https://bel.sputnik.by/20220209/pasol-rf-ab-ntegratsy-vuchennyakh--pastakakh-uzbraennya--ponaya-versya-ntervyu-1060211878.html
Пасол РФ аб інтэграцыі, вучэннях і пастаўках узбраенняў – поўная версія інтэрв’ю
Пасол РФ аб інтэграцыі, вучэннях і пастаўках узбраенняў – поўная версія інтэрв’ю
Sputnik Беларусь
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрв'ю каналу "Россия 24" расказаў аб уплыве санкцый на працэс інтэграцыі, сумесных вучэннях, транзіце беларускіх... 09.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-09T15:45+0300
2022-02-09T15:45+0300
2022-02-09T15:45+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
пасол
пасольства рф у беларусі
расія
інтэграцыя
саюзная дзяржава
відэа
узбраенні
вучэнні
інтэрв'ю
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060211050_0:0:3304:1859_1920x0_80_0_0_90c5a235ef212c9fc7f4bbf8cde1b736.jpg
Інтэрв’ю тэлеканалу "Россия 24" напярэдадні Дня дыпламатычнага работніка, які адзначаецца ў Расіі 10 лютага, стала першым для расійскага палітыка ў якасці кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Беларусі.Грызлоў выказаўся аб многіх актуальных тэмах двухбаковых адносін Расіі і Беларусі, а таксама аб міжнародным парадку дня, у прыватнасці, дыпламат расказаў аб эканамічных прыярытэтах інтэграцыі на бягучы год, фарміраванні адзінага энергетычнага рынку на фоне запуску другога энергаблока БелАЭС і адмовы шэрага заходніх краін ад беларускай электраэнергіі."Адзіны рынак нафты Расіі і Беларусі – гэта пытанне 2023 года", - дадаў Грызлоў.Асобнай тэмай размовы стала перакідка транзіту беларускіх нафтапрадуктаў і грузаў на расійскія парты, "думаю, беларускія тавары ўжо ў гэтым годзе змогуць ісці праз парты РФ замест Літвы", - адзначыў Грызлоў.Дыпламат выказаўся і аб рэакцыі заходніх краін на сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць 2022", якія праводзяцца Расіяй і Беларуссю, нагадаўшы аб тым, што вучэнні з’яўляюцца планавымі і не перавышаюць ліміты войск па міжнародных пагадненнях. Таксама дыпламат пракаменціраваў закупку ўзбраенняў у Расіі беларускім бокам, аб чым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў на нядаўняй сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу."Я ведаю, што падчас сустрэчы міністра абароны Шайгу і прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне аб пастаўках узбраення. І мы гаварылі аб сучасным узбраенні, і таксама гэта не павінна выклікаць у Захаду нейкую нечаканую рэакцыю, нічога экстраардынарнага ў гэтым няма. Мы паставім тое ўзбраенне, якое лічым магчымым, гэта агульнапрынятая практыка для ўмацавання нашай саюзнай групоўкі і нашай заходняй мяжы", - заявіў Грызлоў.Акрамя таго, дыпламат выказаўся аб цяперашняй унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, а таксама расказаў, як расійскае пасольства трымае на кантролі лёс 455 расіян, якія знаходзяцца пад арыштам у Беларусі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/09/1060211050_573:0:3304:2048_1920x0_80_0_0_2568f57f9004bd47e504e7f2013899fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
пасол, пасольства рф у беларусі, расія, інтэграцыя, саюзная дзяржава, відэа, узбраенні, вучэнні, інтэрв'ю, барыс грызлоў, санкцыі, беларусы, расіяне, видео
пасол, пасольства рф у беларусі, расія, інтэграцыя, саюзная дзяржава, відэа, узбраенні, вучэнні, інтэрв'ю, барыс грызлоў, санкцыі, беларусы, расіяне, видео
Пасол РФ аб інтэграцыі, вучэннях і пастаўках узбраенняў – поўная версія інтэрв’ю
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрв'ю каналу "Россия 24" расказаў аб уплыве санкцый на працэс інтэграцыі, сумесных вучэннях, транзіце беларускіх грузаў праз РФ, затрыманых у Беларусі расіянах і іншых тэмах. Поўную версію інтэрв’ю глядзіце на відэа.
Інтэрв’ю тэлеканалу "Россия 24" напярэдадні Дня дыпламатычнага работніка, які адзначаецца ў Расіі 10 лютага, стала першым для расійскага палітыка ў якасці кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Грызлоў выказаўся аб многіх актуальных тэмах двухбаковых адносін Расіі і Беларусі, а таксама аб міжнародным парадку дня, у прыватнасці, дыпламат расказаў аб эканамічных прыярытэтах інтэграцыі на бягучы год, фарміраванні адзінага энергетычнага рынку на фоне запуску другога энергаблока БелАЭС і адмовы шэрага заходніх краін ад беларускай электраэнергіі.
"Адзіны рынак нафты Расіі і Беларусі – гэта пытанне 2023 года", - дадаў Грызлоў.
Асобнай тэмай размовы стала перакідка транзіту беларускіх нафтапрадуктаў і грузаў на расійскія парты, "думаю, беларускія тавары ўжо ў гэтым годзе змогуць ісці праз парты РФ замест Літвы", - адзначыў Грызлоў.
Дыпламат выказаўся і аб рэакцыі заходніх краін на сумесныя вучэнні "Саюзная рашучасць 2022", якія праводзяцца Расіяй і Беларуссю, нагадаўшы аб тым, што вучэнні з’яўляюцца планавымі і не перавышаюць ліміты войск па міжнародных пагадненнях. Таксама дыпламат пракаменціраваў закупку ўзбраенняў у Расіі беларускім бокам, аб чым прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гаварыў на нядаўняй сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу.
"Я ведаю, што падчас сустрэчы міністра абароны Шайгу і прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне аб пастаўках узбраення. І мы гаварылі аб сучасным узбраенні, і таксама гэта не павінна выклікаць у Захаду нейкую нечаканую рэакцыю, нічога экстраардынарнага ў гэтым няма. Мы паставім тое ўзбраенне, якое лічым магчымым, гэта агульнапрынятая практыка для ўмацавання нашай саюзнай групоўкі і нашай заходняй мяжы", - заявіў Грызлоў.
Акрамя таго, дыпламат выказаўся аб цяперашняй унутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму, а таксама расказаў, як расійскае пасольства трымае на кантролі лёс 455 расіян, якія знаходзяцца пад арыштам у Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка
прыняў даверчыя граматы пасла РФ у Беларусі Барыса Грызлова