іх", - падкрэсліла яна.
Беларуска-расійскія манеўры
Сёння, 20 студзеня, беларускае Мінабароны паведаміла аб тым, што ў краіну прыбылі расійскія марскія пехацінцы.
"Для ўдзелу ў праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы ў Беларусь прадаўжаюць прыбываць эшалоны з тэхнікай і асабовым складам Узброеных сіл Расіі", - паведаміла ведамства.
Вядома таксама, што Расія перакідвае ў Беларусь два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 і дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцирь-С", а таксама 12 самалётаў Су-35.
Напярэдадні ў рэспубліку прыбылі падраздзяленні Усходняй ваеннай акругі, яны здзейснілі марш сваім ходам і чыгуначным транспартам на палігоны.
Нагадаем, ваенныя РФ прымуць удзел у праверцы сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы. Яна пройдзе ў два этапы. Першы працягнецца да 9 лютага: за гэты час будзе выканана перадыслакацыя, а таксама стварэнне груповак войск на беларускай тэрыторыі.
Другі этап прадугледжвае правядзенне вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022". Яны запланаваны з 10 па 20 лютага. Вядома, што манеўры пройдуць на пяці палігонах Беларусі, аб іх правядзенні Лукашэнка і Пуцін дамовіліся яшчэ ў снежні.
Чытайце таксама:
Захарава назвала злачыннай халатнасцю пытанні журналістаў Байдэну
Блінкен не прывязе на сустрэчу з Лаўровым пісьмовы адказ на прапановы РФ
Перамовы аб размяшчэнні ядзерных сіл Расіі ў Беларусі не вядуцца – Джабараў
МЗС Беларусі: ЗША сваімі заявамі нагнятаюць абстаноўку
Пяскоў: Расія не можа мірыцца з паступовым уварваннем НАТА на Украіну