https://bel.sputnik.by/20220201/dzyarzhdepartament-zsha-vyrashy-vyvezts-z-belarus-sem-svakh-dyplamata-1059932609.html
Дзярждэпартамент ЗША вырашыў вывезці з Беларусі сем’і сваіх дыпламатаў
Дзярждэпартамент ЗША вырашыў вывезці з Беларусі сем’і сваіх дыпламатаў
Sputnik Беларусь
Амерыканскім грамадзянам раней было рэкамендавана ўстрымацца ад паездак у рэспубліку з-за "палітычнай і вайсковай напружанасці ў рэгіёне". 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T10:19+0300
2022-02-01T10:19+0300
2022-02-01T10:19+0300
у свеце
сям'я
беларусь
зша
дзярждэпартамент зша
бяспека
дыпламаты
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/17/1059708021_0:0:3129:1761_1920x0_80_0_0_8beb303b644650302d392c2d1ad31d59.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Дзярждэпартамент ЗША аддаў распараджэнне вывезці з Беларусі сем'і сваіх дыпсупрацоўнікаў, паведамляе прэс-служба амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.Удакладняецца, што гэта звязана з магчымым абвастрэннем сытуацыі вакол Украіны.Амерыканскі Дзярждэп заяўляе аб нібы ўзрослай актыўнасці каля меж Украіны, таму грамадзяне ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі або жадаючыя туды паехаць, павінны разумець, што сітуацыя ў рэгіёне "непрадказальная".Устрымацца ад паездакРаней у Дзярждэпартаменце ЗША таксама рэкамендавалі амерыканцам устрымлівацца ад паездак у Расію ў сувязі з нібыта існуючай напружанасцю на мяжы з Украінай.А 24 студзеня амерыканскае знешнепалітычнае ведамства аддало распараджэнне сем’ям дыпламатаў, якія працуюць у пасольстве ў Кіеве, пакінуць Украіну нібыта з-за пагрозы ваенных дзеянняў з боку Расіі. З гэтай жа прычыны грамадзянам ЗША рэкамендавана адмовіцца ад паездак ва Украіну.Вялікабрытанія таксама вырашыла вывезці з Кіева некаторых сваіх супрацоўнікаў і членаў іх сямей. Пры гэтым дыпмісія працягне сваю працу.Абвастрэнне сітуацыіКіеў і многія краіны Захаду рэгулярна заяўляюць аб нібы ўзмацненні "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі каля меж Украіны. Расія ж цалкам адмаўляе такія абвінавачанні. У Маскве падкрэсліваюць, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на каго нападаць.Акрамя таго, у Расіі не раз звярталі ўвагу на тое, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА паблізу расійскіх меж. Больш за тое, краіны Захаду працягваюць пастаўкі ўзбраення Украіне.У іх, акрамя ЗША, бяруць удзел Канада, Вялікабрытанія, Польшча, Францыя, Літва, Турцыя, Чэхія ды іншыя дзяржавы. А Латвія 31 студзеня вырашыла адправіць ваенных інструктараў ва Украіну.У Маскве не выключаюць правакацый з боку Кіева, каб развязаць поўнамаштабную вайну з непадкантрольнымі тэрыторыямі Данбаса.Таксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220130/patrusha-rasya-ne-khocha-vayny-a-nbyta-pagrozy-ukrane--nedarechnasts-1059890676.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/17/1059708021_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_b99edc6273beee7ea39e0d10824e18f9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, сям'я, беларусь, зша, дзярждэпартамент зша, бяспека, дыпламаты
у свеце, сям'я, беларусь, зша, дзярждэпартамент зша, бяспека, дыпламаты
Дзярждэпартамент ЗША вырашыў вывезці з Беларусі сем’і сваіх дыпламатаў
Амерыканскім грамадзянам раней было рэкамендавана ўстрымацца ад паездак у рэспубліку з-за "палітычнай і вайсковай напружанасці ў рэгіёне".
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Дзярждэпартамент ЗША аддаў распараджэнне вывезці з Беларусі сем'і сваіх дыпсупрацоўнікаў, паведамляе прэс-служба амерыканскага знешнепалітычнага ведамства.
Удакладняецца, што гэта звязана з магчымым абвастрэннем сытуацыі вакол Украіны.
"Дзяржаўны дэпартамент 31 студзеня 2022 г. аддаў распараджэнне членам сямей дзяржаўных служачых з’ехаць", - гаворыцца ў заяве ведамства.
Амерыканскі Дзярждэп заяўляе аб нібы ўзрослай актыўнасці каля меж Украіны, таму грамадзяне ЗША, якія знаходзяцца ў Беларусі або жадаючыя туды паехаць, павінны разумець, што сітуацыя ў рэгіёне "непрадказальная".
Раней у Дзярждэпартаменце ЗША таксама рэкамендавалі амерыканцам устрымлівацца ад паездак у Расію ў сувязі з нібыта існуючай напружанасцю на мяжы з Украінай.
А 24 студзеня амерыканскае знешнепалітычнае ведамства аддало распараджэнне сем’ям дыпламатаў, якія працуюць у пасольстве ў Кіеве, пакінуць Украіну нібыта з-за пагрозы ваенных дзеянняў з боку Расіі. З гэтай жа прычыны грамадзянам ЗША рэкамендавана адмовіцца ад паездак ва Украіну.
Вялікабрытанія таксама вырашыла вывезці з Кіева некаторых сваіх супрацоўнікаў і членаў іх сямей. Пры гэтым дыпмісія працягне сваю працу.
Кіеў і многія краіны Захаду рэгулярна заяўляюць аб нібы ўзмацненні "агрэсіўных дзеянняў" з боку Расіі каля меж Украіны. Расія ж цалкам адмаўляе такія абвінавачанні. У Маскве падкрэсліваюць, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на каго нападаць.
Акрамя таго, у Расіі не раз звярталі ўвагу на тое, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА паблізу расійскіх меж. Больш за тое, краіны Захаду працягваюць пастаўкі ўзбраення Украіне.
У іх, акрамя ЗША, бяруць удзел Канада, Вялікабрытанія, Польшча, Францыя, Літва, Турцыя, Чэхія ды іншыя дзяржавы. А Латвія 31 студзеня вырашыла адправіць ваенных інструктараў ва Украіну.
У Маскве не выключаюць правакацый з боку Кіева, каб развязаць поўнамаштабную вайну з непадкантрольнымі тэрыторыямі Данбаса.
Трамп абвінаваціў Байдэна ў стварэнні пагрозы Трэцяй сусветнай вайны