https://bel.sputnik.by/20220214/dalnaboyshchyk-zladzl-pratest-na-myazhy-z-polshchay-1060365642.html
Дальнабойшчыкі зладзілі пратэст на мяжы з Польшчай
Дальнабойшчыкі зладзілі пратэст на мяжы з Польшчай
Sputnik Беларусь
У сумежным пункце пропуску з беларускага боку - у Бераставіцы - назапасілася вялікая колькасць грузавікоў, што выклікае незадаволенасць вадзіцеляў. 14.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-14T17:03+0300
2022-02-14T17:03+0300
2022-02-14T17:08+0300
мяжа беларусі і польшчы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060365326_95:0:1823:972_1920x0_80_0_0_a307ab8840a66d3c334791eb80b72c68.jpg
МІНСК, 14 лют ― Sputnik. Па стане на 16:00 панядзелка перад пунктам пропуску Бераставіца (з польскага боку Баброўнікі) афармлення чакаюць звыш 530 фур.Каб звярнуць увагу на праблему, вадзіцелі пачалі сігналіць. Яны незадаволеныя не толькі працяглым афармленнем польскімі памежнікамі, але і калегамі, якія ўкліньваюцца ў чаргу, і гэты працэс ніхто не рэгулюе.Як паведаміла карэспандэнту Sputnik, многія вадзіцелі стаяць у чарзе да пункта пропуску Бераставіца без руху ўжо больш за 30 гадзін.У Дзяржпагранкамітэце растлумачылі, што сітуацыя абвастрылася з-за невыканання Польшчай двухбаковых дамоўленасцей па пропуску грузавога транспарту.За мінулыя суткі праз пераезд Бераставіца - Баброўнікі ў Польшчу трапіў 321 грузавік з 500 (гэта 62% ад нормы). Да 16.00 панядзелка польскія памежнікі аформілі каля 230 грузавікоў."Разам з тым, беларускі бок можа выпусціць роўна столькі транспарту, колькі польскія калегі запускаюць на сваю тэрыторыю", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ДПК.У камітэце адзначылі, што, нягледзячы на напружанасць, выкліканую працяглым чаканнем, і стомленасць вадзіцеляў, сітуацыя кантралюемая. І беларускі бок прымае ўсё неабходнае для паскарэння працэсу.Толькі два пункты пропускуПаводле даных Дзяржпагранкамітэта, цяпер трапіць у Польшчу можна толькі праз два грузапасажырскія пагранпераходы, што прыкметна зніжае прапускную здольнасць гэтага напрамку. З 9 лістапада ў аднабаковым парадку Варшава закрыла польскі пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" ("Брузгі" з беларускага боку).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0e/1060365326_311:0:1607:972_1920x0_80_0_0_ec645cf687285ed0372e5b0a1970baaa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мяжа беларусі і польшчы
Дальнабойшчыкі зладзілі пратэст на мяжы з Польшчай
17:03 14.02.2022 (абноўлена: 17:08 14.02.2022) У сумежным пункце пропуску з беларускага боку - у Бераставіцы - назапасілася вялікая колькасць грузавікоў, што выклікае незадаволенасць вадзіцеляў.
МІНСК, 14 лют ― Sputnik. Па стане на 16:00 панядзелка перад пунктам пропуску Бераставіца (з польскага боку Баброўнікі) афармлення чакаюць звыш 530 фур.
Каб звярнуць увагу на праблему, вадзіцелі пачалі сігналіць. Яны незадаволеныя не толькі працяглым афармленнем польскімі памежнікамі, але і калегамі, якія ўкліньваюцца ў чаргу, і гэты працэс ніхто не рэгулюе.
Як паведаміла карэспандэнту Sputnik, многія вадзіцелі стаяць у чарзе да пункта пропуску Бераставіца без руху ўжо больш за 30 гадзін.
У Дзяржпагранкамітэце растлумачылі, што сітуацыя абвастрылася з-за невыканання Польшчай двухбаковых дамоўленасцей па пропуску грузавога транспарту.
За мінулыя суткі праз пераезд Бераставіца - Баброўнікі ў Польшчу трапіў 321 грузавік з 500 (гэта 62% ад нормы). Да 16.00 панядзелка польскія памежнікі аформілі каля 230 грузавікоў.
"Разам з тым, беларускі бок можа выпусціць роўна столькі транспарту, колькі польскія калегі запускаюць на сваю тэрыторыю", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ДПК.
У камітэце адзначылі, што, нягледзячы на напружанасць, выкліканую працяглым чаканнем, і стомленасць вадзіцеляў, сітуацыя кантралюемая. І беларускі бок прымае ўсё неабходнае для паскарэння працэсу.
Толькі два пункты пропуску
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, цяпер трапіць у Польшчу можна толькі праз два грузапасажырскія пагранпераходы, што прыкметна зніжае прапускную здольнасць гэтага напрамку. З 9 лістапада ў аднабаковым парадку Варшава закрыла польскі пункт пропуску "Кузніца Беластоцкая" ("Брузгі" з беларускага боку).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЕС распаўсюджвае ілжывую інфармацыю аб правакацыях з боку Беларусі - ДПК
ДПК абвяргае
паведамленні аб зборы грошай для пагранічнікаў