https://bel.sputnik.by/20220208/lukashenka-nazva-feykam-navnu-pra-belaruskkh-vayskotsa-u-sry-1060157827.html
Лукашэнка назваў фэйкам навіну пра беларускіх вайскоўцаў у Сірыі
Лукашэнка назваў фэйкам навіну пра беларускіх вайскоўцаў у Сірыі
Sputnik Беларусь
Беларускі лідэр настойвае, што размова ішла аб адпраўцы медыкаў для аказання дапамогі сірыйскаму боку, якую ён запытаў па афіцыйных каналах. 08.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-08T12:19+0300
2022-02-08T12:19+0300
2022-02-08T12:19+0300
аляксандр лукашэнка
сірыя
вайскоўцы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/15/1059678619_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_7e8efe34ef2854b4ced3e0d1d7ac550f.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці пракаменціраваў інфармацыю аб магчымай адпраўцы ў Сірыю беларускіх ваенных.Раней стала вядома, што расійскі ўрад апублікаваў праект пагаднення з беларускім бокам аб накіраванні воінскага кантынгенту колькасцю 200 чалавек у Сірыйскую Арабскую рэспубліку. З такой просьбай да афіцыйнага Мінска звярнулася вышэйшае кіраўніцтва ў Дамаску. Прадугледжваецца, што беларускія спецыялісты будуць размешчаны на расійскай авіябазе.Паводле слоў беларускага лідэра, у гэтым выпадку размова ідзе аб тым, што сірыйскі ўрад звярнуўся па дапамогу і папрасіў накіраваць медыкаў."Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых урачоў, перш за ўсё ваенных, яны паедуць. Але не зараз. Таму што ў нас сваіх зараз праблем вышэй даху. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася", - нагадаў Лукашэнка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сірыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/01/15/1059678619_146:0:1054:681_1920x0_80_0_0_26183fc285fdae280413d352ff8099ed.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, сірыя, вайскоўцы
аляксандр лукашэнка, сірыя, вайскоўцы
Лукашэнка назваў фэйкам навіну пра беларускіх вайскоўцаў у Сірыі
Беларускі лідэр настойвае, што размова ішла аб адпраўцы медыкаў для аказання дапамогі сірыйскаму боку, якую ён запытаў па афіцыйных каналах.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета бяспекі ў Палацы Незалежнасці пракаменціраваў інфармацыю аб магчымай адпраўцы ў Сірыю беларускіх ваенных.
Раней стала вядома, што расійскі ўрад апублікаваў праект пагаднення з беларускім бокам аб накіраванні воінскага кантынгенту колькасцю 200 чалавек у Сірыйскую Арабскую рэспубліку. З такой просьбай да афіцыйнага Мінска звярнулася вышэйшае кіраўніцтва ў Дамаску. Прадугледжваецца, што беларускія спецыялісты будуць размешчаны на расійскай авіябазе.
"Учора чарговы фэйк, што нібыта расійскі ўрад прыняў рашэнне ледзь не паслаць нашых вайскоўцаў у Сірыю. Для мяне гэта было навіной. Вы разумееце, што па цяперашніх законах гэта немагчыма без прэзідэнта. Але я нікога туды не дасылаў", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.
Паводле слоў беларускага лідэра, у гэтым выпадку размова ідзе аб тым, што сірыйскі ўрад звярнуўся па дапамогу і папрасіў накіраваць медыкаў.
"Я кажу: добра, калі хтосьці захоча паехаць з нашых урачоў, перш за ўсё ваенных, яны паедуць. Але не зараз. Таму што ў нас сваіх зараз праблем вышэй даху. Яшчэ гэтая пандэмія так званая не скончылася", - нагадаў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларускіх вайскоўцаў могуць
адправіць у СірыюСупрацоўнікаў МНС хочуць узброіць: з чаго іх навучаць страляць?
Лукашэнка не мае намеру мірыцца з дзеяннямі ўлад Украіны