https://bel.sputnik.by/20220202/zalaty-borshch-yak-vyrasl-tseny-na-belaruskuyu-agarodnnu-za-god-1059977806.html
"Залаты боршч": як выраслі цэны на беларускую агародніну за год
"Залаты боршч": як выраслі цэны на беларускую агародніну за год
Sputnik Беларусь
Нават беларуская бульба і капуста з родных палёў са снежня месяца працягваюць сур’ёзна даражэць, а расійская цыбуля аказалася там-сям таннейшай за сваю... 02.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-02T15:15+0300
2022-02-02T15:15+0300
2023-07-27T13:08+0300
цэны і кошты
беларусь
крама
бульба
цэны
агародніна
капуста
цыбуля
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/02/1059973721_0:66:1200:741_1920x0_80_0_0_b16c100e84958069c2fd812f23162fee.jpg
Беларусы апошнім часам адчулі ў сваім кашальку змены ў цэнах на прадукты, прычым даражэла практычна ўсё, але агародніна – асабліва, прычым айчынная.Паводле дадзеных Белстата, з пачатку года больш прыкметна вырасла ў цане капуста – больш як у тры разы, а таксама цыбуля, морква, буракі і бульба – больш як у паўтара раза. Sputnik паглядзеў на харчовыя паліцы ў крамах і параўнаў цяперашнія цэннікі на агародніну з цэнамі мінулых гадоў.Гародніна на вагу золатаУ снежні мінулага года цэннік на агародніну сур’ёзна папоўз уверх, а ў студзені МАРГ нават вырашае ўвесці дзяржрэгуляванне цэн на гэту катэгорыю тавараў, а таксама яблыкі. Да траўня цэны замарозяць на наступныя прадукты: бульбу, капусту, бурак, моркву, цыбулю.Вядома, цана на агародніну змяняецца ў залежнасці ад сезоннасці, таму для параўнання возьмем "зімовы" цэннік у апошнія некалькі гадоў. Традыцыйна бульба, морква, буракі – самыя танныя з агародніны. Але менавіта яны падаражэлі адчувальней за ўсё, хаця па-ранейшаму застаюцца адносна недарагімі.За год больш за ўсё падаражэла капуста – у 3 разы. Па дадзеных Белстата, у пачатку мінулага года кіло белакачаннай беларускай капусты можна было купіць за 65 капеек, цяпер – 1,95 рубля (58 расійскіх рублёў). З мінулага снежня капуста прыбавіла ў цане 13 капеек.Далей у топе самай падаражэлай агародніны – буракі і бульба, таксама айчынныя. За год яны сталі даражэйшымі напалову. Калі ў студзені 2020 года бульба прадавалася за 89 капеек, то ў лютым ужо за 1,38 рубля (41 расійскіх).Тое ж самае з морквай: рост у цане – на 50%. Год таму яна прадавалася за 0,89 рубля, сёння ў крамах кілаграм каштуе ўжо 1,55 рубля (46 расійскіх). За месяц цэннік узняўся на 29 капеек.Добра падаражэлі цыбуля і часнок. У пачатку 2021 кілаграм цыбулі пакупнікам абыходзіўся ў 99 капеек, а цяпер – у 1,29 рубля. Часнок за мінулы год вырас у цане амаль на 2 рублі: з 8,21 да 10,20. Цяпер кілаграм гэтай агародніны з кітайскіх палёў абыдзецца ў 9,59 рубля (прыкладна 285 расійскіх).Крыху падаражэлі агуркі і памідоры. Калі ў пачатку 2021-га кілаграм агуркоў з Расіі каштаваў 6,04 рубля, то ў снежні – 6,71. За месяц цэннік вырас яшчэ на 1,44 рублі. А памідоры за год падаражэлі на 39 капеек: з 4,86 рублі ў студзені да 5,25 у снежні. Цяпер таматы (з Расіі) абыдуцца пакупніку ў 6,25 рубля.Лютаўскія цэннікі ў дынаміцыЦалкам жа, калі паглядзець, колькі каштавала агародніна ў гэтыя ж лютаўскія дні ў розныя гады, то можна крыху засумаваць ад росту цэн на прадукты харчавання: тры гады таму прадукцыя з агародаў абыходзілася нам у 2-3 разы танней.Напрыклад, бульба ў лютым 2020 года прадавалася за 70 капеек, у 2021-м ужо за рубель, а сёння – 1,38. У 3,3 разы за гэты час вырасла ў цане капуста: кілаграм белакачаннай тады прадаваўся за 59 капеек, у мінулым лютым – за 1,23 рубля, цяпер – 1,95.У 2,3 разы падаражэла морква: у 2020-м яна каштавала 0,69 капеек, у лютым 2021-га – 0,98, у гэтым месяцы – 1,55 рубля.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220201/galochanka-raspav-pra-tseny-na-garodnnu-kharchrazvrstku--spekulyanta-1059951079.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/02/1059973721_115:0:1196:811_1920x0_80_0_0_c1f8bac9ac39cc7712dfd40295cab79c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
цэны і кошты, беларусь, крама, бульба, цэны, агародніна, капуста, цыбуля, грамадства
цэны і кошты, беларусь, крама, бульба, цэны, агародніна, капуста, цыбуля, грамадства
"Залаты боршч": як выраслі цэны на беларускую агародніну за год
15:15 02.02.2022 (абноўлена: 13:08 27.07.2023) Нават беларуская бульба і капуста з родных палёў са снежня месяца працягваюць сур’ёзна даражэць, а расійская цыбуля аказалася там-сям таннейшай за сваю, айчынную.
Беларусы апошнім часам адчулі ў сваім кашальку змены ў цэнах на прадукты, прычым даражэла практычна ўсё, але агародніна – асабліва, прычым айчынная.
Паводле дадзеных Белстата, з пачатку года больш прыкметна вырасла ў цане капуста – больш як у тры разы, а таксама цыбуля, морква, буракі і бульба – больш як у паўтара раза. Sputnik паглядзеў на харчовыя паліцы ў крамах і параўнаў цяперашнія цэннікі на агародніну з цэнамі мінулых гадоў.
У снежні мінулага года цэннік на агародніну сур’ёзна папоўз уверх, а ў студзені МАРГ нават вырашае ўвесці дзяржрэгуляванне цэн на гэту катэгорыю тавараў, а таксама яблыкі. Да траўня цэны замарозяць на наступныя прадукты: бульбу, капусту, бурак, моркву, цыбулю.
Вядома, цана на агародніну змяняецца ў залежнасці ад сезоннасці, таму для параўнання возьмем "зімовы" цэннік у апошнія некалькі гадоў. Традыцыйна бульба, морква, буракі – самыя танныя з агародніны. Але менавіта яны падаражэлі адчувальней за ўсё, хаця па-ранейшаму застаюцца адносна недарагімі.
За год больш за ўсё падаражэла капуста – у 3 разы. Па дадзеных Белстата, у пачатку мінулага года кіло белакачаннай беларускай капусты можна было купіць за 65 капеек, цяпер – 1,95 рубля (58 расійскіх рублёў). З мінулага снежня капуста прыбавіла ў цане 13 капеек.
Далей у топе самай падаражэлай агародніны – буракі і бульба, таксама айчынныя. За год яны сталі даражэйшымі напалову. Калі ў студзені 2020 года бульба прадавалася за 89 капеек, то ў лютым ужо за 1,38 рубля (41 расійскіх).
Тое ж самае з морквай: рост у цане – на 50%. Год таму яна прадавалася за 0,89 рубля, сёння ў крамах кілаграм каштуе ўжо 1,55 рубля (46 расійскіх). За месяц цэннік узняўся на 29 капеек.
Добра падаражэлі цыбуля і часнок. У пачатку 2021 кілаграм цыбулі пакупнікам абыходзіўся ў 99 капеек, а цяпер – у 1,29 рубля. Часнок за мінулы год вырас у цане амаль на 2 рублі: з 8,21 да 10,20. Цяпер кілаграм гэтай агародніны з кітайскіх палёў абыдзецца ў 9,59 рубля (прыкладна 285 расійскіх).
Крыху падаражэлі агуркі і памідоры. Калі ў пачатку 2021-га кілаграм агуркоў з Расіі каштаваў 6,04 рубля, то ў снежні – 6,71. За месяц цэннік вырас яшчэ на 1,44 рублі. А памідоры за год падаражэлі на 39 капеек: з 4,86 рублі ў студзені да 5,25 у снежні. Цяпер таматы (з Расіі) абыдуцца пакупніку ў 6,25 рубля.
Лютаўскія цэннікі ў дынаміцы
Цалкам жа, калі паглядзець, колькі каштавала агародніна ў гэтыя ж лютаўскія дні ў розныя гады, то можна крыху засумаваць ад росту цэн на прадукты харчавання: тры гады таму прадукцыя з агародаў абыходзілася нам у 2-3 разы танней.
Напрыклад, бульба ў лютым 2020 года прадавалася за 70 капеек, у 2021-м ужо за рубель, а сёння – 1,38. У 3,3 разы за гэты час вырасла ў цане капуста: кілаграм белакачаннай тады прадаваўся за 59 капеек, у мінулым лютым – за 1,23 рубля, цяпер – 1,95.
У 2,3 разы падаражэла морква: у 2020-м яна каштавала 0,69 капеек, у лютым 2021-га – 0,98, у гэтым месяцы – 1,55 рубля.
Шматдзетная маці распавяла,
як зэканоміць на пакупках