Сонечны шторм: 28 студзеня на Зямлю абрынецца магнітная бура

© Pixabay / Gerhard G.Пратуберанцы на сонцы
Пратуберанцы на сонцы - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2022
Падпісацца
Медыкі расказалі, што рабіць метэазалежным людзям падчас магнітных бур у зімовы час.
МІНСК, 28 сту - Sputnik. Навукоўцы папярэдзілі аб серыі геамагнітных бур у канцы студзеня - пачатку лютага, першыя прыкметы сонечнай актыўнасці метэазалежныя людзі адчуюць ужо сёння раніцай, паведамілі астрафізікі.
У чацвер, 27 студзеня, узровень абурэння геамагнітнага поля быў яшчэ адносна спакойны і не перавышаў трох балаў па звыклай 10-бальнай шкале.
"28 -30 студзеня могуць стаць дастаткова складанымі днямі для метэазалежных людзей, на самаадчуванні якіх адлюстроўваюцца ваганні сонечнай актыўнасці", – паведамілі Sputnik астрафізікі.
Спасылаючыся на абноўленыя дадзеныя сусветных агенцтваў, звязаных з NASA, навукоўцы распавялі, што ў бліжэйшыя дні геамагнітную атмасферу "будзе штарміць". Павышаная сонечная актыўнасць узімку заўсёды пераносіцца людзьмі значна вастрэй, чым, да прыкладу, улетку ці ўвосень, сказалі эксперты.
Па іх словах, вастрэй за ўсё гэта будзе адчувацца ў пятніцу і суботу, а ў нядзелю "ўжо крыху адпусціць".
"Сонечны шторм возьме перадышку, каб з новай сілай абрынуцца на Зямлю 4 лютага", - сказалі астрафізікі.
Па іх словах, наступны даволі моцны геамагнітны ўдар прагназуецца 4-6 лютага.
Медыкі ў такія дні раяць метэазалежным людзям скараціць фізічныя нагрузкі, ужыванне спіртных напояў, адмовіцца ад курэння.
Па іх словах, разумней за ўсё перайсці на травяныя чаі, нятлустую ежу, а людзям з хранічнымі захворваннямі - не забываць прымаць свае лекі.
Таксама на Sputnik:
Сонечны супершторм: тры моцныя магнітныя буры абрынуцца на Зямлю ў лістападзе
Сонца буяніць: працяглая магнітная бура насоўваецца на Зямлю
Моцная пыльная бура накрыла Астрахань – відэа
Стужка навiн
0