https://bel.sputnik.by/20220203/lukashenka-prynya-daverchyya-gramaty-pasla-rf-u-belarus-barysa-gryzlova-1060002229.html
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова
Sputnik Беларусь
У панядзелак Барыс Грызлоў уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею. 03.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-03T11:09+0300
2022-02-03T11:09+0300
2022-02-03T12:45+0300
аляксандр лукашэнка
барыс грызлоў
пасол
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059936750_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_12f9d53ded56615c1686253b9e6c305e.jpg
МІНСК, 3 лют - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова, перадае карэспандэнт Sputnik.Даверчыя граматы прэзідэнту ўручылі таксама дыпламаты В'етнама, Дамініканскай Рэспублікі, Лаоса, Марока, Нігерыі, Рэспублікі Чад і Шры-Ланкі."Вы прыбылі да нас у асаблівы час, я нават сказаў бы, эпахальны, час. Праз тры тыдні, 27 лютага, у Беларусі пройдзе рэспубліканскі рэферэндум, на якім беларускі народ прагаласуе за папраўкі ў Канстытуцыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы на цырымоніі ўручэння даверчых грамат паслоў шэрагу краін.Лукашэнка назваў прынцыпова важным той факт, што "народ сам вызначае далейшае развіццё дзяржавы". Паводле яго слоў, у дыпламатаў дастаткова часу для таго, каб разабрацца ў сутнасці працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі. Для таго, каб лепей разумець, чым жыве сёння рэспубліка, трэба ведаць, як беларускі народ заваяваў сваю свабоду і права жыць ва ўласнай дзяржаве, дадаў Лукашэнка.Лукашэнка заявіў, што запрашае паслоў да адкрытых зносін не толькі з прадстаўнікамі дзяржорганаў, але і з беларускімі экспертамі, журналістамі, актывістамі грамадскіх арганізацый. "Для вас адчыненыя ўсе дзверы", - сказаў ён.Эскалацыя напружанасціПа словах Лукашэнкі, самая трагічная старонка беларускай гісторыі - гэта Другая сусветная вайна. "Асабліва падкрэслю, што бязлітасна знішчалі наш народ не нейкія дзікія варвары, а прадстаўнікі самых адукаваных нацый Еўропы, якія, дарэчы, праз пэўныя дзясяткі гадоў пачынаюць нас вучыць, як нам жыць", - сказаў прэзідэнт.Таму, паводле яго слоў, не выпадкова 2022 год аб'яўлены ў краіне Годам гістарычнай памяці. "Мы хочам, каб усе ведалі, якую цану беларусы заплацілі за мір і свабоду. Мы добра памятаем жахі той вайны і сёння з трывогай назіраем за эскалацыяй напружанасці ў свеце", - адзначыў беларускі лідэр.Амбіцыйныя задачы Мінска і Масквы"Я хацеў бы сардэчна павітаць пасла Расійскай Федэрацыі Барыса Вячаслававіча Грызлова, які прыбыў да нас ужо ў якасці кіраўніка дыпламатычнай місіі", - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да расійскага пасла.Ён дадаў, што Грызлова ў Беларусі добра ведаюць як даўняга сябра і цэняць яго "вялікі ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі".Паводле слоў Лукашэнкі, 2021 год увайшоў у гісторыю Беларусі і Расіі як год прыняцця лёсавызначальных рашэнняў аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі, якія даюць магчымасць вывесці стратэгічнае партнёрства на якасна новы ўзровень.Беларускі лідэр разлічвае, што Грызлоў будзе садзейнічаць "умацаванню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей і развіццю інтэграцыйнага ўзаемадзеяння".Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059936750_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_f17109516332e99fa9ba379ab5f9fc2b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, барыс грызлоў, пасол, саюзная дзяржава
аляксандр лукашэнка, барыс грызлоў, пасол, саюзная дзяржава
Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова
11:09 03.02.2022 (абноўлена: 12:45 03.02.2022) У панядзелак Барыс Грызлоў уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею.
МІНСК, 3 лют - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова, перадае карэспандэнт Sputnik.
Даверчыя граматы прэзідэнту ўручылі таксама дыпламаты В'етнама, Дамініканскай Рэспублікі, Лаоса, Марока, Нігерыі, Рэспублікі Чад і Шры-Ланкі.
"Вы прыбылі да нас у асаблівы час, я нават сказаў бы, эпахальны, час. Праз тры тыдні, 27 лютага, у Беларусі пройдзе рэспубліканскі рэферэндум, на якім беларускі народ прагаласуе за папраўкі ў Канстытуцыю", - заявіў кіраўнік дзяржавы на цырымоніі ўручэння даверчых грамат паслоў шэрагу краін.
Лукашэнка назваў прынцыпова важным той факт, што "народ сам вызначае далейшае развіццё дзяржавы".
"Асабліва падкрэслю: без усялякага ціску звонку. Менавіта таму мы лічым дадзеную палітычную кампанію поўнасцю адпаведнай усім дэмакратычным нормам", - заявіў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, у дыпламатаў дастаткова часу для таго, каб разабрацца ў сутнасці працэсаў, што адбываюцца ў Беларусі. Для таго, каб лепей разумець, чым жыве сёння рэспубліка, трэба ведаць, як беларускі народ заваяваў сваю свабоду і права жыць ва ўласнай дзяржаве, дадаў Лукашэнка.
Лукашэнка заявіў, што запрашае паслоў да адкрытых зносін не толькі з прадстаўнікамі дзяржорганаў, але і з беларускімі экспертамі, журналістамі, актывістамі грамадскіх арганізацый. "Для вас адчыненыя ўсе дзверы", - сказаў ён.
Па словах Лукашэнкі, самая трагічная старонка беларускай гісторыі - гэта Другая сусветная вайна. "Асабліва падкрэслю, што бязлітасна знішчалі наш народ не нейкія дзікія варвары, а прадстаўнікі самых адукаваных нацый Еўропы, якія, дарэчы, праз пэўныя дзясяткі гадоў пачынаюць нас вучыць, як нам жыць", - сказаў прэзідэнт.
Таму, паводле яго слоў, не выпадкова 2022 год аб'яўлены ў краіне Годам гістарычнай памяці. "Мы хочам, каб усе ведалі, якую цану беларусы заплацілі за мір і свабоду. Мы добра памятаем жахі той вайны і сёння з трывогай назіраем за эскалацыяй напружанасці ў свеце", - адзначыў беларускі лідэр.
Амбіцыйныя задачы Мінска і Масквы
"Я хацеў бы сардэчна павітаць пасла Расійскай Федэрацыі Барыса Вячаслававіча Грызлова, які прыбыў да нас ужо ў якасці кіраўніка дыпламатычнай місіі", - адзначыў Лукашэнка, звяртаючыся да расійскага пасла.
Ён дадаў, што Грызлова ў Беларусі добра ведаюць як даўняга сябра і цэняць яго "вялікі ўклад ва ўмацаванне і развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі".
"Сёння перад Мінскам і Масквой стаяць вялікія, амбіцыйныя задачы", - падкрэсліў прэзідэнт.
Паводле слоў Лукашэнкі, 2021 год увайшоў у гісторыю Беларусі і Расіі як год прыняцця лёсавызначальных рашэнняў аб паглыбленні эканамічнай інтэграцыі, якія даюць магчымасць вывесці стратэгічнае партнёрства на якасна новы ўзровень.
Беларускі лідэр разлічвае, што Грызлоў будзе садзейнічаць "умацаванню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей і развіццю інтэграцыйнага ўзаемадзеяння".
Лукашэнка – Грызлову: малайчына, што прыехаў, яшчэ пагаворым ― відэа
Грызлоў уручыў Макею копіі даверчых грамат