МАК адмяніў узнагароджанне расійскіх фігурыстаў

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкКаміла Валіева
Каміла Валіева - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2022
Падпісацца
Калі Валіева, якая раней патрапіла ў допінгавы скандал, зойме прызавое месца ў адзіночных спаборніцтвах, цырымонія таксама не адбудзецца.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Цырымонія ўзнагароджання прызёраў каманднага турніру на Алімпіядзе ў Пекіне адменена, такое рашэнне ў панядзелак прыняў Міжнародны алімпійскі камітэт.
Расійская зборная выйграла камандны алімпійскі турнір у фігурным катанні яшчэ 7 лютага. Цырымонію ўзнагароджання, аднак, прыйшлося адкласці з-за падазронай допінг-пробы адной з фігурыстак - Камілы Валіевай.
У МАК заявілі, што цырымонію не будуць праводзіць "у інтарэсах справядлівасці да ўсіх спартсменаў".
У той жа час там адзначылі, што парушэнне антыдопінгавых правіл з боку Валіевай яшчэ не ўстаноўлена.
Урачыстая цырымонія ўсё ж можа адбыцца - па ўзгадненні са спартсменамі і нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі - але пасля таго, як справа Валіевай будзе завершана.
Таксама ў рэлізе ўказваецца: калі гэтая расійская фігурыстка фінішуе ў тройцы лепшых у жаночым адзіночным катанні, у Пекіне не адбудзецца ні кветкавая цырымонія, ні цырымонія ўзнагароджання.

Допінгавы скандал Валіевай

Пасля перамогі ў камандным турніры допінг-проба Валіевай паказала станоўчы вынік - у яе крыві быў знойдзены трыметазідзін. МАК, ВАДА і Міжнародны саюз канькабежцаў падалі пратэст у Спартыўны арбітражны суд. Там усе апеляцыі спартыўных арганізацый былі адхіленыя, а Валіевай дазволілі прыняць удзел у асабістым турніры Алімпіяды.
Гэтае рашэнне было прынята з улікам яе статусу "абароненай персоны", пад які трапляюць спартсмены да 16 гадоў (Валіевай 15 гадоў - Sputnik).
Кароткая праграма ў індывідуальных спаборніцтвах у жанчын на Алімпійскіх гульнях у Пекіне адбудзецца 15 лютага. Валіева атрымала 26-ы стартавы нумар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Каміла Валіева выйшла на першую трэніроўку пасля рашэння CAS аб допуску да асабістага турніру на Алімпіядзе. - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2022
Валіева выйшла на трэніроўку пасля рашэння аб допуску да асабістага турніру - відэа
Таксама на Sputnik:
Фігурыстка Валіева працягне выступленне на Алімпіядзе
Чыстая і невінаватая: Тутберыдзэ аб сітуацыі з фігурысткай Валіевай
Федэрацыя фігурнага катання Расіі не сумняваецца ў сумленнасці Валіевай
Стужка навiн
0