Захарава расказала, ці пойдзе Масква насустрач Берліну ў сітуацыі з RT DE

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкТэлеканал RT DE на нямецкай пачынае вяшчанне
Тэлеканал RT DE на нямецкай пачынае вяшчанне - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2022
Падпісацца
У пятніцу карэспандэнцкі пункт Deutsche Welle паведаміў аб спыненні работы свайго бюро ў Маскве.
МІНСК, 4 лют – Sputnik. Калі Германія выкажацца за нармалізацыю сітуацыі вакол RT DE, Масква пойдзе Берліну насустрач, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
У чацвер стала вядома, што ў Расіі зачыняць карэспандэнцкі пункт Deutsche Welle і анулююць акрэдытацыі ўсіх супрацоўнікаў яго расійскага бюро. Масква таксама аб'явіла спыненне спадарожнікавага і іншага вяшчання тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle на тэрыторыі РФ. Такія меры прадпрынятыя пасля таго, як вяшчанне RT DE забаранілі паводле рашэння нямецкага рэгулятара MABB.
"Калі Германія пойдзе на эскалацыю, мы адкажам гэтак жа. Калі Германія пойдзе на нармалізацыю сітуацыі, мы таксама гатовы сітуацыю нармалізаваць", - заявіла Захарава на брыфінгу ў пятніцу.
Паводле яе слоў, Масква раней прапаноўвала Берліну пачаць дыялог аб прыгнёце журналістаў у Германіі, аднак нямецкі бок адмовіўся. У якасці прыкладу прадстаўнік МЗС РФ прывяла візіт кіраўніка МЗС Германіі Анналены Бербок у Расію.
"Не было праяўлена не тое што зацікаўленасці, а ўвогуле не выклікала гэта ніякіх эмоцый з боку ФРГ. Я не ведаю, па якіх прычынах", - адзначыла Захарава.
Яна таксама выступіла з крытыкай Саюза журналістаў Германіі. Захарава падкрэсліла, што арганізацыя не рэагавала на дзеянні нямецкіх улад, якія датычыліся забароны вяшчання RT DE. Але як толькі Расія прыняла меры ў адказ, яны сталі заклікаць да нармалізацыі сітуацыі.

Што будзе з работнікамі DW у Расіі?

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ распавяла аб лёсе супрацоўнікаў карэспандэнцкага пункта Deutsche Welle у Расіі. Паводле яе слоў, знешнепалітычнае ведамства паведаміла карпункту аб яго закрыцці з 4 лютага.
"Было накіравана апавяшчэнне аб неабходнасці на працягу дня супрацоўнікам карпункта здаць акрэдытацыю", - адзначыла Захарава.
Пры гэтым яна падкрэсліла, што гэтыя захады не азначаюць, што карэспандэнты DW павінны з'ехаць з Расіі. Па словах Захаравай, гаворка ідзе аб 19 супрацоўніках, 16 з якіх – грамадзяне РФ.

Што адбылося?

Аб запуску новага кругласутачнага навіннага канала на нямецкай мове - RT DE - стала вядома 16 снежня 2021 года. Платформа YouTube заблакавала канал у дзень пачатку вяшчання.
У жніўні 2021 года Люксембург афіцыйна адмовіў RT DE выдаць ліцэнзію на вяшчанне, у якасці аргументаў былі пазначаны "інфармацыя і аналіз нямецкіх уладаў".
У верасні YouTube выдаліў два каналы RT DE без права аднаўлення нібыта за "парушэнні правілаў супольнасці".
22 снежня ў Крамлі заявілі, што сітуацыя з блакіроўкай вяшчання тэлеканала RT DE супярэчыць еўрапейскаму духу і нормам, але апошнім часам на Захадзе на гэта не зважаюць.
18 студзеня гэтага года міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў паведаміў, што Расія адкажа, калі прыгнёт RT у Германіі не скончыцца. Ён таксама сказаў, што расійскія СМІ ў ФРГ і нямецкія медыя ў Расіі павінны працаваць у роўных, недыскрымінацыйных умовах.
У сераду, 2 лютага, стала вядома, што вяшчанне RT DE павінна быць забаронена паводле рашэння нямецкага рэгулятара MABB. Маргарыта Сіманьян назвала рашэнне поўнай лухтой. У RT DE заявілі, што плануюць апратэставаць рашэнне рэгулятара ў судзе.
Чытайце таксама:
Забарона RT DE у Германіі: МЗС РФ аб'явіў меры ў адказ
Крэмль пракаменціраваў забарону RT DE у Германіі
Сіманьян аб забароне RT у Германіі: вяшчаць не спынім
Стужка навiн
0