Шпіц Умка раздаваў падарункі дзецям разам з прэзідэнтам

© Telegram / Пул первогоШпіц Умка раздаваў падарункі дзецям разам з прэзідэнтам
Шпіц Умка раздаваў падарункі дзецям разам з прэзідэнтам - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2022
Падпісацца
У хакейнай калекцыі прэзідэнта нядаўна з'явіліся новыя цацкі, якія раздаюць балельшчыкам пасля матчаў.
МІНСК, 12 лют - Sputnik. Талісман прэзідэнцкай каманды шпіц Умка пабываў сёння на матчы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і патрапіў у кадр журналістаў пула кіраўніка дзяржавы.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале "Пул Першага", можна ўбачыць любімага сабаку беларускага прэзідэнта, які разам са сваім гаспадаром раздае падарункі пасля хакейнага матча.
У суботу хакейная каманда прэзідэнта Беларусі атрымала чарговую перамогу ў матчах XV Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: каманда лідэра краіны сёння была мацнейшай за саперніка - 8:3.
Малодшы сын Лукашэнкі Мікалай закінуў адну шайбу.
Каманда прэзідэнта безумоўны лідэр у турнірнай табліцы. Наступны матч - 19 сакавіка супраць зборнай Віцебскай вобласці.
Дарэчы, мерч з прэзідэнцкім шпіцам ужо ёсць. Сабака намаляваны ў навагоднім каўпаку на талстоўцы і майках, таксама там напісана "Жесточайше" - адна з "фірмовых" фраз беларускага лідэра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Шпіц Лукашэнкі зараз можа з'явіцца ва ўсіх жадаючых, але ў незвычайным выглядзе
Не для піяру: Лукашэнка расказаў, навошта вырошчвае кавуны
Стужка навiн
0