https://bel.sputnik.by/20220214/pyasko-raspav-kal-putsn--lukashenku-pravyaduts-chargovuyu-sustrechu-1060358371.html
Пяскоў распавёў, калі Пуцін і Лукашэнку правядуць чарговую сустрэчу
Пяскоў распавёў, калі Пуцін і Лукашэнку правядуць чарговую сустрэчу
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе лідэры дзвюх дзяржаў шэсць разоў сустракаліся асабіста, а таксама шмат размаўлялі па тэлефоне. Новая сустрэча, якая зараз абмяркоўваецца, стане... 14.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-14T15:15+0300
2022-02-14T15:15+0300
2022-02-16T16:44+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
дзмітрый пяскоў
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_0:0:1013:571_1920x0_80_0_0_27f5dc9c3f543cf319931acb883f873c.jpg
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў расказаў, калі можа прайсці першая сёлета сустрэча беларускага і расійскага лідэраў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.Беларускі лідэр у панядзелак правёў у Мінску сустрэчу з украінскім палітыкам, экс-спікерам Рады Аляксандрам Марозам. У час размовы размова зайшла аб вывадзе расійскіх войскаў пасля вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022". Лукашэнка адзначыў, што гэта ягоная справа з Пуціным, якую ён абмяркуе на бліжэйшай з ім сустрэчы.Прадстаўнік Крамля не стаў казаць, якія тэмы плануюць абмеркаваць прэзідэнты, аднак удакладніў, што і Пуцін, і Лукашэнка могуць зрабіць заявы па выніку перамоваў."Не будзем забягаць наперад. Давайце дачакаемся сустрэчы. Спадзяемся, што два прэзідэнты зробяць заявы па выніку іх перагавораў", - адказаў ён на пытанне аб тым, ці будуць кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваць графік вываду расійскіх войскаў з Беларусі.Шэсць асабістых сустрэч за годУ мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін часта размаўлялі па тэлефоне і як мінімум сем разоў сустракаліся асабіста. Апошні раз прэзідэнты бачыліся ў Санкт-Пецярбургу напярэдадні Новага года. Там яны абмеркавалі гандаль, авіябудаванне і шмат іншага, а таксама згулялі ў хакей.Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся ў Маскве (у верасні), Санкт-Пецярбургу (у ліпені), у Сочы (у маі). Таксама яны размаўлялі ў красавіку і лютым, усе перамовы праходзілі на расійскай тэрыторыі.У мінулую суботу прэзідэнты стэлефанаваліся і абмеркавалі сітуацыю з рэакцыяй ЗША і НАТА на расійскія прапановы па гарантыях бяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20220214/lukashenka-praanansava-sustrechu-z-putsnym-u-blzheyshy-chas-1060351055.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/07/15/1055039694_70:0:970:675_1920x0_80_0_0_16e5a030fe5c555f7b648d11dc074f3e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, дзмітрый пяскоў, саюзная дзяржава
Пяскоў распавёў, калі Пуцін і Лукашэнку правядуць чарговую сустрэчу
15:15 14.02.2022 (абноўлена: 16:44 16.02.2022) У мінулым годзе лідэры дзвюх дзяржаў шэсць разоў сустракаліся асабіста, а таксама шмат размаўлялі па тэлефоне. Новая сустрэча, якая зараз абмяркоўваецца, стане першай у 2022-м.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітры Пяскоў расказаў, калі можа прайсці першая сёлета сустрэча беларускага і расійскага лідэраў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Беларускі лідэр у панядзелак правёў у Мінску сустрэчу з украінскім палітыкам, экс-спікерам Рады Аляксандрам Марозам. У час размовы размова зайшла аб вывадзе расійскіх войскаў пасля вучэнняў "Саюзная рашучасць-2022". Лукашэнка адзначыў, што гэта ягоная справа з Пуціным, якую ён абмяркуе на бліжэйшай з ім сустрэчы.
"Такая сустрэча рыхтуецца. Мы разлічваем, што да канца тыдня яна адбудзецца", – пацвердзіў Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля не стаў казаць, якія тэмы плануюць абмеркаваць прэзідэнты, аднак удакладніў, што і Пуцін, і Лукашэнка могуць зрабіць заявы па выніку перамоваў.
"Не будзем забягаць наперад. Давайце дачакаемся сустрэчы. Спадзяемся, што два прэзідэнты зробяць заявы па выніку іх перагавораў", - адказаў ён на пытанне аб тым, ці будуць кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваць графік вываду расійскіх войскаў з Беларусі.
Шэсць асабістых сустрэч за год
У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін часта размаўлялі па тэлефоне і як мінімум сем разоў сустракаліся асабіста. Апошні раз прэзідэнты бачыліся ў Санкт-Пецярбургу напярэдадні Новага года. Там яны абмеркавалі гандаль, авіябудаванне і шмат іншага, а таксама згулялі ў хакей.
Да гэтага кіраўнікі дзяржаў сустракаліся ў Маскве (у верасні), Санкт-Пецярбургу (у ліпені), у Сочы (у маі). Таксама яны размаўлялі ў красавіку і лютым, усе перамовы праходзілі на расійскай тэрыторыі.
У мінулую суботу прэзідэнты стэлефанаваліся і абмеркавалі сітуацыю з рэакцыяй ЗША і НАТА на расійскія прапановы па гарантыях бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь