https://bel.sputnik.by/20220120/padatkavk-patlumachyl-kal-agarodnk--grybnk-pavnny-platsts-padatak-1059620922.html
Падаткавікі патлумачылі, калі агароднікі і грыбнікі павінны плаціць падатак
Падаткавікі патлумачылі, калі агароднікі і грыбнікі павінны плаціць падатак
Sputnik Беларусь
Падатак будуць спаганяць, калі чалавек за год заробіць на продажы сельгаспрадукцыі або грыбоў больш за 6400 рублёў (больш за 2,4 тыс. долараў). 20.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-20T08:55+0300
2022-01-20T08:55+0300
2022-01-20T09:44+0300
міністэрства па падатках і зборах рб
падаткі
сельская гаспадарка
грыбы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055660467_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_94cc10674011ecff8a558d134f6b59c6.jpg
МІНСК, 20 сту - Sputnik. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, у якіх выпадках за продаж сельгаспрадукцыі з асабістага падворка, а таксама зборшчыкам грыбоў і ягад давядзецца плаціць падатак.Новыя ўмовы прадугледжаны рэдакцыяй Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая ўступіла ў сілу з 2022 года.Агароднікі, жывёлаводы, пчаляры, зборшчыкі ягад, грыбоў, арэхаў і іншых дзікаросаў па-ранейшаму ўключаны ў артыкул 208 НК РБ (даходы, якія вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб).Але цяпер падатковая будзе больш уважліва ставіцца да тых, хто пакажа ў якасці тлумачэння крыніцы даходаў (накіраваных на куплю маёмасці і іншыя выдаткі) – продаж прадукцыі, вырашчанай на прысядзібным участку або сабраную ў лесе.Зрэшты, размова ідзе аб суме, якая перавышае 200 базавых велічынь на працягу года. З 1 студзеня 2022 года базавая велічыня павялічылася з 29 да 32 рублёў, таму ў гэтым сезоне можна без праблем зарабіць 6400 рублёў ці амаль 2,5 тысячы долараў у эквіваленце. Падатак (10%) будзе спаганяцца з заробленага звыш гэтай сумы.Падаткавікі раней адзначалі, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі выдаткамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікаросаў.З чым звязаны змены ў падатковым заканадаўстве?Як тлумачыў раней намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Вабішчэвіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс арыентаваны ў асноўным на вырашэнне практычных пытанняў падаткаабкладання і прадугледжваюць базавыя, дадатковыя і сістэмныя меры."Да базавых мер адносіцца індэксацыя ставак падаткаў, якія ў нас ёсць. Напрыклад, павелічэнне ставак акцызаў у прыватнасці на цыгарэты - каля 15 працэнтаў. Увядзенне акцызаў на вадкасці для электронных цыгарэт", - растлумачыў Вабішчэвіч.Да другога блока, паводле слоў дэпутата, адносіцца абавязак па вылічэнні падатку на дабаўленую вартасць і выплаце замежнымі арганізацыямі, якія займаюцца дыстанцыйным гандлем таварамі. Дадатковай мерай таксама лічыцца адмена льготы па падатку на нерухомасць у адносінах да ўласнікаў кватэр.А сістэмныя змены падатковага заканадаўства закрануць мікраарганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых, рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзіб.У прыватнасці, умовы падаткаабкладання для ІП ураўнуюць за кошт павелічэння ставак падаткаў. Яны, паводле слоў Вабішчэвіча, будуць павышаны ад 2 да 4 разоў у залежнасці ад рэгіёна і віду дзейнасці. "У той жа час ёсць і іншыя падыходы, якія дастаткова спросцяць вядзенне бізнесу - гэта прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з адзінай стаўкай 6 працэнтаў, якая будзе працаваць ужо ў 2022 годзе", - адзначыў дэпутат.Парламентарый падкрэсліў, што на працягу студзеня ІП павінны канчаткова вызначыцца, па якім парадку яны будуць працаваць. Зрэшты, 2022 год будзе пераходным, таму што з наступнага будзе поўнасцю адменена спрошчаная сістэма, адзіны падатак для ІП.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0d/1055660467_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_22a41af6248bc335ab954c6b62b156f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, сельская гаспадарка, грыбы
міністэрства па падатках і зборах рб, падаткі, сельская гаспадарка, грыбы
Падаткавікі патлумачылі, калі агароднікі і грыбнікі павінны плаціць падатак
08:55 20.01.2022 (абноўлена: 09:44 20.01.2022) Падатак будуць спаганяць, калі чалавек за год заробіць на продажы сельгаспрадукцыі або грыбоў больш за 6400 рублёў (больш за 2,4 тыс. долараў).
МІНСК, 20 сту - Sputnik. Міністэрства па падатках і зборах растлумачыла, у якіх выпадках за продаж сельгаспрадукцыі з асабістага падворка, а таксама зборшчыкам грыбоў і ягад давядзецца плаціць падатак.
Новыя ўмовы прадугледжаны рэдакцыяй Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якая ўступіла ў сілу з 2022 года.
Агароднікі, жывёлаводы, пчаляры, зборшчыкі ягад, грыбоў, арэхаў і іншых дзікаросаў па-ранейшаму ўключаны ў артыкул 208 НК РБ (даходы, якія вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб).
Але цяпер падатковая будзе больш уважліва ставіцца да тых, хто пакажа ў якасці тлумачэння крыніцы даходаў (накіраваных на куплю маёмасці і іншыя выдаткі) – продаж прадукцыі, вырашчанай на прысядзібным участку або сабраную ў лесе.
Зрэшты, размова ідзе аб суме, якая перавышае 200 базавых велічынь на працягу года. З 1 студзеня 2022 года базавая велічыня павялічылася з 29 да 32 рублёў, таму ў гэтым сезоне можна без праблем зарабіць 6400 рублёў ці амаль 2,5 тысячы долараў у эквіваленце. Падатак (10%) будзе спаганяцца з заробленага звыш гэтай сумы.
Падаткавікі раней адзначалі, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі выдаткамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікаросаў.
З чым звязаны змены ў падатковым заканадаўстве?
Як тлумачыў раней намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Вабішчэвіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс арыентаваны ў асноўным на вырашэнне практычных пытанняў падаткаабкладання і прадугледжваюць базавыя, дадатковыя і сістэмныя меры.
"Да базавых мер адносіцца індэксацыя ставак падаткаў, якія ў нас ёсць. Напрыклад, павелічэнне ставак акцызаў у прыватнасці на цыгарэты - каля 15 працэнтаў. Увядзенне акцызаў на вадкасці для электронных цыгарэт", - растлумачыў Вабішчэвіч.
Да другога блока, паводле слоў дэпутата, адносіцца абавязак па вылічэнні падатку на дабаўленую вартасць і выплаце замежнымі арганізацыямі, якія займаюцца дыстанцыйным гандлем таварамі. Дадатковай мерай таксама лічыцца адмена льготы па падатку на нерухомасць у адносінах да ўласнікаў кватэр.
А сістэмныя змены падатковага заканадаўства закрануць мікраарганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых, рамеснікаў і ўладальнікаў аграсядзіб.
У прыватнасці, умовы падаткаабкладання для ІП ураўнуюць за кошт павелічэння ставак падаткаў. Яны, паводле слоў Вабішчэвіча, будуць павышаны ад 2 да 4 разоў у залежнасці ад рэгіёна і віду дзейнасці. "У той жа час ёсць і іншыя падыходы, якія дастаткова спросцяць вядзенне бізнесу - гэта прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з адзінай стаўкай 6 працэнтаў, якая будзе працаваць ужо ў 2022 годзе", - адзначыў дэпутат.
Парламентарый падкрэсліў, што на працягу студзеня ІП павінны канчаткова вызначыцца, па якім парадку яны будуць працаваць. Зрэшты, 2022 год будзе пераходным, таму што з наступнага будзе поўнасцю адменена спрошчаная сістэма, адзіны падатак для ІП.
Стала вядома, чаму ў Беларусі рэзка
павялічыліся падаткіЛукашэнка падпісаў
новы Падатковы кодэкс – што мяняецца
Падатак для агароднікаў, пчаляроў і грыбнікоў хочуць увесці ў Беларусі