https://bel.sputnik.by/20220207/polshcha-stvarae-spetsyyalnyya-kbervoysk-1060138792.html
Польшча стварае спецыяльныя кібервойскі
Польшча стварае спецыяльныя кібервойскі
Sputnik Беларусь
Падраздзяленне будзе ўваходзіць у структуру міністэрства абароны і займацца як абаронай польскай кіберпрасторы, так і правядзеннем наступальных аперацый. 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T17:55+0300
2022-02-07T17:55+0300
2022-02-09T15:04+0300
польшча
у свеце
бяспека
кібервойскі
абарона
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102997/07/1029970712_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_45d7f9debe1da2e43b35f10a33aa443d.jpg
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Войскі абароны кіберпрасторы ствараюцца ў Польшчы, паведаміла прэс-служба міністэрства абароны рэспублікі.Абароннае ведамства Польшчы ўдакладняе, што "канцэпцыя арганізацыі і функцыянавання войск абароны кіберпрасторы" была зацверджана кіраўніком міністэрства яшчэ ў лютым 2019 года.Стварэнне новага спецыяльнага падраздзялення польскай арміі ішло на працягу ўсяго гэтага часу. Войскі абароны кіберпрасторы (WOC) прызначаны для "правядзення поўнага спектра дзеянняў у кіберпрасторы – абарончых, разведвальных і актыўных наступальных дзеянняў".Беларуская айцішная ротаУ Беларусі рота інфармацыйных тэхналогій была сфарміравана яшчэ ў канцы 2018 года. Служаць у ёй у асноўным салдаты тэрміновай службы, якія па сваёй грамадзянскай прафесіі з’яўляюцца спецыялістамі ў сферы IT. У першым наборы было ўсяго 40 IT-байцоў, але конкурс складаў 8 чалавек на месца.Рота інфармацыйных тэхналогій знаходзіцца на тэрыторыі Ваеннай акадэміі ў Мінску, дзе ў спецыяльна абсталяванай аўдыторыі з кандыцыянерам ваенныя выконваюць пастаўленыя перад імі задачы.Кіруюць імі афіцэры Ваеннай акадэміі, якія займаюцца прыкладнымі задачамі. Гэта прафесіяналы з навукова-даследчага інстытута, Міністэрствы абароны, генеральнага штаба.Цікава, што вайскоўцы роты інфармацыйных тэхналогій атрымліваюць воінска-ўліковую спецыяльнасць "аператар ЭВМ".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220117/lukashenka-zanepakoeny-stuatsyyay-na-myazhy-z-es--ukranay--vdea-1059558041.html
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102997/07/1029970712_308:0:1748:1080_1920x0_80_0_0_e2cbe274028bd3412c3213ebc912c0b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, у свеце, бяспека, кібервойскі, абарона
польшча, у свеце, бяспека, кібервойскі, абарона
Польшча стварае спецыяльныя кібервойскі
17:55 07.02.2022 (абноўлена: 15:04 09.02.2022) Падраздзяленне будзе ўваходзіць у структуру міністэрства абароны і займацца як абаронай польскай кіберпрасторы, так і правядзеннем наступальных аперацый.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Войскі абароны кіберпрасторы ствараюцца ў Польшчы, паведаміла прэс-служба міністэрства абароны рэспублікі.
"Восьмага лютага ў клубе ваенна-тэхнічнай акадэміі ў Варшаве міністр нацыянальнай абароны Марыуш Блашчак прыме ўдзел у цырымоніі стварэння новага кампанента Узброеных сіл Польшчы – войск абароны кіберпрасторы", - гаворыцца ў паведамленні.
Абароннае ведамства Польшчы ўдакладняе, што "канцэпцыя арганізацыі і функцыянавання войск абароны кіберпрасторы" была зацверджана кіраўніком міністэрства яшчэ ў лютым 2019 года.
Стварэнне новага спецыяльнага падраздзялення польскай арміі ішло на працягу ўсяго гэтага часу. Войскі абароны кіберпрасторы (WOC) прызначаны для "правядзення поўнага спектра дзеянняў у кіберпрасторы – абарончых, разведвальных і актыўных наступальных дзеянняў".
У Беларусі рота інфармацыйных тэхналогій была сфарміравана яшчэ ў канцы 2018 года. Служаць у ёй у асноўным салдаты тэрміновай службы, якія па сваёй грамадзянскай прафесіі з’яўляюцца спецыялістамі ў сферы IT. У першым наборы было ўсяго 40 IT-байцоў, але конкурс складаў 8 чалавек на месца.
Рота інфармацыйных тэхналогій знаходзіцца на тэрыторыі Ваеннай акадэміі ў Мінску, дзе ў спецыяльна абсталяванай аўдыторыі з кандыцыянерам ваенныя выконваюць пастаўленыя перад імі задачы.
Кіруюць імі афіцэры Ваеннай акадэміі, якія займаюцца прыкладнымі задачамі. Гэта прафесіяналы з навукова-даследчага інстытута, Міністэрствы абароны, генеральнага штаба.
Цікава, што вайскоўцы роты інфармацыйных тэхналогій атрымліваюць воінска-ўліковую спецыяльнасць "аператар ЭВМ".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь