https://bel.sputnik.by/20220206/lchby-shakruyuts-u-belarus-novy-antyrekord-pa-karonavruse-1060099745.html
Лічбы шакіруюць: у Беларусі новы антырэкорд па каронавірусе
Лічбы шакіруюць: у Беларусі новы антырэкорд па каронавірусе
Sputnik Беларусь
Пяць дзён запар у краіне назіраецца інтэнсіўны рост колькасці інфіцыраваных COVID-19. Пры гэтым у Мінздароўя падкрэсліваюць, што не чакаюць выбухной... 06.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-06T15:28+0300
2022-02-06T15:28+0300
2022-02-11T20:29+0300
covid-19
каронавірус covid-19
беларусь
антырэкорд
каронавірус
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
бальніца
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059301627_0:65:2945:1722_1920x0_80_0_0_689d46bacd858b3646b9c3a604edc4ff.jpg
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Новы антырэкорд па колькасці хворых на каронавірусную інфекцыю ўстаноўлены ў Беларусі. Па дадзеных прэс-службы міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў краіне на COVID-19 захварэлі 8 315 чалавек.За апошнія 24 гадзіны ачунялі і выпісаны 1477 пацыентаў (усяго 765 467), памерлі 15 чалавек (за ўвесь перыяд пандэміі – 6 147).У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што з моманту прыходу каронавіруса ў рэспубліку, зарэгістраваны 777 391 пацыент са станоўчым тэстам на COVID-19.За суткі правялі 35 554 даследаванні на каронавірус. Усяго ў краіне зрабілі больш за 11,9 млн тэстаў.Як расказалі ў ведамстве, у нядзелю, 6 лютага, пацыенты скарысталіся новым графікам работы паліклінік і прыйшлі на прыём. Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя працягнула рэжым працы гэтых медустаноў на выхадныя з-за росту захворвання на ВРВІ і COVID-19.Там растлумачылі, што такі графік працы паліклінік захаваецца "да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання" ў краіне.Росту шпіталізацый не чакаюцьЯк расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у гэтую хвалю каронавіруса нагрузка на амбулаторнае звяно стала большай, а вось у стацыянарах яна фактычна не павялічылася.Ён таксама нагадаў, што штам "амікрон" - больш лёгкі. Піневіч канстатаваў, што хварэе і медперсанал, хаця ён "практычна татальна прышчэплены".Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у краіне ёсць рэзерв медыцынскага кіслароду, якога хопіць на два месяцы, а запасаў масак, антысептыкаў і неабходных медпрэпаратаў у краіне хопіць яшчэ надоўга.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220204/epdemlag-raskazal-kal-karonavrus-u-belarus-poydze-na-spad-1060056456.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/06/1059301627_216:0:2945:2047_1920x0_80_0_0_f921fc17c93a7f9e1c1fab5eb6368ace.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
covid-19, каронавірус covid-19, беларусь, антырэкорд, каронавірус, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, бальніца
covid-19, каронавірус covid-19, беларусь, антырэкорд, каронавірус, міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, бальніца
Лічбы шакіруюць: у Беларусі новы антырэкорд па каронавірусе
15:28 06.02.2022 (абноўлена: 20:29 11.02.2022) Пяць дзён запар у краіне назіраецца інтэнсіўны рост колькасці інфіцыраваных COVID-19. Пры гэтым у Мінздароўя падкрэсліваюць, што не чакаюць выбухной шпіталізацыі ў гэтую хвалю.
МІНСК, 6 лют – Sputnik. Новы антырэкорд па колькасці хворых на каронавірусную інфекцыю ўстаноўлены ў Беларусі. Па дадзеных прэс-службы міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў краіне на COVID-19 захварэлі 8 315 чалавек.
За апошнія 24 гадзіны ачунялі і выпісаны 1477 пацыентаў (усяго 765 467), памерлі 15 чалавек (за ўвесь перыяд пандэміі – 6 147).
У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што з моманту прыходу каронавіруса ў рэспубліку, зарэгістраваны 777 391 пацыент са станоўчым тэстам на COVID-19.
За суткі правялі 35 554 даследаванні на каронавірус. Усяго ў краіне зрабілі больш за 11,9 млн тэстаў.
Як расказалі ў ведамстве, у нядзелю, 6 лютага, пацыенты скарысталіся новым графікам работы паліклінік і прыйшлі на прыём. Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя працягнула рэжым працы гэтых медустаноў на выхадныя з-за росту захворвання на ВРВІ і COVID-19.
Там растлумачылі, што такі графік працы паліклінік захаваецца "да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захворвання" ў краіне.
Росту шпіталізацый не чакаюць
Як расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, у гэтую хвалю каронавіруса нагрузка на амбулаторнае звяно стала большай, а вось у стацыянарах яна фактычна не павялічылася.
Ён таксама нагадаў, што штам "амікрон" - больш лёгкі. Піневіч канстатаваў, што хварэе і медперсанал, хаця ён "практычна татальна прышчэплены".
"Мы не чакаем выбухной шпіталізацыі, але да гэтага павінны быць гатовы", - заявіў міністр.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у краіне ёсць рэзерв медыцынскага кіслароду, якога хопіць на два месяцы, а запасаў масак, антысептыкаў і неабходных медпрэпаратаў у краіне хопіць яшчэ надоўга.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Паліклінікі Беларусі з-за скачка COVID-19
пераходзяць на работу без выхадных