https://bel.sputnik.by/20220126/u-akadem-navuk-raskazal-ab-raspratsotsy-belaruska-rasyskaga-spadarozhnka-1059786476.html
У Акадэміі навук расказалі аб распрацоўцы беларуска-расійскага спадарожніка
У Акадэміі навук расказалі аб распрацоўцы беларуска-расійскага спадарожніка
Sputnik Беларусь
Апарат будзе весці не толькі фота-, але і відэаздымку, тэрмін яго актыўнай службы складае сем гадоў. 26.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-26T12:53+0300
2022-01-26T12:53+0300
2023-07-24T16:37+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
нацыянальная акадэмія навук беларусі
нан беларусі
саюзная дзяржава
спадарожнік
космас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103367/36/1033673600_94:0:1890:1010_1920x0_80_0_0_9035ce0ed817b29e3daec06e7e190b25.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. НАН Беларусі і "Роскосмос" завяршылі эскізнае праектаванне сумеснага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.Паводле яго слоў, беларуска-расійскі спадарожнік стане адным з самых перспектыўных і інавацыйных у свеце. Усю оптыку вырабіць айчыннае прадпрыемства "Пеленг", наземным комплексам кіравання, прыёмам, апрацоўкай і распаўсюджваннем касмічнай інфармацыі зоймуцца "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі.Ён падкрэсліў, што распрацоўка новага спадарожніка патрэбна, нягледзячы на тое, што ў космасе па-ранейшаму працуе БКА - Беларускі касмічны апарат, запушчаны ў 2012 годзе. І хаця гарантаваны тэрмін службы яго скончыўся яшчэ ў 2017-м, яго працу на арбіце працягнулі як мінімум да 2025 года.Калі чакаць на арбіце новы спадарожнік?Вядома, што беларуска-расійскі спадарожнік будзе працаваць на вышыні 520 км і весці не толькі фота-, але і відэаздымку. Таксама прадугледжана здымка ў 3D-фармаце. Дэталізацыя кадраў будзе палепшана ў разы.Запусціць яго плануецца ў 2024-2025 гадах. Тэрмін актыўнага існавання – сем гадоў, а на борце будзе больш надзейнае праграмнае забеспячэнне. Якую працу будзе выконваць спадарожнік, чытайце ў нашым рэпартажы.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220119/belarusy-khochuts-udzelnchats-u-rasyskay-mesyachnay-pragrame-1059617365.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103367/36/1033673600_318:0:1665:1010_1920x0_80_0_0_b24578aa41a99c0467f463636a533227.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацыянальная акадэмія навук беларусі, нан беларусі, саюзная дзяржава, спадарожнік, космас
нацыянальная акадэмія навук беларусі, нан беларусі, саюзная дзяржава, спадарожнік, космас
У Акадэміі навук расказалі аб распрацоўцы беларуска-расійскага спадарожніка
12:53 26.01.2022 (абноўлена: 16:37 24.07.2023) Апарат будзе весці не толькі фота-, але і відэаздымку, тэрмін яго актыўнай службы складае сем гадоў.
МІНСК, 26 сту – Sputnik. НАН Беларусі і "Роскосмос" завяршылі эскізнае праектаванне сумеснага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, заявіў старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.
Паводле яго слоў, беларуска-расійскі спадарожнік стане адным з самых перспектыўных і інавацыйных у свеце. Усю оптыку вырабіць айчыннае прадпрыемства "Пеленг", наземным комплексам кіравання, прыёмам, апрацоўкай і распаўсюджваннем касмічнай інфармацыі зоймуцца "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі.
"Апарат стане асновай далейшага развіцця беларускіх і расійскіх сістэм касмічнага маніторынгу Зямлі на бліжэйшую і аддаленую будучыню", - сказаў Гусакоў у інтэрв’ю БелТА.
Ён падкрэсліў, што распрацоўка новага спадарожніка патрэбна, нягледзячы на тое, што ў космасе па-ранейшаму працуе БКА - Беларускі касмічны апарат, запушчаны ў 2012 годзе. І хаця гарантаваны тэрмін службы яго скончыўся яшчэ ў 2017-м, яго працу на арбіце працягнулі як мінімум да 2025 года.
Калі чакаць на арбіце новы спадарожнік?
Вядома, што беларуска-расійскі спадарожнік будзе працаваць на вышыні 520 км і весці не толькі фота-, але і відэаздымку. Таксама прадугледжана здымка ў 3D-фармаце. Дэталізацыя кадраў будзе палепшана ў разы.
Запусціць яго плануецца ў 2024-2025 гадах. Тэрмін актыўнага існавання – сем гадоў, а на борце будзе больш надзейнае праграмнае забеспячэнне. Якую працу будзе выконваць спадарожнік, чытайце ў нашым
рэпартажы.
Акадэмія навук Беларусі і "Роскосмос"
абмяркоўваюць палёт беларуса ў космас