https://bel.sputnik.by/20220207/sroty-nvaldy-marats-vystupts-na-paralmpyadze---vdea-1060106785.html
Сіроты-інваліды мараць выступіць на Паралімпіядзе - відэа
Сіроты-інваліды мараць выступіць на Паралімпіядзе - відэа
Sputnik Беларусь
У гэтых дзяўчынак аднолькавыя не толькі імёны. У іх лёсах шмат агульнага. Абедзьве нарадзіліся з інваліднасцю, пра бацькоў амаль нічога не ведаюць. Цяпер яны... 07.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-07T09:25+0300
2022-02-07T09:25+0300
2022-02-07T09:25+0300
відэа
інваліды
відэа
сіроты
паралімпіяда
беларусь
спорт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/06/1060103017_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_f92bf241bb5102b0313b28f6b53c40b3.jpg
Кацю Мышко і Кацю Захаваеву неаднаразова перакідвалі з аднаго дзіцячага дома ў іншы. Чаму – самі не ведаюць, дарослыя не тлумачылі. Выпускаліся ў дарослае жыццё з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, аб якім успамінаюць зараз з цеплынёй.Мышко вучыцца на фатографа. Гаворыць, што не ўсё пакуль атрымліваецца, бо фізічна стамляецца вельмі хутка. Захаваева ўладкавалася на працу ў кавярню, але ўстанову неўзабаве закрылі на рэканструкцыю. Цяпер без працы, жыве на пенсію па інваліднасці 300 рублёў.Аб’ядноўвае іх спорт: фехтаванне на інвалідных калясках. Мышко спачатку вельмі спалохалася, калі прапанавалі фехтаваць, бо гэта вельмі складана і нагрузка вялікая. Потым псіханула, калі папрасілі сесці ў інвалідную каляску: у яе ДЦП. Няпроста складаліся спачатку адносіны і з трэнерам – здаўся занадта строгім.Займаецца спортам ужо шэсць гадоў. Двойчы станавілася чэмпіёнкай Беларусі. Марыць патрапіць на Паралімпійскія гульні 2024 года.Захаваева толькі-толькі прыступіла да трэніровак. Трэнер хваліць, кажа, што ў Кацярыны байцоўскі характар, хуткая рэакцыя, лідарскія якасці.Трэніроўкі ў яе шэсць разоў на тыдзень, дабірацца даводзіцца з двума перасадкамі, а потым яшчэ метраў 400 трэба пераадольваць у калясцы па глыбокім снезе.Абедзве Каці не прывыклі скардзіцца. Разлічваюць на сябе і добрых людзей.Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/06/1060103017_0:0:1440:1080_1920x0_80_0_0_8e5860403a60f1269db3a0af5cdbef44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інваліды, відэа, сіроты, паралімпіяда, беларусь, видео, спорт
інваліды, відэа, сіроты, паралімпіяда, беларусь, видео, спорт
Сіроты-інваліды мараць выступіць на Паралімпіядзе - відэа
У гэтых дзяўчынак аднолькавыя не толькі імёны. У іх лёсах шмат агульнага. Абедзьве нарадзіліся з інваліднасцю, пра бацькоў амаль нічога не ведаюць. Цяпер яны асвойваюцца ў дарослым жыцці. Глядзіце на відэа, як не развучыцца марыць нават у самыя цяжкія хвіліны.
Кацю Мышко і Кацю Захаваеву неаднаразова перакідвалі з аднаго дзіцячага дома ў іншы. Чаму – самі не ведаюць, дарослыя не тлумачылі. Выпускаліся ў дарослае жыццё з Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, аб якім успамінаюць зараз з цеплынёй.
Мышко вучыцца на фатографа. Гаворыць, што не ўсё пакуль атрымліваецца, бо фізічна стамляецца вельмі хутка. Захаваева ўладкавалася на працу ў кавярню, але ўстанову неўзабаве закрылі на рэканструкцыю. Цяпер без працы, жыве на пенсію па інваліднасці 300 рублёў.
Аб’ядноўвае іх спорт: фехтаванне на інвалідных калясках. Мышко спачатку вельмі спалохалася, калі прапанавалі фехтаваць, бо гэта вельмі складана і нагрузка вялікая. Потым псіханула, калі папрасілі сесці ў інвалідную каляску: у яе ДЦП. Няпроста складаліся спачатку адносіны і з трэнерам – здаўся занадта строгім.
Займаецца спортам ужо шэсць гадоў. Двойчы станавілася чэмпіёнкай Беларусі. Марыць патрапіць на Паралімпійскія гульні 2024 года.
Захаваева толькі-толькі прыступіла да трэніровак. Трэнер хваліць, кажа, што ў Кацярыны байцоўскі характар, хуткая рэакцыя, лідарскія якасці.
Трэніроўкі ў яе шэсць разоў на тыдзень, дабірацца даводзіцца з двума перасадкамі, а потым яшчэ метраў 400 трэба пераадольваць у калясцы па глыбокім снезе.
Абедзве Каці не прывыклі скардзіцца. Разлічваюць на сябе і добрых людзей.
Гісторыя мінскай сям'і, якая набрала мільён праглядаў на YouTube