https://bel.sputnik.by/20220215/na-vostrave-muzhnasts--smutku-shanaval-pamyats-tykh-khto-zagnu-u-afganstane-1060396539.html
На востраве Мужнасці і Смутку ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у Афганістане
На востраве Мужнасці і Смутку ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у Афганістане
Sputnik Беларусь
15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. З таго часу ў гэты дзень усе, хто прайшоў праз горан той вайны, збіраюцца разам, каб... 15.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-15T15:38+0300
2022-02-15T15:38+0300
2022-02-15T15:38+0300
афганістан
памяць
савецкая армія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060393044_0:0:3083:1734_1920x0_80_0_0_a0950d9960f6f92896b255b902a2487a.jpg
МІНСК, 15 лют – Sputnik. У Мінску на востраве Мужнасці і Смутку ўшанавалі памяць загінулых у Аўганістане, перадае карэспандэнт Sputnik.15 лютага - важная дата ў жыцці кожнага афіцэра і салдата, які прайшоў праз вайну ў Афгане: у гэты дзень завяршыўся вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з краіны.У гэты дзень сотні мінчан прыходзяць на востраў, дзе ў 1988 годзе быў узведзены мемарыял, і дзе на камені з абразом Божай Маці нанесены такія словы: "Сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм…" І далей радкі: "Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі…"Шматлюдная калона расцягнулася на сотні метраў. Яе ўзначаліў старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане генерал-маёр Валерый Гайдукевіч. Вянкамі і кветкі да падножжа помніка ўсклалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, члены ўрада, кіраўнікі сілавога блока, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і школьнікі.Прайшоў мітынг-рэквіем, падчас якога па традыцыі была аб'яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто не вярнуўся з-за рэчкі.Дарогамі Афганістана прайшлі каля 30 тысяч беларусаў, 771 чалавек загінуў, 718 вярнуліся дадому інвалідамі, некаторыя да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
https://bel.sputnik.by/20190515/Khto-mary-pra-Vetnam-dlya-SSSR-abo-Ad-zbro-dlya-madzhakheda-da-Usamy-1041166384.html
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0f/1060393044_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_1f1afb6c21349e91d414af4913088d30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
афганістан, памяць, савецкая армія
афганістан, памяць, савецкая армія
На востраве Мужнасці і Смутку ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у Афганістане
15 лютага 1989 года завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. З таго часу ў гэты дзень усе, хто прайшоў праз горан той вайны, збіраюцца разам, каб узгадаць перажытае.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. У Мінску на востраве Мужнасці і Смутку ўшанавалі памяць загінулых у Аўганістане, перадае карэспандэнт Sputnik.
15 лютага - важная дата ў жыцці кожнага афіцэра і салдата, які прайшоў праз вайну ў Афгане: у гэты дзень завяршыўся вывад абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з краіны.
У гэты дзень сотні мінчан прыходзяць на востраў, дзе ў 1988 годзе быў узведзены мемарыял, і дзе на камені з абразом Божай Маці нанесены такія словы: "Сынам, якія загінулі ў Афганістане, узведзены гэты храм…" І далей радкі: "Каб зла не было ні на сваёй, ні на чужой зямлі…"
Шматлюдная калона расцягнулася на сотні метраў. Яе ўзначаліў старшыня Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане генерал-маёр Валерый Гайдукевіч. Вянкамі і кветкі да падножжа помніка ўсклалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, члены ўрада, кіраўнікі сілавога блока, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і школьнікі.
Прайшоў мітынг-рэквіем, падчас якога па традыцыі была аб'яўлена хвіліна маўчання ў памяць аб тых, хто не вярнуўся з-за рэчкі.
Дарогамі Афганістана прайшлі каля 30 тысяч беларусаў, 771 чалавек загінуў, 718 вярнуліся дадому інвалідамі, некаторыя да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мэр Брэста паказаў свае
афганскія фатаграфііУнікальныя фатаграфіі: прыгледзьцеся ў твары людзей, якія
прайшлі афганскую вайну