https://bel.sputnik.by/20220204/nebyvaly-rost-kolkasts-zakhvarelykh-na-covid-19-pratsyagvae-pavyalchvatstsa--razy-1060051445.html
Небывалы рост: колькасць захварэлых на COVID-19 працягвае павялічвацца ў разы
Небывалы рост: колькасць захварэлых на COVID-19 працягвае павялічвацца ў разы
Sputnik Беларусь
Штодзённы прырост новых выпадкаў стаў рэзка расці ў апошні тыдзень, ад пачатку лютага гэты паказчык вырас амаль у 4 разы. 04.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-04T15:21+0300
2022-02-04T15:21+0300
2022-02-04T15:21+0300
каронавірус covid-19
рост
вакцынацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046335637_0:97:2949:1755_1920x0_80_0_0_4e597122219cb5b1d5d4334cbc3461c3.jpg
МІНСК, 4 лют - Sputnik. У Беларусі працягваецца рэзкі прырост новых выпадкаў каронавіруса, аб гэтым сведчаць звесткі Міністэрства аховы здароўя.Усяго з пачатку пандэміі ў рэспубліцы выяўлена 760845 хворых на COVID-19, акрыялі за гэты час 749595 чалавек (1114 за мінулыя суткі).Рэзка пайшла ў рост штосутачная зводка па новых выпадках. Так, за мінулыя суткі Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7 350 новых пацыентаў - гэта абсалютны рэкорд беларускай статыстыкі, якая раней доўгі час не ўзнімалася вышэй за дзве тысячы.Антырэкорды апошняга тыдня выглядаюць так:За час пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 6116 пацыентаў, за мінулыя суткі - 17 чалавек.Усяго ў краіне выканана больш за 11,87 млн ПЦР-тэстаў, за суткі - звыш 47 тысяч даследаванняў на COVID-19.Каронавірус у БеларусіМіністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заявіў, што панікаваць у існуючай сітуацыі не трэба. Ён адзначыў, што Міністэрства аховы здароўя прагназавала выбухны рост захваральнасці на COVID-19 у сувязі з новым штамам "амікрон", які, мяркуючы па даследаваннях, ужо выцесніў "дэльту".Пры гэтым кіраўнік профільнага ведамства адзначыў нязначны рост шпіталізацый, паколькі, паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме. На фоне такога ўздыму Міністэрства аховы здароўя выпусціла шэраг загадаў. У прыватнасці, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія прыцягнулі да працы ў паліклініках, дазволілі афармляць пацыентам бальнічныя.А лекары зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных - без правядзення ПЦР.У працадаўцаў таксама ёсць магчымасць вызваляць хворага супрацоўніка ад працы да трох дзён без афармлення бальнічнага.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0c/07/1046335637_86:0:2817:2048_1920x0_80_0_0_ece2784c2db9f10bf8e2eb7b9d2c1997.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, рост, вакцынацыя
каронавірус covid-19, рост, вакцынацыя
Небывалы рост: колькасць захварэлых на COVID-19 працягвае павялічвацца ў разы
Штодзённы прырост новых выпадкаў стаў рэзка расці ў апошні тыдзень, ад пачатку лютага гэты паказчык вырас амаль у 4 разы.
МІНСК, 4 лют - Sputnik. У Беларусі працягваецца рэзкі прырост новых выпадкаў каронавіруса, аб гэтым сведчаць звесткі Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў рэспубліцы выяўлена 760845 хворых на COVID-19, акрыялі за гэты час 749595 чалавек (1114 за мінулыя суткі).
Рэзка пайшла ў рост штосутачная зводка па новых выпадках. Так, за мінулыя суткі Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 7 350 новых пацыентаў - гэта абсалютны рэкорд беларускай статыстыкі, якая раней доўгі час не ўзнімалася вышэй за дзве тысячы.
Антырэкорды апошняга тыдня выглядаюць так:
28 студзеня - 2221 хворых у суткі
За час пандэміі ў Беларусі ад каронавіруса памерлі 6116 пацыентаў, за мінулыя суткі - 17 чалавек.
Усяго ў краіне выканана больш за 11,87 млн ПЦР-тэстаў, за суткі - звыш 47 тысяч даследаванняў на COVID-19.
Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч раней заявіў, што панікаваць у існуючай сітуацыі не трэба. Ён адзначыў, што Міністэрства аховы здароўя прагназавала выбухны рост захваральнасці на COVID-19 у сувязі з новым штамам "амікрон", які, мяркуючы па даследаваннях, ужо выцесніў "дэльту".
Пры гэтым кіраўнік профільнага ведамства адзначыў нязначны рост шпіталізацый, паколькі, паводле яго слоў, "амікрон" рэдка пераносіцца ў цяжкай форме. На фоне такога ўздыму Міністэрства аховы здароўя выпусціла шэраг загадаў. У прыватнасці, студэнтам шостых курсаў медыцынскіх ВНУ, якія прыцягнулі да працы ў паліклініках, дазволілі афармляць пацыентам бальнічныя.
А лекары зараз могуць ставіць дыягназ "каронавірус" толькі на падставе клінічных і/або рэнтген-тамаграфічных дадзеных - без правядзення ПЦР.
У працадаўцаў таксама ёсць магчымасць вызваляць хворага супрацоўніка ад працы да трох дзён без афармлення бальнічнага.
Паліклінікі Беларусі з-за скачка COVID-19 пераходзяць на работу без выхадных
Міністэрства аховы здароўя параіла
адмяніць вечары сустрэч выпускнікоўПіневіч расказаў, ці гатовы паліклінікі да наступлення амікрону