Праз год: "Белавія" анансавала зніжкі на білеты

© Photo : "Белавиа"Самалёт "Белавія"
Самалёт Белавія - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2022
Падпісацца
Пасажыры змогуць купіць квіткі па зніжаных тарыфах і паляцець, да прыкладу, у Дубай ці Ташкент па параўнальна нізкіх коштах.
МІНСК, 24 сту - Sputnik. "Белавія" анансавала скідкі на квіткі, паведамілі Sputnik у кампаніі.
"Мы заўсёды стараемся радаваць удзельнікаў праграмы "Белавія Лідэр" - 25 студзеня не забудзьце зазірнуць на сайт belavia.by: там вас чакае шмат акцыйных прапаноў", - расказаў перавозчык.
У мінулы раз авіякампанія правяла распродаж каля года таму - 16 лютага 2021 года. Тады за суткі па 13 напрамках было куплена больш за 3 тысячы месцаў. Самы танны білет - у Варшаву - каштаваў 31 еўра ў абодва бакі, самы дарагі - у Дубай - 123 еўра (туды і назад).
Аднак год таму беларускія самалёты ляталі ў Еўропу, зараз жа на фоне абмежаванняў на палёты рэйсы ў Варшаву, Адэсу, Кіеў, Лондан, Талін, Рыгу, Будапешт, Кішынёў, Бялград і многія іншыя гарады не выконваюцца.

У Дубай ці Ташкент?

Цяпер самалёты з васільком лятаюць у:
Расію (Маскву, Піцер, Сочы, Краснадар, Казань, Екацярынбург),
Грузію (Тбілісі, Кутаісі, Батумі),
Арменію (Ерэван),
Казахстан (Нур-Султан, Алматы),
Азербайджан (Баку),
ААЭ (Дубай),
Турцыю (Стамбул),
Узбекістан (Ташкент),
Ізраіль (Тэль-Авіў).
Верагодна, гэтыя маршруты і стануць акцыйнымі.
Чытайце таксама:
Падарожжа за 20 еўра: "Белавія" зладзіла распродаж квіткоў
"Белавія" абвясціла заключны распродаж у зімовым раскладзе
Чарговая акцыя "Белавія": куды можна злятаць за 10 еўра
Стужка навiн
0