Лаўроў распавёў, чаго РФ чакае ад ЗША і НАТА

© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2022
Падпісацца
Далейшае пашырэнне Паўночнаатлантычнага альянсу на ўсход за кошт далучэння Украіны не ўмацуе бяспеку ні ў рэгіёне, ні ў альянсе.
МІНСК, 30 сту – Sputnik. Расія хоча добрых, роўных, узаемапаважлівых, раўнапраўных адносін з ЗША, як і з любой іншай краінай свету, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Паводле яго слоў, менавіта пра гэта Уладзімір Пуцін гаварыў свайму амерыканскаму калегу Джо Байдэну на сустрэчы ў Жэневе ў чэрвені 2021 года. Гаспадар Белага дома, у сваю чаргу, пацвердзіў прыхільнасць да такога настрою на адносіны паміж краінамі.

Масква чакае гарантый

Расійскі міністр пры гэтым зрабіў акцэнт на тым, што ў афіцыйнай Масквы ёсць і ўласныя інтарэсы, як і ў афіцыйнага Вашынгтона.
"Навучаныя горкім вопытам, не хочам заставацца ў становішчы, калі наша бяспека паўсядзённа ўшчамляецца", - сказаў Сяргей Лаўроў у праграме "Воскресное время" на Першым канале.
Пасля чаго дадаў, што МЗС РФ накіравала сёння афіцыйны запыт у адрас партнёраў з краін НАТА і АБСЕ, дзе ўтрымліваецца патрабаванне растлумачыць, "як яны маюць намер выконваць абавязацельства не ўмацоўваць сваю бяспеку за кошт бяспекі іншых. Калі не маюць намеру, то растлумачыць чаму".
Прычым адказ Паўночнаатлантычнага альянсу і АБСЕ стане ключавым фактарам пры выпрацоўцы наступных прапаноў, якія лягуць у аснову даклада для прэзідэнта Расіі.

"Будзем дабівацца не толькі запэўненняў, палітычных абавязацельстваў "на паперы", але і юрыдычна абавязваючых гарантый, якія забяспечвалі б бяспеку на ўсім еўрапейскім кантыненце пры поўным, раўнапраўным уліку законных інтарэсаў Расійскай Федэрацыі", – падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.

НАТА не абараняецца

Сяргей Лаўроў звярнуў увагу на той факт, што лінія, якую для сябе акрэсліў Паўночнаатлантычны альянс у якасці абарончай, увесь час ссоўваецца на ўсход.
"Цяпер яна ўжо ўшчыльную падышла да Украіны. Гэтую краіну таксама хочуць туды зацягнуць. Хаця ўсім зразумела, што Украіна не гатова і ніякага ўкладу ва ўмацаванне бяспекі НАТА не зробіць", - канстатаваў ён.
На думку расійскага міністра, такія дзеянні рэальна падарвуць адносіны Масквы з заходнімі краінамі, бо гэта стане грубым парушэннем абавязацельстваў, якія яны на сябе бралі.
Прычым ён асабліва адзначыў, што ў адказе на расійскія прапановы па гарантыях міжнароднай бяспекі, які быў атрыманы з Бруселя ад генсека альянсу Йенса Столтэнберга, "ганарліва заяўляецца, што НАТА – абарончы альянс".
"Абарончым яго цяжка назваць. Не варта забываць, што яны амаль тры месяцы бамбілі Югаславію, уварваліся ў Лівію, парушыўшы рэзалюцыю СБ ААН, і як паводзілі сябе ў Афганістане. Нават калі пагадзіцца, што яны абарончы альянс", – падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.
Паводле яго слоў, падчас халоднай вайны, калі стаяла берлінская сцяна, усім было зразумела, якая тэрыторыя мае патрэбу ў абароне. Пасля таго, як сцяна ўпала ў АБСЕ было абвешчана сяброўства і непадзельнасць бяспекі. Але ў НАТА працягнулі прымаць новых членаў.
Сяргей Лаўроў нагадаў, што гэты працэс павінен адпавядаць артыкулу 10 Вашынгтонскай дамовы аб стварэнні Паўночнаатлантычнага альянсу.
"У іх не проста права "каго хачу, таго запрашаю" – яны павінны паглядзець, наколькі гэта дадае бяспецы самому альянсу. Прынялі краіны, з народамі якіх у нас добрыя адносіны, - Чарнагорыя, Македонія. Амерыканскія аўтары задаюцца пытаннем: як гэта ўмацавала бяспеку НАТА? Які ўклад у бяспеку блока ўносяць гэтыя краіны, улічваючы іх ваенны і ваенна-тэхнічны рэсурс", - падсумаваў ён.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2022
Пуцін асабіста прачытаў адказ ЗША па гарантыях бяспекі - Пяскоў
Чытайце таксама:
Патрушаў: Расія не хоча вайны, а нібыта "пагрозы" Украіне – недарэчнасць
Лаўроў адказаў, ці будзе вайна Расіі з Захадам
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны
Байдэн адправіць войскі ЗША ва Усходнюю Еўропу – "няшмат"
Адказ ЗША і НАТА на прапановы РФ - спроба "забалбатаць" праблемы
Стужка навiн
0