https://bel.sputnik.by/20220122/belarusy-zmoguts-zapytvats-zvestk-ab-perasyachennyakh-myazhy-1059701174.html
Беларусы змогуць запытваць звесткі аб перасячэннях мяжы
Беларусы змогуць запытваць звесткі аб перасячэннях мяжы
Sputnik Беларусь
Дадзеныя дадуць толькі пасля строгай праверкі з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу або ID-карты, атрымліваць інфармацыю за іншага чалавека не... 22.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-22T15:43+0300
2022-01-22T15:43+0300
2022-01-22T15:47+0300
мяжа
беларусы
id-карта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/80/1020118000_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_dc0e31fafd435056a8797a7ede7cd95b.jpg
МІНСК, 22 сту - Sputnik. У беларусаў з'явілася магчымасць запытаць звесткі аб сваіх перасячэннях мяжы, паведамляе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.Уладальнікам сістэмы з'яўляецца Дзяржпагранкамітэт. Для атрымання паслугі трэба прайсці строгую аўтэнтыфікацыю – выкарыстоўваць свой электронны лічбавы подпіс ці ўвесці дадзеныя ID-карты ў асабістым кабінеце на Адзіным партале электронных паслуг.Адзначаецца, што ДПК прадаставіць наступныя дадзеныя: ПІБ (на лацінцы), ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, пункт пропуску, дату рэгістрацыі, статус пасажыра і напрамак руху.Паслуга будзе платнай, колькі яна будзе каштаваць і калі заробіць, не ўдакладняецца. Атрымаць звесткі можна будзе толькі ў адносінах да сябе асабіста.Важны нюанс: інфармацыя аб перасячэнні мяжы даступная фізічным асобам, пачынаючы з 1 студзеня 2010 года.Як беларусам з ID-картамі перасякаць мяжу?Нагадаем, беларусам з 1 верасня 2021 года можна звяртацца ў органы па грамадзянстве і міграцыі па біяметрычныя дакументы. Па іх, а таксама па пашпарце старога ўзору сёння можна выехаць за мяжу.У ДПК зазначаюць, што выкарыстанне біяметрыі паскарае працэдуру праходжання пагранічнага кантролю пры перасячэнні мяжы, а таксама "гарантавана абараняе ад падробак".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/80/1020118000_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_fb46098f0faea49f692f608c3221d716.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа, беларусы, id-карта
Беларусы змогуць запытваць звесткі аб перасячэннях мяжы
15:43 22.01.2022 (абноўлена: 15:47 22.01.2022) Дадзеныя дадуць толькі пасля строгай праверкі з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу або ID-карты, атрымліваць інфармацыю за іншага чалавека не атрымаецца.
МІНСК, 22 сту - Sputnik. У беларусаў з'явілася магчымасць запытаць звесткі аб сваіх перасячэннях мяжы, паведамляе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.
Уладальнікам сістэмы з'яўляецца Дзяржпагранкамітэт. Для атрымання паслугі трэба прайсці строгую аўтэнтыфікацыю – выкарыстоўваць свой электронны лічбавы подпіс ці ўвесці дадзеныя ID-карты ў асабістым кабінеце на Адзіным партале электронных паслуг.
Адзначаецца, што ДПК прадаставіць наступныя дадзеныя: ПІБ (на лацінцы), ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, пункт пропуску, дату рэгістрацыі, статус пасажыра і напрамак руху.
Паслуга будзе платнай, колькі яна будзе каштаваць і калі заробіць, не ўдакладняецца. Атрымаць звесткі можна будзе толькі ў адносінах да сябе асабіста.
Важны нюанс: інфармацыя аб перасячэнні мяжы даступная фізічным асобам, пачынаючы з 1 студзеня 2010 года.
Як беларусам з ID-картамі перасякаць мяжу?
Нагадаем, беларусам з 1 верасня 2021 года можна звяртацца ў органы па грамадзянстве і міграцыі па біяметрычныя дакументы. Па іх, а таксама па пашпарце старога ўзору сёння можна выехаць за мяжу.
У ДПК зазначаюць, што выкарыстанне біяметрыі паскарае працэдуру праходжання пагранічнага кантролю пры перасячэнні мяжы, а таксама "гарантавана абараняе ад падробак".
Стала вядома, колькі замежнікаў за год
атрымліваюць грамадзянства БеларусіБіяметрычныя дакументы: як і дзе ў Беларусі выпускаюць ID-карты
Можна ісці
за новымі пашпартамі: 1 верасня ўступае ў сілу ўказ прэзідэнта