Больш за 40 гадоў таму ў Беларусі прайшлі самыя маштабныя ў гісторыі вучэнні

© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкАрмейскія берцы, архіўнае фота
Армейскія берцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2022
Падпісацца
Тады заяўлялася, што ваенная моц здольна сцерці любога агрэсара, любога ворага сацыялізму, свабоды, міру.
Ваенныя вучэнні - гэта не толькі баявая вучоба, магчымасць адпрацаваць навыкі на мясцовасці, адтачыць узаемадзеянне разнастайных сіл і сродкаў, але яшчэ і шанц прадэманстраваць патэнцыйнаму суперніку сваю моц. Маўляў, калі што - мала не здасца.
Sputnik вырашыў нагадаць аб тым, як у Беларусі больш за сорак гадоў таму праходзілі манеўры, па маштабе непараўнальныя з "Саюзнай рашучасцю-2022".
Найбуйнейшыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі прайшлі з 4 па 12 верасня 1981 года. Зваліся яны "Захад-81" і ахоплівалі таксама палігоны Кіеўскай і Прыбалтыйскай ваенных акруг, а таксама акваторыю Балтыйскага мора. Апроч Савецкага Саюза, манеўры праводзіліся таксама на тэрыторыі краін Варшаўскай дамовы.
Камандаваў вучэннямі міністр абароны СССР маршал Савецкага Саюза Дзмітрый Усцінаў. Планаваннем і арганізацыяй такога маштабнага мерапрыемства займаўся начальнік генеральнага штаба, маршал Савецкага Саюза Мікалай Агаркаў.

Грозная сіла

Ужо з вясны пачалася не проста рэальная падрыхтоўка, а сапраўдныя трэніроўкі. Інжынернымі войскамі Беларускай ваеннай акругі было выкапана 38 кіламетраў траншэй, абсталявана 200 хованак для тэхнікі, пабудавана больш за 400 бліндажоў і сховішчаў. Было пракладзена больш за 600 кіламетраў дарог, 152 кіламетры гацей у балотах, куды паклалі 138 тысяч кубаметраў лесу і 280 тысяч кубаметраў пяску. Сапёры асушылі два возеры, прарылі 2 кіламетры каналаў, на рацэ Заходняя Дзвіна абсталявалі 178 спускаў і выхадаў для баявой тэхнікі.
У "Захадзе-81" удзельнічала каля 100 тысяч чалавек. Толькі на беларускім участку вучэнняў было задзейнічана больш за 6 тысяч танкаў, бронетранспарцёраў і баявых машын пяхоты, столькі ж гармат і мінамётаў, каля 160 ракетных пускавых установак, 400 баявых самалётаў і верталётаў.
Падчас вучэнняў упершыню выпрабоўваліся аўтаматызаваная сістэма кіравання і некаторыя віды высокадакладнай зброі.
Больш за 120 старых танкаў, якія гралі ролю "амерыканцаў", абсталявалі блокамі для дыстанцыйнага кіравання. У якасці суперніка была пазначана "амерыканская механізаваная дывізія - 90" - злучэнне, якое павінна было з'явіцца да 1990-га года.
Кульмінацыяй стала высадка пад Мінскам паветрана-дэсантнай дывізіі з баявой тэхнікай. Тры экіпажы знаходзіліся ўнутры баявых машын дэсанта.

Так і надалей

З мемуараў Валянціна Варэннікава (падчас вучэнняў ён быў начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення - першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР):
"Праводзілася пасяджэнне Савета абароны і сярод іншых стаяла пытанне аб стане баявой гатоўнасці Узброеных Сіл. Дакладваў М.В. Агаркаў. Мікалай Васільевіч змог пабудаваць свой даклад да таго ўмела і займальна, што нават Леанід Ільіч (Брэжнеў - генеральны сакратар ЦК КПСС - Sputnik) укліньваўся ў гэты даклад і задаваў падчас цікавыя пытанні.
Агаркаў, дарэчы, увярнуў паведамленне аб нашым стратэгічным вучэнні "Захад-81", параўнаўшы яго з буйной аперацыяй Вялікай Айчыннай вайны (што адпавядала рэчаіснасці). Леанід Ільіч падзякаваў за даклад і сказаў, што трэба дзейнічаць менавіта так і надалей".

Лукашэнка і вучэнні "Захад-81"

У верасні мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у манеўрах "Захад-2021" на Абуз-Лясноўскім палігоне.
У зносінах з журналістамі беларускі лідэр расказаў, што ўдзельнічаў у вучэннях "Захад-81".
"Тады я ў другім эшалоне наступаў, і адпрацоўвалі тактыку вядзення бою, калі вал агню ішоў наперадзе, а мы следам за імі. Я памятаю: саскочыў з бронемашыны, гляджу на сваё адзенне, а там іголкамі ўсё адзенне ўтыкана", - успомніў Аляксандр Лукашэнка .
Пасля чаго дадаў, што на вучэннях выкарыстоўвалі бомбы са шрапнэллю. Цяпер на вучэннях берагуць салдат, а тады загінула некалькі дзясяткаў чалавек.
"У мяне і цяпер у памяці стаіць гэтае імгненне: нібыта дыван згарнулася паверхня гэтага ўзгорка. Ад гэтага халастога стрэлу танка. Я падумаў: калі ён так халастым страляе, што будзе, калі ён баявым стрэліць? Памятаю, як вайскоўцы кажуць: снарад надламаўся і ў БТР патрапіў наш. Усе, хто былі ў БТР, загінулі. Мы пад'ехалі да гэтага БТР, а ён як кветка разгарнуўся. Гэта вайна была вельмі сур'ёзная. Уражвала", - распавёў Лукашэнка.
Вучэнні 1981 года завяршыліся ўрачыстым парадам войск. Неўзабаве цэнтральная студыя дакументальных фільмаў выпусціла 45-хвілінную карціну "Такі салдат непераможны". У 1982 годзе работа атрымала медаль імя А.П. Даўжэнкі "За лепшы ваенна-патрыятычны фільм".
Многія ваеначальнікі за паспяховае правядзенне манеўраў атрымалі палкаводчыя ўзнагароды, уключаючы ордэны Суворава, Кутузава і Нахімава.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Расійскія войскі не застануцца ў Беларусі пасля вучэнняў - Пяскоў
Расійскія штурмавікі Су-25СМ перакінуты ў Беларусь
Лукашэнка назваў галоўную мэту вучэнняў на мяжы з Украінай
Стужка навiн
0