https://bel.sputnik.by/20220209/belaruskaya-garnalyzhntsa-pakazala-svoy-naylepshy-vynk-na-gulnyakh-u-pekne-1060197653.html
Беларуская гарналыжніца паказала свой найлепшы вынік на Гульнях у Пекіне
Беларуская гарналыжніца паказала свой найлепшы вынік на Гульнях у Пекіне
Sputnik Беларусь
Адзіная прадстаўніца гэтага віду спорту ад нашай краіны павінна была выступіць у двух спаборніцкіх відах, аднак вырашыла паберагчы сілы, каб засяродзіцца на... 09.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-09T13:13+0300
2022-02-09T13:13+0300
2022-02-09T13:13+0300
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне
зімовыя алімпійскія гульні - 2022
спорт
пекін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060196903_0:0:3017:1697_1920x0_80_0_0_3041455626efd7ae2c8fd559719b14aa.jpg
МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларуска Марыя Шканава, якая выступае ў гарналыжным спорце, завяршыла выступленні на зімовай Алімпіядзе ў Кітаі, паведамляе НАК.Спаборніцтвы прайшлі на схілах Яньцына (93 км ад Пекіна). Спартсменка нядрэнна выступіла ў кваліфікацыі, паказаўшы 25-ы вынік, пасля чаго ў другой спробе стала 20-й - гэты вынік і быў запісаны ў фінішны пратакол.Гэта лепшы паказчык Шканавай у кар'еры: на Гульнях у Ванкуверы ў 2010-м беларуска станавілася 38-й, у Сочы ў 2014-м была 29-й, у Пхенчхане ў 2018-м - 28-й.Нагадаем, на сёлетніх Гульнях у Пекіне Шканава раней адмовілася ад удзелу ў гіганцкім слаламе, каб засяродзіцца на больш профільнай для сябе дысцыпліне - звычайным слаламе. У ім гарналыжнікам трэба спусціцца ўніз па схіле, дзе 500-метровая траса размечана варотамі, праз якія неабходна праехаць. За пропуск варот налічваюцца штрафныя секунды. Выйграе той, хто паказаў лепшы час.Бліжэйшыя стартыАстатнія спаборніцтвы 9 лютага - а гэта фрыстайл (мужчыны, біг-эйр), сноўборд (жанчыны, крос), шорт-трэк (мужчыны, 1500 м), лыжнае дваябор'е (мужчыны) і санны спорт (мужчыны, двойкі) - пройдуць без айчынных спартсменаў. Затое ў чацвер, 10 лютага, беларусы выступяць адразу ў трох відах спорту:Павінны былі ўдзельнічаць прадстаўніцы лыжных гонак Ганна Каралёва і Анастасія Кірылава, аднак захварэлі на каронавірус. Цяпер ім неабходна атрымаць некалькі адмоўных ПЦР-тэстаў запар, запоўніць спецыяльныя формы аб стане здароўя лыжніц, каб удзельнічаць у спаборніцтвах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
пекін
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060196903_286:0:3017:2048_1920x0_80_0_0_d3da54b8fd031e9b2cea4d879f5bd69e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, спорт, пекін
зімовыя алімпійскія гульні ў пекіне, зімовыя алімпійскія гульні - 2022, спорт, пекін
Беларуская гарналыжніца паказала свой найлепшы вынік на Гульнях у Пекіне
Адзіная прадстаўніца гэтага віду спорту ад нашай краіны павінна была выступіць у двух спаборніцкіх відах, аднак вырашыла паберагчы сілы, каб засяродзіцца на профільнай для сябе дысцыпліне.
МІНСК, 9 лют - Sputnik. Беларуска Марыя Шканава, якая выступае ў гарналыжным спорце, завяршыла выступленні на зімовай Алімпіядзе ў Кітаі, паведамляе НАК.
Спаборніцтвы прайшлі на схілах Яньцына (93 км ад Пекіна). Спартсменка нядрэнна выступіла ў кваліфікацыі, паказаўшы 25-ы вынік, пасля чаго ў другой спробе стала 20-й - гэты вынік і быў запісаны ў фінішны пратакол.
Гэта лепшы паказчык Шканавай у кар'еры: на Гульнях у Ванкуверы ў 2010-м беларуска станавілася 38-й, у Сочы ў 2014-м была 29-й, у Пхенчхане ў 2018-м - 28-й.
Нагадаем, на сёлетніх Гульнях у Пекіне Шканава раней адмовілася ад удзелу ў гіганцкім слаламе, каб засяродзіцца на больш профільнай для сябе дысцыпліне - звычайным слаламе. У ім гарналыжнікам трэба спусціцца ўніз па схіле, дзе 500-метровая траса размечана варотамі, праз якія неабходна праехаць. За пропуск варот налічваюцца штрафныя секунды. Выйграе той, хто паказаў лепшы час.
Астатнія спаборніцтвы 9 лютага - а гэта фрыстайл (мужчыны, біг-эйр), сноўборд (жанчыны, крос), шорт-трэк (мужчыны, 1500 м), лыжнае дваябор'е (мужчыны) і санны спорт (мужчыны, двойкі) - пройдуць без айчынных спартсменаў. Затое ў чацвер, 10 лютага, беларусы выступяць адразу ў трох відах спорту:
фігурнае катанне (Канстанцін Мілюкоў, адвольная праграма);
фрыстайл (лыжная акрабатыка, камандныя спаборніцтвы);
канькабежны спорт (Марына Зуева і Кацярына Слоева - 5000 м).
Павінны былі ўдзельнічаць прадстаўніцы лыжных гонак Ганна Каралёва і Анастасія Кірылава, аднак захварэлі на каронавірус. Цяпер ім неабходна атрымаць некалькі адмоўных ПЦР-тэстаў запар, запоўніць спецыяльныя формы аб стане здароўя лыжніц, каб удзельнічаць у спаборніцтвах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стаў вядомы
памер прэміяльных Смольскага за сярэбраны медаль Гульняў у Пекіне
Антон Смольскі заваяваў сярэбраны медаль у індывідуальнай гонцы