Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа Беларусі і Нацыянальнага схода

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2022
Падпісацца
Беларускі прэзідэнт напярэдадні паведаміў, што плануе ў пасланні ўзняць такое гістарычнае пытанне, як набыццё суверэнітэту краіны, а таксама яе развіццё.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага схода ў пятніцу, 28 студзеня, аб гэтым паведаміла яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант.
Мерапрыемства пройдзе ў Палацы Рэспублікі, які змяшчае 2700 чалавек, "каб максімальна пашырыць кола запрошаных".

"Павінна адзначыць, што гэты фармат з’явіўся па просьбе з месцаў. Ініцыятыва была выказана падчас нядаўніх сустрэч прэзідэнта з кіраўніцтвам і актывам трох абласцей", - сказала Эйсмант агенцтву "Мінск-Навіны".

Пасланне беларусам і парламенту будзе трансліравацца на ўсіх айчынных тэлеканалах і радыё ў прамым эфіры.

Паводле слоў прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы, папярэдні вопыт работы ў такім шырокім фармаце аказаўся запатрабаваным і быў успрыняты пазітыўна.

"Для дэпутатаў і сенатараў, для запрошаных, гасцей з рэгіёнаў, для нашага актыву, журналістаў, блогераў, вядома, вельмі важна прысутнічаць у зале", - дадала Наталля Эйсмант.
Што Лукашэнка скажа ў пасланні? У час нарады з беларускімі вучонымі ў аўторак, 25 студзеня, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што збіраецца ў пасланні народу і парламенту ўзняць такое гістарычнае пытанне, як здабыццё незалежнасці Беларуссю.
І нагадаў, што гэтым пытанням трэба больш увагі ўдзяліць у школе, "таму што трэба ведаць гісторыю беларусаў, а таксама захаваць гістарычную спадчыну".
Папярэдняе пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага схода адбылося 4 жніўня 2020 года – за некалькі дзён да прэзідэнцкіх выбараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2022
Лукашэнка раскажа ў пасланні, як Беларусь здабыла незалежнасць
Чытайце таксама:
Беларускі прэзідэнт выказаўся аб непазбежнасці вайны
Лукашэнка лічыць, што Беларусь раздражняе Захад сваімі поспехамі
Абараняцца мы ўмеем: Лукашэнка адказаў на пагрозы ЗША
Лукашэнка расказаў, што практычна бачыць будучых прэзідэнтаў Беларусі
Прапанаваныя ў Канстытуцыю папраўкі выклікалі цікавасць у насельніцтва – Лукашэнка
Стужка навiн
0