https://bel.sputnik.by/20220126/tsentr-vrusalog-stvorats-u-belarus-1059784580.html
Цэнтр вірусалогіі створаць у Беларусі
Цэнтр вірусалогіі створаць у Беларусі
Sputnik Беларусь
Беларускія вучоныя распрацоўваюць уласную вакцыну ад каронавіруса і выпрацоўваюць меры па прадухіленні пандэміі ў рэспубліцы. 26.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-26T12:25+0300
2022-01-26T12:25+0300
2023-02-23T14:06+0300
навука
навукоўцы
вірус
пандэмія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059784235_0:0:3209:1805_1920x0_80_0_0_8029b6e4be4320559432123c3f648ea9.jpg
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Цэнтр вірусалогіі ствараюць у Нацыянальнай акадэміі навук, гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым, паведаміў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.На гэты момант у Беларусі ствараюць вакцыну ад каронавіруса, ужо ў 2022 годзе хочуць правесці яе даклінічныя выпрабаванні, наступны этап - гэта клінічныя даследаванні. У вольнае абарачэнне вакцына паступіць толькі калі атрымаецца цалкам пераканацца ў яе бяспецы.Вакцыну сумесна распрацоўваюць РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя і Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН рэспублікі.Па словах Гусакова, у далейшым плануецца фарміраванне міждысцыплінарнага калектыва і навуковай школы, якія змогуць аператыўна рэагаваць на выклікі небяспечных інфекцый і змогуць своечасова ствараць лекі ад іх."Трэба падкрэсліць, што гэта не толькі біялагічная і медыцынская бяспека, але і бяспека чалавека і краіны ў цэлым. І тут мы не павінны ні ад каго залежаць. Мы ствараем Цэнтр вірусалогіі, каб засцерагчы краіну на перспектыву", - сказаў БелТА старшыня прэзідыума НАН. .На дадзены момант у Беларусі працуе рэспубліканская міжведамасная працоўная група па пераадоленні пандэміі каронавіруса. Туды ўвайшлі больш за 30 вядучых спецыялістаў.Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч адзначаў, што апошнім часам, у тым ліку з-за пандэміі, тэма аховы здароўя асабліва актуалізавалася. Паводле яго слоў, у нашай рэспубліцы перакананы ў правільнасці шляху барацьбы з каронавірусам. Ён прывёў у прыклад тое, што ў Беларусі не спынілі эканоміку, але максімальна абаранілі насельніцтва.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211227/mfy-memy--zharty-krank-belvtunfarma-shchyra-pra-belaruskuyu-vaktsynu-1059049239.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/1a/1059784235_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_402348f4c93ddbc164ccf5b5c394e1d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навука, навукоўцы, вірус, пандэмія, беларусь
навука, навукоўцы, вірус, пандэмія, беларусь
Цэнтр вірусалогіі створаць у Беларусі
12:25 26.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Беларускія вучоныя распрацоўваюць уласную вакцыну ад каронавіруса і выпрацоўваюць меры па прадухіленні пандэміі ў рэспубліцы.
МІНСК, 26 сту - Sputnik. Цэнтр вірусалогіі ствараюць у Нацыянальнай акадэміі навук, гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым, паведаміў старшыня прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў.
На гэты момант у Беларусі ствараюць вакцыну ад каронавіруса, ужо ў 2022 годзе хочуць правесці яе даклінічныя выпрабаванні, наступны этап - гэта клінічныя даследаванні. У вольнае абарачэнне вакцына паступіць толькі калі атрымаецца цалкам пераканацца ў яе бяспецы.
Вакцыну сумесна распрацоўваюць РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя і Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН рэспублікі.
Па словах Гусакова, у далейшым плануецца фарміраванне міждысцыплінарнага калектыва і навуковай школы, якія змогуць аператыўна рэагаваць на выклікі небяспечных інфекцый і змогуць своечасова ствараць лекі ад іх.
"Трэба падкрэсліць, што гэта не толькі біялагічная і медыцынская бяспека, але і бяспека чалавека і краіны ў цэлым. І тут мы не павінны ні ад каго залежаць. Мы ствараем Цэнтр вірусалогіі, каб засцерагчы краіну на перспектыву", - сказаў БелТА старшыня прэзідыума НАН. .
На дадзены момант у Беларусі працуе рэспубліканская міжведамасная працоўная група па пераадоленні пандэміі каронавіруса. Туды ўвайшлі больш за 30 вядучых спецыялістаў.
Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч адзначаў, што апошнім часам, у тым ліку з-за пандэміі, тэма аховы здароўя асабліва актуалізавалася. Паводле яго слоў, у нашай рэспубліцы перакананы ў правільнасці шляху барацьбы з каронавірусам. Ён прывёў у прыклад тое, што ў Беларусі не спынілі эканоміку, але максімальна абаранілі насельніцтва.
Беларуская вакцына ад COVID-19 не выклікае пабочных з'яў - Гусакоў
Лукашэнка назваў умовы з'яўлення ў Беларусі
новых навукоўцаў сусветнага ўзроўнюУ Міністэрстве аховы здароўя назвалі дату выпуску беларускай
вакцыны ад каронавіруса