https://bel.sputnik.by/20220201/dyyagnaz-karonavrus-zmoguts-stavts-bez-pravyadzennya-ptsr-1059934997.html
Дыягназ "каронавірус" змогуць ставіць без правядзення ПЦР
Дыягназ "каронавірус" змогуць ставіць без правядзення ПЦР
Sputnik Беларусь
На думку міністэрства аховы здароўя, вынік тэсту ніяк не адаб'ецца на лячэнні: бо лекаў ад каронавіруса няма. 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T13:22+0300
2022-02-01T13:22+0300
2022-02-01T13:22+0300
каронавірус covid-19
пцр-тэст
міністэрства аховы здароўя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046921052_0:22:3145:1791_1920x0_80_0_0_20f0b54d3f9e75becaf269042dc997bb.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла ўрачам ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без ПЦР- або антыген-тэстаў, аб гэтым гаворыцца ў загадзе нумар 108 Міністэрства аховы здароўя ад 31 студзеня 2022 года.Выключэнне - правядзення тэсціравання на каронавірусную інфекцыю пры шпіталізацыі пацыентаў у бальніцу.На думку Міністэрства аховы здароўя, захварэламу не абавязкова ведаць вынікі тэсту на каронавірус, бо гэта ўсё роўна ніяк не адаб'ецца на лячэнні: бо ад гэтай інфекцыі лекаў па сутнасці няма.Тым больш, што цяпер пацыенты часта хварэюць дома, пераносячы інфекцыю ў лёгкай форме: ім дастаткова проста выконваць рэкамендацыі ўрача ("багатае пітво, выкарыстанне парацэтамолу пры павышэнні тэмпературы і звычайнае сімптаматычнае лячэнне").Ведамства тлумачыць такое новаўвядзенне тым, што гэта дапаможа зменшыць "рызыкі заражэння вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку, інфекцыяй COVID-19" падчас наведвання паліклінік.Новы ўздым захворванняУ панядзелак у паліклініках па ўсёй краіне выстраіліся доўгія чэргі з ахвочых трапіць на прыём да ўрача захварэлых. Міністэрства аховы здароўя патлумачыла з'яўленне чэргаў тым, што пасля выхадных многія людзі хацелі здаць тэст амбулаторна. Спецыялісты заклікалі не прыходзіць лішні раз у паліклініку, а лячыцца дома.З'явілася і яшчэ адно новаўвядзенне: хворым дазволілі заставацца дома без бальнічнага на тры дні.Акрамя таго, ведамства супакоіла: у краіне гатовы да росту захворвання штамам "амікрон", які, як мяркуецца, у лютым ужо стане дамінантным у краіне.З мінулай пятніцы афіцыйная статыстыка па каронавірусе перасягнула за дзве тысячы хворых на суткі, а 29 студзеня пабіла абсалютны антырэкорд за ўсе хвалі каронавіруса ў Беларусі - 2 387 пацыентаў з COVID-19 за дзень.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/10/1046921052_50:0:2781:2048_1920x0_80_0_0_7144d26586721e5d8467d10d109e964c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, пцр-тэст, міністэрства аховы здароўя
каронавірус covid-19, пцр-тэст, міністэрства аховы здароўя
Дыягназ "каронавірус" змогуць ставіць без правядзення ПЦР
На думку міністэрства аховы здароўя, вынік тэсту ніяк не адаб'ецца на лячэнні: бо лекаў ад каронавіруса няма.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі дазволіла ўрачам ставіць дыягназ "інфекцыя COVID-19" без ПЦР- або антыген-тэстаў, аб гэтым гаворыцца ў загадзе нумар 108 Міністэрства аховы здароўя ад 31 студзеня 2022 года.
Выключэнне - правядзення тэсціравання на каронавірусную інфекцыю пры шпіталізацыі пацыентаў у бальніцу.
На думку Міністэрства аховы здароўя, захварэламу не абавязкова ведаць вынікі тэсту на каронавірус, бо гэта ўсё роўна ніяк не адаб'ецца на лячэнні: бо ад гэтай інфекцыі лекаў па сутнасці няма.
Тым больш, што цяпер пацыенты часта хварэюць дома, пераносячы інфекцыю ў лёгкай форме: ім дастаткова проста выконваць рэкамендацыі ўрача ("багатае пітво, выкарыстанне парацэтамолу пры павышэнні тэмпературы і звычайнае сімптаматычнае лячэнне").
"Калі медработнікі ўстанаўліваюць дыягназ "пнеўманія", то, адпаведна, яе і будуць лячыць", - паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Ведамства тлумачыць такое новаўвядзенне тым, што гэта дапаможа зменшыць "рызыкі заражэння вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку, інфекцыяй COVID-19" падчас наведвання паліклінік.
У панядзелак у паліклініках па ўсёй краіне выстраіліся доўгія чэргі з ахвочых трапіць на прыём да ўрача захварэлых. Міністэрства аховы здароўя патлумачыла з'яўленне чэргаў тым, што пасля выхадных многія людзі хацелі здаць тэст амбулаторна. Спецыялісты заклікалі не прыходзіць лішні раз у паліклініку, а лячыцца дома.
З'явілася і яшчэ адно новаўвядзенне: хворым дазволілі заставацца дома без бальнічнага на тры дні.
Акрамя таго, ведамства супакоіла: у краіне гатовы да росту захворвання штамам "амікрон", які, як мяркуецца, у лютым ужо стане дамінантным у краіне.
З мінулай пятніцы афіцыйная статыстыка па каронавірусе перасягнула за дзве тысячы хворых на суткі, а 29 студзеня пабіла абсалютны антырэкорд за ўсе хвалі каронавіруса ў Беларусі - 2 387 пацыентаў з COVID-19 за дзень.
Мінздароўя заявіла аб гатоўнасці да росту выпадкаў "амікрона"
Вучыцеся ў Беларусі: Анішчанка ацаніў
поспехі краіны ў барацьбе з COVID