https://bel.sputnik.by/20211226/padatak-dlya-agarodnka-pchalyaro--grybnko-khochuts-uvests--belarus-1059025915.html
Падатак для агароднікаў, пчаляроў і грыбнікоў хочуць увесці ў Беларусі
Падатак для агароднікаў, пчаляроў і грыбнікоў хочуць увесці ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Падаткавікі адзначаюць, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі расходамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага... 26.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-26T12:56+0300
2021-12-26T12:56+0300
2021-12-26T13:00+0300
беларусь
грыбы
продаж
прадукцыя
даходы
падатковыя органы
мёд
падатак
агародніна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102473/40/1024734080_0:57:3070:1784_1920x0_80_0_0_3662744ac1492facd596f71616ec9bfe.jpg
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Беларусі плануюць вылічваць падаходны падатак з тых, хто прадае агародніну, садавіну, мяса або мёд з асабістага падворка, а таксама займаецца зборам грыбоў, ягад, арэхаў, лекавых раслін і іншай дзікарослай прадукцыі для далейшай здачы.Такая норма змяшчаецца ў варыянце праекта змяненняў у Падатковы кодэкс, апублікаваным на афіцыйным сайце міністэрства фінансаў Беларусі. Законапраект ужо адобрылі ў двух чытаннях дэпутаты і сенатары.Падаткам будзе абкладацца сума, якая перавышае 200 базавых велічынь (5800 беларускіх рублёў). І гаворка ідзе пра тых, хто пакажа дадзены від даходу пры абгрунтаванні дарагой пакупкі (напрыклад, аўтамабіля) пры ацэнцы даходаў і расходаў з боку падатковых органаў.Што яшчэ прапануецца ў абноўленым Падатковым кодэксе?Заканадаўцы таксама прапануюць увесці падатак за першую кватэру, павялічыць збор для ўладальнікаў аграсядзіб і рамеснікаў, а таксама скараціць спісак відаў дзейнасці ІП, якія абкладаюцца адзіным падаткам.Падатак для рамеснікаў збіраюцца падняць з 58 да 62 рублёў у год, а з 2023 года і ўвогуле адмяніць.Праўкі ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць павышэнне ставак акцызаў на піва і цыгарэты. З 2022 года маюць намер увесці акцызы на вадкасці для электронных сістэм курэння (электронныя цыгарэты, парагенератары, вэйпы) і на нетытунёвыя нікатыназмяшчальныя вырабы.Мясцовым уладам хочуць дазволіць павышаць стандартную стаўку падатку на прыбытак (18%) у межах двух адсоткаў. Як удакладнілі ў парламенце, "прадугледжаны мэтавы характар выкарыстання гэтых сродкаў". У прыватнасці, зборы накіруюць на будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211029/lukashenka-nazva-mzernym-padatak-na-kvatery-1057549946.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102473/40/1024734080_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_f7dc297f2421c2e628925265a2386624.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, грыбы, продаж, прадукцыя, даходы, падатковыя органы, мёд, падатак, агародніна
беларусь, грыбы, продаж, прадукцыя, даходы, падатковыя органы, мёд, падатак, агародніна
Падатак для агароднікаў, пчаляроў і грыбнікоў хочуць увесці ў Беларусі
12:56 26.12.2021 (абноўлена: 13:00 26.12.2021) Падаткавікі адзначаюць, што ўсё больш грамадзян пры праверцы даходаў у сувязі з буйнымі расходамі называюць крыніцай даходу продаж прадукцыі з асабістага падворка і сезонны збор дзікаросаў.
МІНСК, 26 сне – Sputnik. У Беларусі плануюць вылічваць падаходны падатак з тых, хто прадае агародніну, садавіну, мяса або мёд з асабістага падворка, а таксама займаецца зборам грыбоў, ягад, арэхаў, лекавых раслін і іншай дзікарослай прадукцыі для далейшай здачы.
Такая норма змяшчаецца ў варыянце праекта змяненняў у Падатковы кодэкс, апублікаваным на афіцыйным сайце міністэрства фінансаў Беларусі. Законапраект ужо адобрылі ў двух чытаннях дэпутаты і сенатары.
Падаткам будзе абкладацца сума, якая перавышае 200 базавых велічынь (5800 беларускіх рублёў). І гаворка ідзе пра тых, хто пакажа дадзены від даходу пры абгрунтаванні дарагой пакупкі (напрыклад, аўтамабіля) пры ацэнцы даходаў і расходаў з боку падатковых органаў.
Што яшчэ прапануецца ў абноўленым Падатковым кодэксе?
Заканадаўцы таксама прапануюць увесці падатак за першую кватэру, павялічыць збор для ўладальнікаў аграсядзіб і рамеснікаў, а таксама скараціць спісак відаў дзейнасці ІП, якія абкладаюцца адзіным падаткам.
Падатак для рамеснікаў збіраюцца падняць з 58 да 62 рублёў у год, а з 2023 года і ўвогуле адмяніць.
"Дадзеныя меры накіраваны на выраўноўванне падатковай нагрузкі гэтых катэгорый плацельшчыкаў у параўнанні з наёмнымі работнікамі і павышэнне ступені іх удзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў", - тлумачылі раней у парламенце.
Праўкі ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць павышэнне ставак акцызаў на піва і цыгарэты. З 2022 года маюць намер увесці акцызы на вадкасці для электронных сістэм курэння (электронныя цыгарэты, парагенератары, вэйпы) і на нетытунёвыя нікатыназмяшчальныя вырабы.
Мясцовым уладам хочуць дазволіць павышаць стандартную стаўку падатку на прыбытак (18%) у межах двух адсоткаў. Як удакладнілі ў парламенце, "прадугледжаны мэтавы характар выкарыстання гэтых сродкаў". У прыватнасці, зборы накіруюць на будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры.
29 кастрычніка 2021, 15:18
Мінфін апублікаваў праект падатковых змен:
што чакае ІП?Для ўладальнікаў аграсядзіб у Беларусі
могуць падняць падаткі