https://bel.sputnik.by/20220127/paltyka-zakhadu-pastavla-pad-pagrozu-byaspeku--regne---andreychanka-1059817388.html
Палітыка Захаду паставіла пад пагрозу бяспеку ў рэгіёне - Андрэйчанка
Палітыка Захаду паставіла пад пагрозу бяспеку ў рэгіёне - Андрэйчанка
Sputnik Беларусь
У Мінску адкрылася пазачарговая сесія ніжняй палаты парламента, на якой абмяркуюць пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму. 27.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-27T11:11+0300
2022-01-27T11:11+0300
2023-07-24T12:03+0300
уладзімір андрэйчанка
бяспека
захад
пагроза
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104231/31/1042313152_0:29:1200:704_1920x0_80_0_0_23f5ed73888fb9a733b09074093ca26c.jpg
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларусь у існуючых умовах можа разлічваць толькі на свае сілы, а Захад сваімі дзеяннямі падставіў па пагрозу рэгіянальную бяспеку, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка."Час паказаў згубнасць палітыкі заходніх краін, якая паставіла пад пагрозу ўсю сістэму рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў Андрэйчанка.Паводле яго слоў, падзеі апошняга часу паказалі, што моцная і незалежная Беларусь нікому не патрэбна - акрамя саміх жа беларусаў.У сучасных умовах, у тым ліку ва ўмовах санкцыйнага ціску на краіну, Беларусь можа спадзявацца толькі на сябе, зазначыў спікер ніжняй палаты.Пасланне прэзідэнтаАндрэйчанка адзначыў, што цэнтральнай падзеяй пазачарговай сесіі стане зварот кіраўніка дзяржавы з пасланнем да беларускага народа і парламента."Безумоўна, людзі чакаюць прамой і шчырай размовы", - сказаў ён.Пры гэтым Андрэйчанка падкрэсліў, што ўсе разумеюць, наколькі трывожная сітуацыя ў свеце.Паводле яго слоў, дыялог прэзідэнта і грамадства ў такім фармаце асабліва важны напярэдадні значнай электаральнай падзеі - канстытуцыйнага рэферэндуму.Палата прадстаўнікоў сёння разгледзела шэраг законапраектаў, а таксама прыняла рашэнне аб правядзенні 28 студзеня сумеснага пасяджэння палат парламента для заслухоўвання звароту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.Чытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104231/31/1042313152_112:0:1088:732_1920x0_80_0_0_c9a29f52778bb2c2288d3a4250af281e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір андрэйчанка, бяспека, захад, пагроза, палітыка
уладзімір андрэйчанка, бяспека, захад, пагроза, палітыка
Палітыка Захаду паставіла пад пагрозу бяспеку ў рэгіёне - Андрэйчанка
11:11 27.01.2022 (абноўлена: 12:03 24.07.2023) У Мінску адкрылася пазачарговая сесія ніжняй палаты парламента, на якой абмяркуюць пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму.
МІНСК, 27 сту - Sputnik. Беларусь у існуючых умовах можа разлічваць толькі на свае сілы, а Захад сваімі дзеяннямі падставіў па пагрозу рэгіянальную бяспеку, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.
"Час паказаў згубнасць палітыкі заходніх краін, якая паставіла пад пагрозу ўсю сістэму рэгіянальнай бяспекі", - падкрэсліў Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, падзеі апошняга часу паказалі, што моцная і незалежная Беларусь нікому не патрэбна - акрамя саміх жа беларусаў.
У сучасных умовах, у тым ліку ва ўмовах санкцыйнага ціску на краіну, Беларусь можа спадзявацца толькі на сябе, зазначыў спікер ніжняй палаты.
"І наша сіла - у адзінстве", - падкрэсліў Андрэйчанка.
Андрэйчанка адзначыў, што цэнтральнай падзеяй пазачарговай сесіі стане зварот кіраўніка дзяржавы з пасланнем да беларускага народа і парламента.
"Безумоўна, людзі чакаюць прамой і шчырай размовы", - сказаў ён.
Пры гэтым Андрэйчанка падкрэсліў, што ўсе разумеюць, наколькі трывожная сітуацыя ў свеце.
"І многіх турбуе, ці зможа ўлада захаваць суверэнітэт, гарантаваць бяспеку і дабрабыт сваіх грамадзян", - заўважыў спікер ніжняй палаты.
Паводле яго слоў, дыялог прэзідэнта і грамадства ў такім фармаце асабліва важны напярэдадні значнай электаральнай падзеі - канстытуцыйнага рэферэндуму.
Палата прадстаўнікоў сёння разгледзела шэраг законапраектаў, а таксама прыняла рашэнне аб правядзенні 28 студзеня сумеснага пасяджэння палат парламента для заслухоўвання звароту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтоўку да рэферэндуму абмяркуюць дэпутаты на пазачарговай сесіі
Пазачарговая сесія парламента Беларусі склікаецца 27 студзеня
Адна сесія і
тэрмін у 5 гадоў: парламент можа памяняць фармат работы