https://bel.sputnik.by/20220131/u-belarus-z-1-sakavka-pavyshayutstsa-pens-1059917776.html
У Беларусі з 1 сакавіка павышаюцца пенсіі
У Беларусі з 1 сакавіка павышаюцца пенсіі
Sputnik Беларусь
Падставай для павышэння пенсій стаў рост сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. 31.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-31T17:55+0300
2022-01-31T17:55+0300
2023-02-23T14:06+0300
эканоміка
пенсіі
зарплата
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046851886_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_e4129210ecaf09a2d02b267b0875c16c.jpg
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 сакавіка, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.Удакладняецца, што гэты дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года. Падставай для такога рашэння стаў рост сярэдняй заработнай платы працаўнікоў у рэспубліцы.Пераразлік будзе праведзены "шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій".Чакаецца, што па выніках пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3 працэнта.Раней стала вядома, што некаторыя пенсіі будуць павышаныя ўжо з 1 лютага - гэта звязана з павелічэннем на 3% памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.Сярэдняя пенсія ў Беларусі ў непрацуючага грамадзяніна ў 2021 годзе склала 545 рублёў, або прыблізна 213 долараў.Раней паведамлялася, што расходная частка бюджэту фонду сацабароны запланавана ў суме 21,1 мільярда рублёў, асноўную яе частку – каля 76% – планавалася "накіраваць на фінансаванне пенсій (уключаючы выдаткі па іх выплаце), а гэта 16,1 мільярда рублёў, паведамілі у прэс-службе міністэрства працы і сацыяльнай абароны.Адзначым, што ў Беларусі сацыяльныя пенсіі павышаюцца 4 разы на год разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму (у лютым, маі, жніўні і лістападзе). Працоўныя пенсіі павышаюцца як мінімум 1 раз у год. Гэта звязана з пералікам сярэдняга заробку па краіне.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/09/1046851886_267:0:2998:2048_1920x0_80_0_0_0529854c09e84fc1799f106287d5d64c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эканоміка, пенсіі, зарплата, беларусь
эканоміка, пенсіі, зарплата, беларусь
У Беларусі з 1 сакавіка павышаюцца пенсіі
17:55 31.01.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Падставай для павышэння пенсій стаў рост сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы.
МІНСК, 31 сту - Sputnik. Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 сакавіка, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Удакладняецца, што гэты дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 сакавіка 2022 года. Падставай для такога рашэння стаў рост сярэдняй заработнай платы працаўнікоў у рэспубліцы.
Пераразлік будзе праведзены "шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій".
Чакаецца, што па выніках пераразліку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 6,3 працэнта.
Раней стала вядома, што некаторыя пенсіі будуць павышаныя ўжо з 1 лютага - гэта звязана з павелічэннем на 3% памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
Сярэдняя пенсія ў Беларусі ў непрацуючага грамадзяніна ў 2021 годзе склала 545 рублёў, або прыблізна 213 долараў.
Раней паведамлялася, што расходная частка бюджэту фонду сацабароны запланавана ў суме 21,1 мільярда рублёў, асноўную яе частку – каля 76% – планавалася "накіраваць на фінансаванне пенсій (уключаючы выдаткі па іх выплаце), а гэта 16,1 мільярда рублёў, паведамілі у прэс-службе міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Адзначым, што ў Беларусі сацыяльныя пенсіі павышаюцца 4 разы на год разам з бюджэтам пражытачнага мінімуму (у лютым, маі, жніўні і лістападзе). Працоўныя пенсіі павышаюцца як мінімум 1 раз у год. Гэта звязана з пералікам сярэдняга заробку па краіне.
Яшчэ менш:
рэальныя даходы беларусаў працягваюць скарачацца