Відэа

Як выглядае дзень з жыцця беларускага міратворца – відэа

Падпісацца
Упершыню ў гісторыі міратворчы кантынгент АДКБ задзейнічалі падчас місіі ў Казахстане, і беларускія дэсантнікі сталі непасрэднымі ўдзельнікамі аперацыі.
Міратворчая рота знаходзіцца ў Віцебску, бо стваралася на базе легендарнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі. У элітным падраздзяленні служаць толькі кадравыя афіцэры і кантрактнікі.
Дэсантнікі падчас службы ўдасканальваюць свае навыкі не толькі ў звыклай агнявой і тактычнай падрыхтоўцы, але вывучаюць замежную мову і міжнароднае права ў галіне міратворчай дзейнасці.
Беларускія міратворцы ўжо неаднаразова пацвярджалі сваю высокую падрыхтоўку на розных міжнародных спаборніцтвах, перамагалі ў прэстыжным Cambrian Patrol.
Зусім нядаўна праверыць сваю вывучку міратворчай роце давялося падчас беспарадкаў у Казахстане, калі ім даверылі ахову стратэгічна важнага аэрадрома Жэтыген. Як выглядае адзін дзень з жыцця элітнага атрада, гледзіце ў роліку Sputnik.
Таксама на Sputnik:
МЗС РФ ацаніла вопыт міратворчай місіі АДКБ у Казахстане
Генеральны сакратар АДКБ расказаў, ці былі нападзенні на міратворцаў у Казахстане
Хрэнін ацаніў працу міратворцаў, якія вярнуліся з Казахстана
Лукашэнка: аперацыя АДКБ стала сігналам для тых, хто точыць меч каля меж
Беларускія міратворцы вярнуліся з Казахстана
Стужка навiн
0