Захад вырашыў узорна-паказальна пакараць Беларусь - Макей

© Sputnik / Владимир ТрефиловМіністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 16.02.2022
Падпісацца
Міністр адзначыў узмацненне санкцыйнага націску на рэспубліку, у тым ліку спробы эканамічнага ўдушэння.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Беларусь выбрана Захадам як краіна, якую трэба ўзорна-паказальна пакараць, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на прэс-канферэнцыі ў сераду, перадае карэспандэнт Sputnik.
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Захад узмацняе санкцыйны націск на Беларусь для таго, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, аднак чаканага выніку гэта не дасць.
"Санкцыйны ціск Захаду на нашу краіну толькі ўзмацніўся. Мэта ўжо нават не маскіруецца. Трэба дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю, задушыць эканоміку і выклікаць падзенне ўзроўню жыцця максімальнай колькасці насельніцтва... Ужо зразумела, што спробы гэтыя праваліліся і (вынікі - Sputnik) ніколі не будуць дасягнуты", - сказаў Макей.

Эканоміка нарошчвае экспарт

Міністр падкрэсліў, што знешні націск на краіну садзейнічаў таму, што беларуская эканоміка стала больш гнуткай, дыверсіфікавала экспарт і нават нарасціла яго.
"Мы выраслі з кароткіх штанішак, у нас ёсць саюзнікі і партнёры, зразумелы нашы інтарэсы. Мы не дазволім ставіцца да Беларусі без павагі", - сказаў міністр.
Пяць пакетаў санкцый не садзейнічаюць нармальным адносінам Беларусі і Захаду, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі. "Мы гатовы да дыялога з усімі партнёрамі, у тым ліку і цяжкімі", - сказаў ён.

Чаму сапсаваліся адносіны з Захадам?

Адносіны Беларусі з краінамі Захаду рэзка пагоршыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у рэспубліцы, якія прайшлі ў жніўні 2020 года.
Еўрасаюз, Вялікабрытанія, ЗША, Канада і шэраг іншых краін паэтапна ўводзілі санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, а таксама прадпрыемстваў. Яны абвінавачвалі афіцыйны Мінск у парушэньнях выбарчай кампаніі і правоў чалавека.
Пасля інцыдэнту з самалётам авіякампаніі Ryanair еўрапейскія краіны ўвялі абмежаванні на палёты беларускіх перавозчыкаў.
У пачатку снежня 2021 года было абвешчана аб чарговых санкцыях супраць Беларусі. У Мінску заявілі, што ўводзяць меры ў адказ – харчовае эмбарга.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Макей сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Літвы
МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Колькасць беларускіх дыпламатаў у краінах Еўропы скароцяць
Стужка навiн
0