Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка праанансаваў сустрэчу з Пуціным у бліжэйшы час

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2022
Падпісацца
У мінулую суботу кіраўнікі дзвюх дзяржаў правялі тэлефонную размову, падчас якой сярод іншых тэм у тым ліку абмеркавалі маючыя адбыцца сустрэчы.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час намечана яго сустрэча з расійскім лідэрам Уладзімірам Пуціным, паведаміў блізкі да прэс-службы прэзідэнта Telegram-канал "Пул Першага".
Беларускі прэзідэнт сёння сустракаецца ў Мінску з вядомым палітычным і дзяржаўным дзеячам Украіны Аляксандрам Марозам.
"Сёння гвалтам крычаць: "Калі выведзеце войскі?" Слухайце, гэта нашая справа з Пуціным", – адзначыў Лукашэнка на гэтай сустрэчы, яго цытуе БелТА.
"Мы ў бліжэйшы час сустрэнемся і прымем рашэнне, калі, у якія тэрміны, па якім графіку выводзіць адсюль Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі. Гэта наша справа", - сказаў ён.
Як паведамляў Sputnik са спасылкай на прэс-службу Крамля, у мінулую суботу прэзідэнты дзвюх краін стэлефанаваліся і абмеркавалі сітуацыю з рэакцыяй ЗША і НАТА на расейскія прапановы па гарантыях бяспекі.
Таксама прэзідэнты дамовіліся аб далейшых асабістых кантактах, паведаміла крамлёўская прэс-служба.
У 2021 годзе лідэры дзвюх дзяржаў правялі як мінімум шэсць сустрэч, у тым ліку пад заслону адыходзячага года - 29 снежня ў Санкт-Пецярбургу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2022
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Пуцін і Лукашэнка правялі тэлефонныя перамовы ў суботу
Стужка навiн
0