https://bel.sputnik.by/20220131/belaruska-sabalenka-zastalasya-adnoy-z-naylepshykh-tensstak-planety-1059903727.html
Беларуска Сабаленка засталася адной з найлепшых тэнісістак планеты
Беларуска Сабаленка засталася адной з найлепшых тэнісістак планеты
Sputnik Беларусь
Тэнісістка не змагла зарабіць заліковых ачкоў на першым у гэтым сезоне буйным турніры, з другой пазіцыі яе можа змясціць у бліжэйшы час чэшка Барбора... 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T11:16+0300
2022-01-31T11:16+0300
2022-01-31T11:16+0300
у свеце
спорт
тэніс
арына сабаленка
рэйтынг wta
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/14/1059632323_0:0:2772:1560_1920x0_80_0_0_7e7aa9ae8d688a9c81ff276d4419010c.jpg
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу пасля Australian Open, гэта вынікае з абноўленых дадзеных на раніцу панядзелка.Як і перад турнірам, беларуска мае ў сваім актыве 5698 ачкоў – ад першага месца, якая займае аўстралійка Эшлі Барці, яе аддзяляе амаль 3000 балаў. На трэцім месцы рэйтынга чэшка Барбора Крэйчыкава, якой да другой пазіцыі засталося ўсяго 165 ачкоў.Нагадаем, на першым у гэтым сезоне турніры Australian Open серыі "Вялікага шлема", які прайшоў у Мельбурне, Арына Сабаленка саступіла ў 1/8 фіналу 115-й ракетцы свету эстонцы Кайе Канепі. Яшчэ адна беларуска, Вікторыя Азаранка, прайграла на гэтай жа стадыі Крэйчыкавай.Пераможцам турніру ў жаночым адзіночным разрадзе стала Эшлі Барці, якая даволі лёгка расправілася ў вырашальным матчы з амерыканкай Колінз.У мужчынскім фінале перамогу атрымаў Рафаэль Надаль, які пасля пяці з лішкам гадзін сустрэчы адолеў расіяніна Данііла Мядзведзева. Гэта 21-ы "Вялікі шлем" у кар’еры іспанца. Па гэтым паказчыку ён абышоў Роджэра Федэрэра і Новака Джокавіча, які сёлета не змог выступіць на аўстралійскіх кортах.Колькі Сабаленка і Азаранка зарабілі на Australian Open?Судзячы па схеме размеркавання прызавых, якія раней апублікавалі арганізатары турніру, беларускія тэнісісткі, нават прайграўшы ў 1/8 фіналу, зарабілі нядрэнна.Прайшоўшы 3-е кола спаборніцтваў (гэта значыць стадыю 1/16 фіналу), яны атрымалі па 159 тысяч долараў. Калі б Азаранка і Сабаленка прайшлі ў 1/4 фіналу, то зарабілі 236 тысяч долараў.Пераможцы турніраў у адзіночным разрадзе – Эшлі Барці і Рфаэль Надаль – атрымалі па 2 мільёны 71 тысячы долараў.Агульны прызавы фонд склаў 54 мільёны долараў.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220101/spartynyya-vynk-goda-ntryg-skandaly-nagody-dlya-radasts-1059180680.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/14/1059632323_308:0:2772:1848_1920x0_80_0_0_daf00adb5f7d5562c4d2481afd74954c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, спорт, тэніс, арына сабаленка, рэйтынг wta
у свеце, спорт, тэніс, арына сабаленка, рэйтынг wta
Беларуска Сабаленка засталася адной з найлепшых тэнісістак планеты
Тэнісістка не змагла зарабіць заліковых ачкоў на першым у гэтым сезоне буйным турніры, з другой пазіцыі яе можа змясціць у бліжэйшы час чэшка Барбора Крэйчыкава.
МІНСК, 31 сту – Sputnik. Арына Сабаленка засталася на другім месцы ў рэйтынгу пасля Australian Open, гэта вынікае з абноўленых дадзеных на раніцу панядзелка.
Як і перад турнірам, беларуска мае ў сваім актыве 5698 ачкоў – ад першага месца, якая займае аўстралійка Эшлі Барці, яе аддзяляе амаль 3000 балаў. На трэцім месцы рэйтынга чэшка Барбора Крэйчыкава, якой да другой пазіцыі засталося ўсяго 165 ачкоў.
Нагадаем, на першым у гэтым сезоне турніры Australian Open серыі "Вялікага шлема", які прайшоў у Мельбурне, Арына Сабаленка саступіла ў 1/8 фіналу 115-й ракетцы свету эстонцы Кайе Канепі. Яшчэ адна беларуска, Вікторыя Азаранка, прайграла на гэтай жа стадыі Крэйчыкавай.
Пераможцам турніру ў жаночым адзіночным разрадзе стала Эшлі Барці, якая даволі лёгка расправілася ў вырашальным матчы з амерыканкай Колінз.
У мужчынскім фінале перамогу атрымаў Рафаэль Надаль, які пасля пяці з лішкам гадзін сустрэчы адолеў расіяніна Данііла Мядзведзева. Гэта 21-ы "Вялікі шлем" у кар’еры іспанца. Па гэтым паказчыку ён абышоў Роджэра Федэрэра і Новака Джокавіча, які сёлета не змог выступіць на аўстралійскіх кортах.
Колькі Сабаленка і Азаранка зарабілі на Australian Open?
Судзячы па схеме размеркавання прызавых, якія раней апублікавалі арганізатары турніру, беларускія тэнісісткі, нават прайграўшы ў 1/8 фіналу, зарабілі нядрэнна.
Прайшоўшы 3-е кола спаборніцтваў (гэта значыць стадыю 1/16 фіналу), яны атрымалі па 159 тысяч долараў. Калі б Азаранка і Сабаленка прайшлі ў 1/4 фіналу, то зарабілі 236 тысяч долараў.
Пераможцы турніраў у адзіночным разрадзе – Эшлі Барці і Рфаэль Надаль – атрымалі па 2 мільёны 71 тысячы долараў.
Агульны прызавы фонд склаў 54 мільёны долараў.
Вось гэта ўзлёт:
Сасновіч узнялася на 30 пазіцый у сусветным тэнісным рэйтынгу