"Каміла, мы з табой!": беларускі алімпійскі чэмпіён падтрымаў Валіеву

Падпісацца
Чэмпіёны Алімпіяды і сусветных першынстваў з Беларусі падтрымліваюць Камілу Валіеву. Глядзіце на відэа Sputnik, якія словы падтрымкі адрасаваў расійскай спартсменцы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Раманькоў.
Спартсмены Беларусі ўважліва сочаць за навінамі з алімпійскага Пекіна. І не толькі ў частцы выступленняў айчыннай зборнай, але і расійскай. Асаблівыя эмоцыі выклікала сітуацыя са станоўчай допінг-пробай, узятай у фігурысткі Камілы Валіявай яшчэ ў снежні мінулага года.
Пажаданні цярпення, стойкасці духу і сілы з Мінска накіраваў алімпійскі чэмпіён і шматразовы чэмпіён свету па фехтаванні, заслужаны майстар спорту СССР Аляксандр Раманькоў.
"Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць. Гэта адносіцца не толькі да ваенных, але і да нас, спартсменаў. Табе будзе цяжка, мы ўсё гэта разумеем. Але памятай, што мы ўсе разам з табой. Памятай - ты абараняеш сябе, трэнера, сям'ю , Радзіму. Удачы табе, вялікай-вялікай!" - сказаў Раманькоў.
Валіева ў складзе зборнай Расіі выйграла камандны турнір на Алімпіядзе ў Пекіне. Ужо пасля завяршэння спаборніцтваў стала вядома, што ў яе допінг-пробе, узятай у снежні мінулага года, знайшлі рэчыва трыметазідзін - прымяняецца для тэрапіі кардыялагічных праблем.
Допуску на асабісты турнір у Пекіне Валіевай прыйшлося дамагацца праз Спартыўны арбітражны суд (CAS). Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК), Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) і Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) падалі апеляцыі на допуск фігурысткі да Гульняў, аднак панэль CAS прыняла бок РУСАДА і дазволіла Валіевай выступіць у асабістым турніры.
У аўторак у Пекіне прайшлі асабістыя спаборніцтвы ў жаночым адзіночным фігурным катанні. Пасля выканання кароткай праграмы расіянка Каміла Валіева займае першае месца.
Яна набрала 82,16 бала. На другім месцы размясцілася яе суайчынніца Ганна Шчарбакова (80,2). Трэці радок пасля выканання кароткай праграмы займае японка Каоры Сакамота (79,84).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Насуперак усяму: Каміла Валіева лідзіруе пасля кароткай праграмы
Валіева пракаменціравала допінг-скандал на Алімпіядзе
МАК адмяніў узнагароджанне расійскіх фігурыстаў
Стужка навiн
0