https://bel.sputnik.by/20220203/ltva-z-5-lyutaga-prypynyae-dzeyanne-covid-sertyfkata-1059988677.html
Літва з 5 лютага прыпыняе дзеянне COVID-сертыфікатаў
Літва з 5 лютага прыпыняе дзеянне COVID-сертыфікатаў
Sputnik Беларусь
У залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі пры неабходнасці ўрад можа абмеркаваць вяртанне да гэтай абмежавальнай меры. 03.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-03T08:55+0300
2022-02-03T08:55+0300
2022-02-03T08:55+0300
covid-19
covid-пашпарт
каронавірус
літва
у свеце
вакцынацыя
пашпарт вакцынацыі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055592199_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_16c9f1c66eae87be126f07c3b72426a8.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Літоўскі ўрад напярэдадні на пасяджэнні вырашыў прыпыніць з 5 лютага ў краіне дзеянне COVID-сертыфікатаў.Такім чынам, кабінет міністраў Літвы пагадзіўся з прапановай Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым у медыцынскім ведамстве не выключылі, што выкарыстанне Opportunity Passport у рэспубліцы могуць ізноў аднавіць.Ён таксама адзначыў, што ў залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі пры неабходнасці ўрад можа абмеркаваць вяртанне да гэтай абмежавальнай меры."Пашпарт магчымасцей" (Opportunity Passport) у Літве выдаваўся прышчэпленым ад COVID-19 або тым, хто перахварэў на каронавірус.Дакумент дае магчымасць наведваць гандлёвыя цэнтры, салоны прыгажосці, рэстараны і кафэ, а таксама грамадскія мерапрыемствы, якія праводзяцца ў памяшканнях.У лістападзе літоўскі ўрад прыняў рашэнне з 28 снежня выдаваць "пашпарт" грамадзянам, якім ужо споўнілася 12 гадоў. Пры гэтым дакумент быў неабходны для забаўляльнай сферы, але не для ўстаноў адукацыі.Цяпер у Літве праходзіць кампанія па вакцынацыі насельніцтва. Усе літоўцы старэйшыя за 5 гадоў могуць атрымаць бясплатную вакцыну супраць COVID-19 у бліжэйшым цэнтры першаснай медыка-санітарнай дапамогі (амбулаторыі), а таксама ў некаторых аптэках. Па дадзеных медыкаў, сярод шпіталізаваных асоб 70% - непрышчэпленыя, а 80% хворых на каронавірус - грамадзяне ва ўзросце 50 гадоў і старэй.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220126/vuchytsesya--belarus-anshchanka-atsan-pospekh-krany--baratsbe-z-covid-1059798145.html
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/0b/1055592199_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_bfc1ebefdffe4f91fd4af8e105decd88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
covid-19, covid-пашпарт, каронавірус, літва, у свеце, вакцынацыя, пашпарт вакцынацыі
covid-19, covid-пашпарт, каронавірус, літва, у свеце, вакцынацыя, пашпарт вакцынацыі
Літва з 5 лютага прыпыняе дзеянне COVID-сертыфікатаў
У залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі пры неабходнасці ўрад можа абмеркаваць вяртанне да гэтай абмежавальнай меры.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Літоўскі ўрад напярэдадні на пасяджэнні вырашыў прыпыніць з 5 лютага ў краіне дзеянне COVID-сертыфікатаў.
Такім чынам, кабінет міністраў Літвы пагадзіўся з прапановай Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым у медыцынскім ведамстве не выключылі, што выкарыстанне Opportunity Passport у рэспубліцы могуць ізноў аднавіць.
"З улікам тэндэнцый, якія бачым і ў свеце, і ў Еўропе, улічваючы, як штам "амікрон" паводзіць сябе ў Літве, мы бачым, што рызыка захварэць ёсць як у прышчэпленых, так і ў непрышчэпленых", – заявіў міністр аховы здароўя Літвы Арунас Дулькіс.
Ён таксама адзначыў, што ў залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі пры неабходнасці ўрад можа абмеркаваць вяртанне да гэтай абмежавальнай меры.
"Пашпарт магчымасцей" (Opportunity Passport) у Літве выдаваўся прышчэпленым ад COVID-19 або тым, хто перахварэў на каронавірус.
Дакумент дае магчымасць наведваць гандлёвыя цэнтры, салоны прыгажосці, рэстараны і кафэ, а таксама грамадскія мерапрыемствы, якія праводзяцца ў памяшканнях.
У лістападзе літоўскі ўрад прыняў рашэнне з 28 снежня выдаваць "пашпарт" грамадзянам, якім ужо споўнілася 12 гадоў. Пры гэтым дакумент быў неабходны для забаўляльнай сферы, але не для ўстаноў адукацыі.
Цяпер у Літве праходзіць кампанія па вакцынацыі насельніцтва. Усе літоўцы старэйшыя за 5 гадоў могуць атрымаць бясплатную вакцыну супраць COVID-19 у бліжэйшым цэнтры першаснай медыка-санітарнай дапамогі (амбулаторыі), а таксама ў некаторых аптэках. Па дадзеных медыкаў, сярод шпіталізаваных асоб 70% - непрышчэпленыя, а 80% хворых на каронавірус - грамадзяне ва ўзросце 50 гадоў і старэй.
Беларуская вакцына ад COVID-19
не выклікае пабочных з'яў - Гусакоў