https://bel.sputnik.by/20220127/amkron-nadykhodzts-mnsterstva-akhovy-zdaroya-abvyastsla-novuyu-statystyku-pa-covid-19-1059830191.html
"Амікрон" надыходзіць: Міністэрства аховы здароўя абвясціла новую статыстыку па COVID-19
"Амікрон" надыходзіць: Міністэрства аховы здароўя абвясціла новую статыстыку па COVID-19
Sputnik Беларусь
Колькасць захварэлых за суткі ў Беларусі паступова набліжаецца да адзнакі ў дзве тысячы чалавек. 27.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-27T16:48+0300
2022-01-27T16:48+0300
2022-01-27T16:48+0300
міністэрства аховы здароўя
статыстыка
каронавірус covid-19
амікрон
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056564171_0:0:3056:1719_1920x0_80_0_0_08f5cb7af2c779e6fdb1db2aef1ee84e.jpg
МІНСК, 27 сту - Sputnik. За мінулыя суткі было зафіксавана 1974 выпадкі заражэння каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Такім чынам, з пачатку пандэміі ўжо 734078 чалавек у Беларусі атрымалі гэты дыягназ.Ачунялі і выпісаны 1833 пацыенты, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19, усяго ж ад каронавіруса ў рэспубліцы вылечылі 725 935 чалавек.Колькасць памерлых, у якіх раней быў выяўлены каронавірус, склала 5992 чалавекі (16 за суткі).Было праведзена 35747 тэстаў за апошнія 24 гадзіны. Усяго ў Беларусі ўжо зроблена 11571634 тэсты.Вакцынацыя ў БеларусіПаводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на сераду, 56,4% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі прайшлі вакцынацыю ад каронавіруса, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 46,9% насельніцтва.У краіне выкарыстоўваюць кітайскія вакцыны Vero Cell кампаніі Sinopharm, расійскія прэпараты "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак".Цяпер вядзецца актыўная работа над беларускай вакцынай ад каронавіруса. Паведамлялася, што яна будзе змяшчаць поўны склад антыгенаў, гэта значыць усю вірусную абалонку, якая ўключае не толькі S-бялок, але і N-бялок (не прадстаўлены ў "Спутнике V").Старшыня прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў заявіў, што нацыянальная акадэмія навук плануе да канца года перадаць беларускую вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання.Беларуская вакцына будзе аднакампанентнай, але ўводзіцца, хутчэй за ўсё, будзе ў два этапы з інтэрвалам паміж прышчэпкамі 1-2 месяцы.Таксама ў рэспубліцы жадаюць стварыць Цэнтр вірусалогіі ў Нацыянальнай акадэміі навук, плануецца, што гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/12/1056564171_327:0:3056:2047_1920x0_80_0_0_38923c72a0bf1f517204d4c30521750c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, амікрон
міністэрства аховы здароўя, статыстыка, каронавірус covid-19, амікрон
"Амікрон" надыходзіць: Міністэрства аховы здароўя абвясціла новую статыстыку па COVID-19
Колькасць захварэлых за суткі ў Беларусі паступова набліжаецца да адзнакі ў дзве тысячы чалавек.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. За мінулыя суткі было зафіксавана 1974 выпадкі заражэння каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Такім чынам, з пачатку пандэміі ўжо 734078 чалавек у Беларусі атрымалі гэты дыягназ.
Ачунялі і выпісаны 1833 пацыенты, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19, усяго ж ад каронавіруса ў рэспубліцы вылечылі 725 935 чалавек.
Колькасць памерлых, у якіх раней быў выяўлены каронавірус, склала 5992 чалавекі (16 за суткі).
Было праведзена 35747 тэстаў за апошнія 24 гадзіны. Усяго ў Беларусі ўжо зроблена 11571634 тэсты.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на сераду, 56,4% ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі прайшлі вакцынацыю ад каронавіруса, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 46,9% насельніцтва.
У краіне выкарыстоўваюць кітайскія вакцыны Vero Cell кампаніі Sinopharm, расійскія прэпараты "Спутник V", "Спутник Лайт" і "КовиВак".
Цяпер вядзецца актыўная работа над беларускай вакцынай ад каронавіруса. Паведамлялася, што яна будзе змяшчаць поўны склад антыгенаў, гэта значыць усю вірусную абалонку, якая ўключае не толькі S-бялок, але і N-бялок (не прадстаўлены ў "Спутнике V").
Старшыня прэзідыума НАН акадэмік Уладзімір Гусакоў заявіў, што нацыянальная акадэмія навук плануе да канца года перадаць беларускую вакцыну ад COVID-19 для выкарыстання.
Беларуская вакцына будзе аднакампанентнай, але ўводзіцца, хутчэй за ўсё, будзе ў два этапы з інтэрвалам паміж прышчэпкамі 1-2 месяцы.
Таксама ў рэспубліцы жадаюць стварыць Цэнтр вірусалогіі ў Нацыянальнай акадэміі навук, плануецца, што гэта дапаможа засцерагчы Беларусь у далейшым.
Вучыцеся ў Беларусі: Анішчанка ацаніў поспехі краіны
ў барацьбе з COVIDМіністэрства аховы здароўя паставіла новую задачу па вакцынацыі беларусаў
У Міністэрстве аховы здароўя назвалі дату выпуску беларускай
вакцыны ад каронавіруса