https://bel.sputnik.by/20220208/mama-smolskaga--pershy-trener-veryl-shto-budze-medal-1060168604.html
Мама Смольскага і першы трэнер: верылі, што будзе медаль
Мама Смольскага і першы трэнер: верылі, што будзе медаль
Sputnik Беларусь
Родны Капыль біятланіста стаіць на вушах пасля ашаламляльнага поспеху ў Пекіне. 08.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-08T16:44+0300
2022-02-08T16:44+0300
2022-02-08T16:44+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
біятлон
антон смольскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060168373_0:122:3069:1848_1920x0_80_0_0_2a63e9a6c7b5e2bf52521806c80adce8.jpg
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Маці беларускага біятланіста Антона Смольскага, які ў аўторак заваяваў медаль у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне, расказала Sputnik, што верыла ў трыумф сына."Я не тое што думала, што будзе медаль, я нават верыла ў гэта! Хоць (для Антона - Sputnik) гэта складаная гонка, не заўсёды атрымлівалася ў яго стральба. Але настроіўся - малайчына - і змог, зрабіў. Гэта была самая складаная гонка, а спрынт ён як семечкі пстрыкае. Усё будзе добра - нават не сумняваюся!" – распавяла Ірына Смольская-Бякешка.Яна прызналася карэспандэнту Sputnik, што кожную гонку сына глядзіць у жывым эфіры. Для гэтага ёй даводзіцца зрывацца з працы і адкладаць усе справы, каб паспець да пачатку трансляцыі."Гляджу заўсёды, гляджу ў прамым эфіры - ніякіх запісаў. Заўсёды хвалююся. Антон у нас баец з дзяцінства. Гэта толькі пачатак, як ён мне сказаў. Цяпер ён заняты - раздае інтэрв'ю - а ўвечары пагаворым з ім. Хваляванняў шмат, вельмі шмат", - прызналася Ірына.Паводле яе слоў, увесь Капыль (родны горад Антона - Sputnik) стаіць на вушах пасля ашаламляльнага поспеху ў Пекіне.Анатоль Сянюк: не адразу разгледзеў талент АнтонаТрэнер-выкладчык па спорце Капыльскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву і першы настаўнік Смольскага Анатоль Сянюк верыў у поспех падапечнага, заявіў ён Sputnik.Сянюк павіншаваў свайго выхаванца Антона з выдатным вынікам."Дзякуй яму за тое, што ён узнімае ўзровень нашага біятлона і на такім узроўні паказвае вынікі. Я ў яго заўсёды верыў, проста перад Алімпіядай я сказаў Антону, што ў яго будзе медаль. Дай бог, каб не апошні, яшчэ чакаюцца гонкі", - эмацыйна адрэагаваў першы трэнер.Ён расказаў, што Смольскі прыйшоў да яго займацца біятлонам з сябрам у шостым класе."Сказаць, каб я разгледзеў у ім талент адразу, - не. Але Антон ставіўся і ставіцца да сваёй справы прафесійна, вывучае не толькі тэхнічныя тонкасці, але і псіхалагічныя, фізіялагічныя. Яго працавітасць, розум і дабрыня - гэта яго галоўныя якасці", - дадаў Сянюк.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220208/anton-smolsk-zavayava-syarebrany-medal-u-ndyvdualnay-gontsy-1060162563.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/08/1060168373_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_6b6abe781a26fd081de8bcb8dce305c2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, антон смольскі
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, біятлон, антон смольскі
Мама Смольскага і першы трэнер: верылі, што будзе медаль
Родны Капыль біятланіста стаіць на вушах пасля ашаламляльнага поспеху ў Пекіне.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Маці беларускага біятланіста Антона Смольскага, які ў аўторак заваяваў медаль у індывідуальнай гонцы на Алімпіядзе ў Пекіне, расказала Sputnik, што верыла ў трыумф сына.
"Я не тое што думала, што будзе медаль, я нават верыла ў гэта! Хоць (для Антона - Sputnik) гэта складаная гонка, не заўсёды атрымлівалася ў яго стральба. Але настроіўся - малайчына - і змог, зрабіў. Гэта была самая складаная гонка, а спрынт ён як семечкі пстрыкае. Усё будзе добра - нават не сумняваюся!" – распавяла Ірына Смольская-Бякешка.
Яна прызналася карэспандэнту Sputnik, што кожную гонку сына глядзіць у жывым эфіры. Для гэтага ёй даводзіцца зрывацца з працы і адкладаць усе справы, каб паспець да пачатку трансляцыі.
"Гляджу заўсёды, гляджу ў прамым эфіры - ніякіх запісаў. Заўсёды хвалююся. Антон у нас баец з дзяцінства. Гэта толькі пачатак, як ён мне сказаў. Цяпер ён заняты - раздае інтэрв'ю - а ўвечары пагаворым з ім. Хваляванняў шмат, вельмі шмат", - прызналася Ірына.
Паводле яе слоў, увесь Капыль (родны горад Антона - Sputnik) стаіць на вушах пасля ашаламляльнага поспеху ў Пекіне.
Анатоль Сянюк: не адразу разгледзеў талент Антона
Трэнер-выкладчык па спорце Капыльскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву і першы настаўнік Смольскага Анатоль Сянюк верыў у поспех падапечнага, заявіў ён Sputnik.
Сянюк павіншаваў свайго выхаванца Антона з выдатным вынікам.
"Дзякуй яму за тое, што ён узнімае ўзровень нашага біятлона і на такім узроўні паказвае вынікі. Я ў яго заўсёды верыў, проста перад Алімпіядай я сказаў Антону, што ў яго будзе медаль. Дай бог, каб не апошні, яшчэ чакаюцца гонкі", - эмацыйна адрэагаваў першы трэнер.
Ён расказаў, што Смольскі прыйшоў да яго займацца біятлонам з сябрам у шостым класе.
"Сказаць, каб я разгледзеў у ім талент адразу, - не. Але Антон ставіўся і ставіцца да сваёй справы прафесійна, вывучае не толькі тэхнічныя тонкасці, але і псіхалагічныя, фізіялагічныя. Яго працавітасць, розум і дабрыня - гэта яго галоўныя якасці", - дадаў Сянюк.
Упершыню за 16 гадоў:
беларускі фігурыст выступіў на Алімпіядзе
Дынара Алімбекава заняла пятае месца ў індывідуальнай гонцы
У беларускіх алімпійцаў
страты праз кавід