https://bel.sputnik.by/20220202/chamu-nelga-knuts-vuchobu-paslya-9-ga-klasa-rastlumachyl--mnsterstve-adukatsy-1059973891.html
Чаму нельга кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Чаму нельга кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Sputnik Беларусь
Па словах супрацоўнікаў ведамства, 100% беларускіх школьнікаў пасля атрымання базавай адукацыі працягваюць вучобу альбо ў ліцэях і каледжах, альбо ідуць у... 02.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-02T13:50+0300
2022-02-02T13:50+0300
2022-02-02T13:50+0300
міністэрства адукацыі рб
адукацыя
кодэкс аб адукацыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_174c382c20fb294523c406181f943dfc.jpg
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Новы Кодэкс аб адукацыі ўстанаўлівае абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю, скончыць вучобу пасля 9-га класа цяпер афіцыйна не атрымаецца, расказалі прадстаўнікі міністэрства адукацыі на прэс-канферэнцыі."Кодэксам устанаўліваецца ўсеагульная сярэдняя адукацыя як сацыяльная гарантыя. Чым гэта навеяна? Сёння выпускнікі 9-га класа працягваюць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю не толькі ў старэйшых класах, але і ў ліцэях і каледжах. Таму норму замацавалі ў Кодэксе, яна набудзе моц з 1 верасня 2022 года", - сказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.Паводле яе слоў, аналіз размеркавання выпускнікоў 9-х класаў паказаў, што 60-62 працэнты прадаўжаюць навучанне ў 10-х класах школ, каля 22 працэнтаў - ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі (каледжах) і каля 17 працэнтаў - ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ліцэях)."Мы тэсціравалі патэнцыйных абітурыентаў: была ідэя развіваць выпускнікоў 9-х класаў прафесійна-тэхнічна без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, каб ён у паскораныя тэрміны атрымліваў прафесію. Але ідэя аказалася не запатрабаванай сярод вучняў і іх бацькоў", - падкрэсліла начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Аляксандра Пятрова.На пытанне, калі выпускнік 9-га класа не захоча працягваць далейшае навучанне ні ў школе, ні ў каледжы ці ліцэі, яна ўдакладніла, што такіх дзяцей у краіне апошнія гады не было. Тым не менш, "такая магчымасць будзе разгледжана асобна".Якія яшчэ змены чакаюць школьнікаў?З уступленнем у сілу новага Кодэкса аб адукацыі ў Беларусі будуць аптымізаваны некаторыя віды ўстаноў адукацыі - вучэбна-педагагічныя комплексы, дзіцячы сад-пачатковая школа, дзіцячы сад-базавая школа і дзіцячы сад-сярэдняя школа.Па словах Ірыны Каржовай, гэтыя ўстановы, запатрабаваныя ў сельскай мясцовасці, не будуць закрывацца. З 1 верасня 2022 года іх перайменуюць у базавую і сярэднюю школы. Таксама са структуры ўстаноў адукацыі будуць выключаны вучэбна-вытворчыя камбінаты (КПК), цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі і вячэрнія школы."Змяншэнне колькасці відаў не прыводзіць да скарачэння ўстаноў адукацыі, не ўшчамляе правы навучэнцаў на атрыманне адукацыі", - адзначылі ў Мінобры.У першы клас - у 5 гадоўСпецыялісты ведамства адзначаюць, што шмат пытанняў у новай рэдакцыі Кодэкса ўзнікала наконт узросту прыёму ў першы клас школы. Цяпер прымаюць дзяцей, якім 6 гадоў спаўняецца не пазней за 30 верасня. Аднак зараз будзе інакш."Па новым Кодэксе школы будуць прымаць пяцігодак, якім 6 гадоў будзе спаўняцца не пазней за 31 снежня года прыёму", - канстатавала Ірына Каржова.Паступленне ў 10-ы клас гімназііТаксама, паводле яе слоў, змены закранулі паступленні ў 10-ы клас гімназій. Цяпер дзевяцікласнікі будуць праходзіць конкурсны адбор па сярэднім бале пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і адзнаках у прадметах, якія навучэнцы будуць вывучаць на павышаным узроўні.Раней у беларускіх гімназіях праводзіўся адбор у 5-я класы, зараз вучні, якія скончыліся чатыры класы, праходзяць без уступных экзаменаў.Замацаванне школ за мікрараёнаміУ новым Кодэксе аб адукацыі ўстановы адукацыі будуць замацаваны за канкрэтнымі мікрараёнамі, "каб упарадкаваць прыём дзяцей у першыя класы".Установы ў першую чаргу будуць прымаць дзяцей, якія жывуць на тэрыторыі гэтага мікрараёна. Хто не пражывае на яго тэрыторыі - пры наяўнасці свабодных месцаў.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_142:0:2871:2047_1920x0_80_0_0_6ca407fda8aef0a6bc0b506ba3c905ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства адукацыі рб, адукацыя, кодэкс аб адукацыі
міністэрства адукацыі рб, адукацыя, кодэкс аб адукацыі
Чаму нельга кінуць вучобу пасля 9-га класа, растлумачылі ў міністэрстве адукацыі
Па словах супрацоўнікаў ведамства, 100% беларускіх школьнікаў пасля атрымання базавай адукацыі працягваюць вучобу альбо ў ліцэях і каледжах, альбо ідуць у старэйшыя класы.
МІНСК, 2 лют – Sputnik. Новы Кодэкс аб адукацыі ўстанаўлівае абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю, скончыць вучобу пасля 9-га класа цяпер афіцыйна не атрымаецца, расказалі прадстаўнікі міністэрства адукацыі на прэс-канферэнцыі.
"Кодэксам устанаўліваецца ўсеагульная сярэдняя адукацыя як сацыяльная гарантыя. Чым гэта навеяна? Сёння выпускнікі 9-га класа працягваюць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю не толькі ў старэйшых класах, але і ў ліцэях і каледжах. Таму норму замацавалі ў Кодэксе, яна набудзе моц з 1 верасня 2022 года", - сказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Паводле яе слоў, аналіз размеркавання выпускнікоў 9-х класаў паказаў, што 60-62 працэнты прадаўжаюць навучанне ў 10-х класах школ, каля 22 працэнтаў - ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі (каледжах) і каля 17 працэнтаў - ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ліцэях).
"Мы тэсціравалі патэнцыйных абітурыентаў: была ідэя развіваць выпускнікоў 9-х класаў прафесійна-тэхнічна без атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, каб ён у паскораныя тэрміны атрымліваў прафесію. Але ідэя аказалася не запатрабаванай сярод вучняў і іх бацькоў", - падкрэсліла начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Аляксандра Пятрова.
На пытанне, калі выпускнік 9-га класа не захоча працягваць далейшае навучанне ні ў школе, ні ў каледжы ці ліцэі, яна ўдакладніла, што такіх дзяцей у краіне апошнія гады не было. Тым не менш, "такая магчымасць будзе разгледжана асобна".
Якія яшчэ змены чакаюць школьнікаў?
З уступленнем у сілу новага Кодэкса аб адукацыі ў Беларусі будуць аптымізаваны некаторыя віды ўстаноў адукацыі - вучэбна-педагагічныя комплексы, дзіцячы сад-пачатковая школа, дзіцячы сад-базавая школа і дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Па словах Ірыны Каржовай, гэтыя ўстановы, запатрабаваныя ў сельскай мясцовасці, не будуць закрывацца. З 1 верасня 2022 года іх перайменуюць у базавую і сярэднюю школы. Таксама са структуры ўстаноў адукацыі будуць выключаны вучэбна-вытворчыя камбінаты (КПК), цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі і вячэрнія школы.
"Змяншэнне колькасці відаў не прыводзіць да скарачэння ўстаноў адукацыі, не ўшчамляе правы навучэнцаў на атрыманне адукацыі", - адзначылі ў Мінобры.
Спецыялісты ведамства адзначаюць, што шмат пытанняў у новай рэдакцыі Кодэкса ўзнікала наконт узросту прыёму ў першы клас школы. Цяпер прымаюць дзяцей, якім 6 гадоў спаўняецца не пазней за 30 верасня. Аднак зараз будзе інакш.
"Па новым Кодэксе школы будуць прымаць пяцігодак, якім 6 гадоў будзе спаўняцца не пазней за 31 снежня года прыёму", - канстатавала Ірына Каржова.
Паступленне ў 10-ы клас гімназіі
Таксама, паводле яе слоў, змены закранулі паступленні ў 10-ы клас гімназій. Цяпер дзевяцікласнікі будуць праходзіць конкурсны адбор па сярэднім бале пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і адзнаках у прадметах, якія навучэнцы будуць вывучаць на павышаным узроўні.
Раней у беларускіх гімназіях праводзіўся адбор у 5-я класы, зараз вучні, якія скончыліся чатыры класы, праходзяць без уступных экзаменаў.
Замацаванне школ за мікрараёнамі
У новым Кодэксе аб адукацыі ўстановы адукацыі будуць замацаваны за канкрэтнымі мікрараёнамі, "каб упарадкаваць прыём дзяцей у першыя класы".
Установы ў першую чаргу будуць прымаць дзяцей, якія жывуць на тэрыторыі гэтага мікрараёна. Хто не пражывае на яго тэрыторыі - пры наяўнасці свабодных месцаў.
Навучальны год у школах будзе заканчвацца 31 жніўня