https://bel.sputnik.by/20220210/ltchyk-pks-ras-nanesl-dary-pa-pratsnku-na-palgone--brestskay-voblasts-1060252195.html
Лётчыкі ПКС Расіі нанеслі ўдары па "праціўніку" на палігоне ў Брэсцкай вобласці
Лётчыкі ПКС Расіі нанеслі ўдары па "праціўніку" на палігоне ў Брэсцкай вобласці
Sputnik Беларусь
Пункты кіравання ўмоўнага саперніка знішчаны ў рамках беларуска-расійскага вучэння "Саюзная рашучасць -2022". 10.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-10T15:59+0300
2022-02-10T15:59+0300
2022-02-10T16:00+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
расія
брэсцкая вобласць
"саюзная рашучасць-2022"
саюзная дзяржава
ваенныя вучэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0d/1056417192_0:36:1767:1029_1920x0_80_0_0_21cf67c1b6c53f438d35f16d6bb09de7.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. У рамках сумеснага вучэння Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022" лётчыкі ПКС РФ на палігоне ў Брэсцкай вобласці адпрацавалі імітацыю знішчэння з паветра ўмоўнага саперніка на зямлі, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.Авіяцыйныя ўдары па цэлях былі зроблены з розных відаў манеўру штурмавікамі Су-25, удакладнілі ў Мінабароны.Магутная расійская зброя ў небе і на зямліВучэнні стартавалі сёння і скончацца 20 лютага. Расійскія вайскоўцы прыбылі на манеўры са сваёй самай сучаснай тэхнікай.Так, на палігонах – ЗРК С-400 "Триумф", ЗРПК "Панцирь-С1", самалёты Су-30СМ, Су-35С, а таксама шматлікія ўзоры мадэрнізаванай бронетэхнікі.Акрамя таго, у вучэннях будзе задзейнічаны аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М". Раней гэтую магутную расійскую зброю можна было ўбачыць у Беларусі толькі на парадах у Мінску ў гонар Дня незалежнасці.Выключна мірны характарГенеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг раней заявіў, што бачыць рызыку ў вучэннях Беларусі і Расіі: нібыта манеўры могуць паслужыць маскіроўкай для ўварвання РФ на ўкраінскую тэрыторыю.Паводле яго слоў, каля меж Украіны ідзе "нарошчванне ваенных сіл" і "паралельна гучыць пагрозлівая рыторыка".Аднак у Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на кога нападаць. Акрамя таго, Масква не раз адзначала, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА каля расійскіх меж.У Мінску таксама неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што ў сумесных з РФ вучэннях няма нічога надзвычайнага: яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы правесці манеўры на беларускай тэрыторыі. Прычым параметры іх правядзення не парушаюць узятыя на сябе Беларуссю і Расіяй міжнародныя абавязацельствы, падкрэсліваў беларускі бок.Як паведамлялася, асвятляць ход вучэнняў будзе больш за 150 журналістаў і блогераў з Беларусі, Расіі і іншых краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20220210/lukashenka-zrab-svoy-pragnoz-na-garachuyu-vaynu-1060248916.html
расія
брэсцкая вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/09/0d/1056417192_83:0:1616:1150_1920x0_80_0_0_fcd411ea792b173d1154079ab2a042b2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, брэсцкая вобласць, "саюзная рашучасць-2022", саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні
расія, брэсцкая вобласць, "саюзная рашучасць-2022", саюзная дзяржава, ваенныя вучэнні
Лётчыкі ПКС Расіі нанеслі ўдары па "праціўніку" на палігоне ў Брэсцкай вобласці
15:59 10.02.2022 (абноўлена: 16:00 10.02.2022) Пункты кіравання ўмоўнага саперніка знішчаны ў рамках беларуска-расійскага вучэння "Саюзная рашучасць -2022".
МІНСК, 10 лют – Sputnik. У рамках сумеснага вучэння Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць-2022" лётчыкі ПКС РФ на палігоне ў Брэсцкай вобласці адпрацавалі імітацыю знішчэння з паветра ўмоўнага саперніка на зямлі, паведамілі ў расійскім абаронным ведамстве.
Авіяцыйныя ўдары па цэлях былі зроблены з розных відаў манеўру штурмавікамі Су-25, удакладнілі ў Мінабароны.
"У рамках сумеснага вучэння "Саюзная рашучасць-2022" экіпажы самалётаў Су-25 Паветрана-касмічных сіл Расіі выканалі задачы па выяўленні замаскіраваных аб’ектаў, якія абазначаюць пункты кіравання, браняваную і аўтамабільную тэхніку ўмоўнага саперніка", - распавялі там.
Магутная расійская зброя ў небе і на зямлі
Вучэнні стартавалі сёння і скончацца 20 лютага. Расійскія вайскоўцы прыбылі на манеўры са сваёй самай сучаснай тэхнікай.
Так, на палігонах – ЗРК С-400 "Триумф", ЗРПК "Панцирь-С1", самалёты Су-30СМ, Су-35С, а таксама шматлікія ўзоры мадэрнізаванай бронетэхнікі.
Акрамя таго, у вучэннях будзе задзейнічаны аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М". Раней гэтую магутную расійскую зброю можна было ўбачыць у Беларусі толькі на парадах у Мінску ў гонар Дня незалежнасці.
Генеральны сакратар НАТА Йенс Столтэнберг раней заявіў, што бачыць рызыку ў вучэннях Беларусі і Расіі: нібыта манеўры могуць паслужыць маскіроўкай для ўварвання РФ на ўкраінскую тэрыторыю.
Паводле яго слоў, каля меж Украіны ідзе "нарошчванне ваенных сіл" і "паралельна гучыць пагрозлівая рыторыка".
Аднак у Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што РФ нікому не пагражае і не плануе ні на кога нападаць. Акрамя таго, Масква не раз адзначала, што заявы аб магчымай агрэсіі – гэта толькі падстава, каб размясціць больш ваеннай тэхнікі НАТА каля расійскіх меж.
У Мінску таксама неаднаразова звярталі ўвагу на тое, што ў сумесных з РФ вучэннях няма нічога надзвычайнага: яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнты дзвюх краін пацвердзілі планы правесці манеўры на беларускай тэрыторыі. Прычым параметры іх правядзення не парушаюць узятыя на сябе Беларуссю і Расіяй міжнародныя абавязацельствы, падкрэсліваў беларускі бок.
Як паведамлялася, асвятляць ход вучэнняў будзе больш за 150 журналістаў і блогераў з Беларусі, Расіі і іншых краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Ракетны комплекс
"Искандер-М" прыбыў на вучэнні ў Беларусь – відэа