https://bel.sputnik.by/20220207/dynara-almbekava-zanyala-pyatae-mestsa--ndyvdualnay-gontsy-1060128631.html
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
Sputnik Беларусь
Сёння на Алімпіядзе беларускія спартсменкі прымалі ўдзел у індывідуальнай біятлоннай гонцы і канькабежнай дыстанцыі на 1500 метраў. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T15:15+0300
2022-02-07T15:15+0300
2022-02-07T15:15+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
дынара алімбекава
біятлон
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1c/1058309484_0:0:3086:1736_1920x0_80_0_0_48b05b94884e28c5ef1e5b51b376e14f.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава паказала пяты вынік у індывідуальнай гонцы на 15 км, паведамляе Sputnik.Некаторы час Алімбекава трымалася ў лідэрах, аднак "зачапіцца" за п'едэстал ёй не ўдалося.Залатую ўзнагароду заваявала нямецкая біятланістка Дэніз Херман. Другое месца заняла францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ. Замкнула тройку наймацнейшых нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан.Пераможца гонкі і ўладальніца сярэбранай узнагароды дапусцілі па адным промаху, бронзавы прызёр не закрыла дзве мішэні.Дынара Алімбекава прамахнулася толькі аднойчы. Адставанне ад лідэра ў беларускі склала 31,9 секунды.У астатніх прадстаўніц нацыянальнай каманды вынікі гонкі такія: Ірына Лешчанка заняла 41 месца (+04.57,6; 4 промахі), Алена Кручынкіна - 48-е (+05.44,1; 4), Ганна Сола - 54-е (+06.23,2 ; 7).Канькабежкі таксама без медалёўБеларускія канькабежкі Кацярына Слоева і Марына Зуева не трапілі ў лік прызёраў АГ-2022 на дыстанцыі 1500 метраў. Слоева, якая ўпершыню ўдзельнічае ў Гульнях, размясцілася на шаснаццатым радку выніковага пратакола. Для Зуевай гэта ўжо другая Алімпіяда, але пакуль зноў няўдалая. У мінулы раз на гэтай дыстанцыі яна была дыскваліфікаваная за пераход на іншую дарожку, зараз жа яна заняла 23-е месца.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1c/1058309484_0:0:2504:1878_1920x0_80_0_0_72241aadedf31855a8c391692c64e319.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, дынара алімбекава, біятлон, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, дынара алімбекава, біятлон, зімовыя алімпійскія гульні - 2022
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
Сёння на Алімпіядзе беларускія спартсменкі прымалі ўдзел у індывідуальнай біятлоннай гонцы і канькабежнай дыстанцыі на 1500 метраў.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава паказала пяты вынік у індывідуальнай гонцы на 15 км, паведамляе Sputnik.
Некаторы час Алімбекава трымалася ў лідэрах, аднак "зачапіцца" за п'едэстал ёй не ўдалося.
Залатую ўзнагароду заваявала нямецкая біятланістка Дэніз Херман. Другое месца заняла францужанка Анаіс Шэвалье-Бушэ. Замкнула тройку наймацнейшых нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан.
Пераможца гонкі і ўладальніца сярэбранай узнагароды дапусцілі па адным промаху, бронзавы прызёр не закрыла дзве мішэні.
Дынара Алімбекава прамахнулася толькі аднойчы. Адставанне ад лідэра ў беларускі склала 31,9 секунды.
У астатніх прадстаўніц нацыянальнай каманды вынікі гонкі такія: Ірына Лешчанка заняла 41 месца (+04.57,6; 4 промахі), Алена Кручынкіна - 48-е (+05.44,1; 4), Ганна Сола - 54-е (+06.23,2 ; 7).
Канькабежкі таксама без медалёў
Беларускія канькабежкі Кацярына Слоева і Марына Зуева не трапілі ў лік прызёраў АГ-2022 на дыстанцыі 1500 метраў.
Слоева, якая ўпершыню ўдзельнічае ў Гульнях, размясцілася на шаснаццатым радку выніковага пратакола. Для Зуевай гэта ўжо другая Алімпіяда, але пакуль зноў няўдалая. У мінулы раз на гэтай дыстанцыі яна была дыскваліфікаваная за пераход на іншую дарожку, зараз жа яна заняла 23-е месца.
Расійскія фігурысты выйгралі камандны турнір на Алімпіядзе
Беларускія біятланісты занялі шостае месца ў змешанай эстафеце
Канькабежка Марына Зуева няўдала стартавала на АГ-2022