Лукашэнка: Беларусь і Расія "ламануць так, што мала не здасца"
© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Лунінецкім раёне
© Photo : пресс-служба президента Беларуси
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі папярэдзіў, што Польшча і краіны Балтыі рыхтуюцца да нечага працяглага і сур’ёзнага. Неспакойна і на паўднёвых рубяжах.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Беларусь і Расія не жадаюць вайны, таму што памятаюць падзеі Вялікай Айчыннай. Аб гэтым журналістам заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля наведвання ваенных аб’ектаў у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што бяспека Саюзнай дзяржавы выбудоўваецца, зыходзячы з неабходнасці абараняць свае межы.
"Я думаю, мяне зразумее і кіраўніцтва Расіі. Тое, што я скажу, будзе, напэўна, сугучна і іх пазіцыі. Мы не хочам вайны. Не толькі таму, што гэта цяжка і дрэнна, гэта не проста дыскамфорт – гэта жахліва для чалавека, для людзей і не толькі для вайскоўцаў. Не дай бог вайна, гэта закране ўсіх. Таму мы не хочам ваяваць. Не хочам яшчэ і таму, што мы памятаем, якая была вайна ў нас, якая скончылася сем дзесяткаў гадоў таму", – адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: калі супраць Саюзнай дзяржавы пачнуць разгортваць арміі, ставіць на мяжу выжывання рознага роду санкцыямі, запалохваць і пагражаць, то Беларусь і Расія тады "ламануць так, што мала не здасца".
"Таму з намі не трэба звязвацца. Нас немагчыма перамагчы. І па духу мы людзі такія, што немагчыма перамагчы, і па тэрыторыі: ад Брэста да Уладзівастока – ужо многія спрабавалі, мы памятаем. Чым скончылася – зразумела. Таму не трэба нас торгаць. Мы нікому ў агарод не лезем, у нас дастаткова зямлі. Дай бог яе ўтрымаць і асвоіць. Вось нашы мэты. Але яшчэ раз паўтараю, калі хтосьці не наразумеў: мала не здасца. Я не пагражаю, я проста папярэджваю: уратуй вас бог!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.
На нарадзе па ўмацаванні ваеннай бяспекі краіны Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ў снежні мінулага года з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным была дасягнута дамоўленасць правесці сумесныя мерапрыемствы на заходнім і паўднёвым рубяжах Беларусі, якія з’яўляюцца мяжой і Саюзнай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што паблізу ад беларускіх меж Польшча і краіны Балтыі засяродзілі больш як 30 тысяч ваеннаслужачых, а таксама баявую тэхніку і ўзбраенне.
"Больш за тое, Варшава звярнулася да кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага блока з просьбай разгарнуць у гэтым рэгіёне шматэшаланаваную сістэму тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Як людзі ваенныя мы адразу задаём пытанне: навошта?" - спытаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы тут жа зрабіў выснову: суседзі рыхтуюцца да нечага сур’ёзнага, па крайняй меры, працяглага.
Ён таксама звярнуў увагу, што ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту і на паўднёвых рубяжах, што выклікае насцярожанасць.
"Саюзная рашучасць - 2022"
Сумесныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні "Саюзная рашучасць - 2022" будуць праведзены з 10 па 20 лютага.
Будуць выкананы задачы па барацьбе з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі. Запланавана праверка ваенна-лагістычнай сістэмы па забеспячэнні перагрупоўкі на вялікія адлегласці.
План дзеянняў войск падчас вучэнняў яшчэ дапрацоўваецца, аднак ужо вядомы галоўныя пытанні, якія і беларускім, і расійскім войскам трэба будзе адпрацаваць:
узмацненне ўчасткаў дзяржмяжы на магчымых напрамках незаконнага пранікнення;
пошук, блакіраванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка;
асобныя пытанні постканфліктнага ўрэгулявання.
У манеўрах будуць задзейнічана частка сіл і сродкаў Узброеных сіл Беларусі, а таксама некалькі часцей і падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі УС Расіі.
Першыя расійскія вайскоўцы ўжо прыбываюць у Беларусь.
Асноўная фаза вучэнняў пройдзе на палігонах Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей - "Абуз-Лясноўскім", "Асіповіцкім", "Брэсцкім", "Гожскім" і "Даманаўскім". Мінабароны Беларусі плануе таксама задзейнічаць аэрадромы Баранавіч, Лунінца, Ліды і Мачулішчаў.
Вынікам сумесных вучэнняў расійскіх і беларускіх узброеных сіл стане ацэнка здольнасці выканаць задачы па забеспячэнні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама:
Раптоўная праверка сіл: расійскія вайскоўцы пачалі прыбываць у Беларусь
Лукашэнка расказаў аб ваеннай небяспецы з боку Польшчы і Украіны
МЗС Беларусі: ЗША сваімі заявамі нагнятаюць абстаноўку
Вальфовіч: у сумесным вучэнні Беларусі і Расіі няма нічога надзвычайнага
МЗС РФ назвала домысламі заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі