Беларусь і Дамінікана абмяркоўваюць бязвіз: калі паляцім?

© Pixabay/LuidmilaKotДамінікана
Дамінікана - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2022
Падпісацца
Паводле звестак дамініканскага пасольства, краіну за апошнія два гады наведалі каля трох тысяч беларускіх турыстаў, і зараз у каронавірусную эпоху карыбскі напрамак выбіраюць усё часцей.
МІНСК, 8 лют – Sputnik. Беларусь і Дамінікана падрыхтавалі праект дагавора аб узаемнай адмене віз, паведаміў Sputnik выканаўчы дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Аляксандр Капанёў.
Паводле яго слоў, на мінулым тыдні ў Мінск прыязджаў пасол гэтай краіны ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Ханс Даненберг. Адмена візавага рэжыму паміж дзяржавамі – яго ініцыятыва.
"Ён нам паказаў праект аб адмене візавага рэжыму, які ён перадаў у МЗС Беларусі. Зразумелая справа, што падпісанне такой дамовы можа расцягнуцца на год (працэс адмены віз з ААЭ заняў каля двух гадоў - Sputnik)", - адзначыў Капанёў.
Ён сказаў, што пасольства Дамініканы ў бліжэйшы час пачне працаваць з беларускімі візавымі цэнтрамі, каб не ездзіць у Маскву па афармленне дакументаў. Гэта будзе танней на 20 долараў, чым заказваць візу ў Расіі. Цяпер яна каштуе для беларусаў 120 долараў: 70 – сама віза і 50 – афармленне і дастаўка кур'ерам.

Ці паляціць "Белавія" ў Дамінікану?

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася пытанне перавозкі турыстаў. Пакуль адзіная магчымасць дабрацца да курортаў Дамініканы – рэйсамі "Аэрафлота" з Масквы ў Пунта-Кану. Да таго ж у сакавіку-красавіку Turkish Airlines плануе адкрыць прамыя рэйсы ў Дамінікану са Стамбула. Ці паляціць "Белавія"?
"Гэта наўрад ці, паколькі ў нашага перавозчыка пакуль няма такіх самалётаў. Аднак, наколькі я ведаю, пасол сустракаўся з кіраўніцтвам "Белавія". Дамовіліся яны аб чым-небудзь, пакуль невядома", - пракаменціраваў дырэктар РСТА.
Паводле яго слоў, ад пасла прагучалі іншыя цікавыя прапановы: паколькі Венесуэла зацікаўлена ў прамых авіязносінах з Беларуссю, можна зрабіць стыковачны рэйс з Каракаса.

"Ён (пасол) пацвердзіў, што паміж Дамініканай і Венесуэлай выдатныя зносіны, таму праблема пералёту ў прынцыпе вырашальная. Таксама прагучалі варыянты камбінаваных тураў для беларусаў: Венесуэла – Дамінікана або Куба – Дамінікана", - растлумачыў Аляксандр Капанёў.

Ён падкрэсліў, што ў Дамінікану апошнім часам стала ездзіць больш беларускіх турыстаў. Па звестках дамініканскага пасольства, краіну за апошнія два гады наведалі каля трох тысяч беларусаў.
"Звязана гэта з тым, што многія азіяцкія напрамкі з-за розных абмежаванняў менш запатрабаваны, таму беларусы ўсё часцей выбіраюць краіны Карыбскага басейна", - рэзюміраваў субяседнік.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Атэль у Егіпце - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2021
Егіпет абнавіў правілы ўезду ў краіну для турыстаў: што трэба ведаць беларусам
Чытайце таксама:
За год ва Украіну не пусцілі 765 беларусаў
Прышчэпленым "Спутником V" плануюць дазволіць уезд у Ізраіль
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
Атэстацыя гідаў і не толькі: дэпутаты прынялі законапраект аб турызме
Тайланд дазволіў уезд прышчэпленым "Спутником V" турыстам
Стужка навiн
0