https://bel.sputnik.by/20211221/mzs-rf-adkaza-na-magchymasts-razmyashchennya-yadzernay-zbro--belarus-1058882375.html
МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Тэма вяртання ў Беларусь зброі масавага паражэння абмяркоўваецца ў палітычных вярхах ужо некалькі тыдняў: раней Лукашэнка заяўляў, што Мінск прапануе Маскве... 21.12.2021, Sputnik Беларусь
2021-12-21T15:45+0300
2021-12-21T15:45+0300
2023-03-29T18:46+0300
аляксандр лукашэнка
ната
мзс рф
беларусь
мінск
расія
масква
польшча
зброя
ядзерная зброя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104409/85/1044098521_0:142:3139:1907_1920x0_80_0_0_98d3c544c681b91bd73bc000e5e0b441.jpg
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Калі ЗША і НАТА адмовяцца абмяркоўваць з Расіяй яе прапановы па гарантыях бяспекі, Масква разгледзіць усе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ, паведаміў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Андрэй Рудэнка.Па словах расійскага намесніка міністра, усё будзе залежаць ад рэакцыі заходніх краін і блока НАТА.Ядзерная зброя ў БеларусіРаней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Паводле яго слоў, гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі НАТА размесціць зброю масавага знішчэння ў Польшчы.Таксама на мінулым тыдні кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic пацвердзіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20211218/gpergukavoe-adstavanne-zsha-ad-ras-atsanl--3-mlrd-dolara-1058808940.html
беларусь
мінск
расія
масква
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104409/85/1044098521_203:0:2934:2048_1920x0_80_0_0_bebf9ebf12121995500a548107c3baa7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ната, мзс рф, беларусь, мінск, расія, масква, польшча, зброя, ядзерная зброя
аляксандр лукашэнка, ната, мзс рф, беларусь, мінск, расія, масква, польшча, зброя, ядзерная зброя
МЗС РФ адказала на магчымасць размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
15:45 21.12.2021 (абноўлена: 18:46 29.03.2023) Тэма вяртання ў Беларусь зброі масавага паражэння абмяркоўваецца ў палітычных вярхах ужо некалькі тыдняў: раней Лукашэнка заяўляў, што Мінск прапануе Маскве размясціць зброю, калі НАТА пойдзе на аналагічны крок у Польшчы.
МІНСК, 21 сне – Sputnik. Калі ЗША і НАТА адмовяцца абмяркоўваць з Расіяй яе прапановы па гарантыях бяспекі, Масква разгледзіць усе магчымыя варыянты дзеянняў у адказ, паведаміў намеснік кіраўніка расійскага МЗС Андрэй Рудэнка.
"Усе пытанні разглядаюцца ў комплексе. Мы чулі такія прапановы з боку нашых беларускіх саюзнікаў", - пракаменціраваў ён РІА Навіны магчымасць размясціць у Беларусі ядзерную зброю.
Па словах расійскага намесніка міністра, усё будзе залежаць ад рэакцыі заходніх краін і блока НАТА.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў
інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў краіну. Паводле яго слоў, гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі НАТА размесціць зброю масавага знішчэння ў Польшчы.
Таксама на мінулым тыдні кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей у інтэрв'ю RT Arabic пацвердзіў, што Мінск разглядае магчымасць размяшчэння на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі пры пагрозе з боку НАТА.
Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову, паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года.
Расіі патрэбен адказ ЗША на
прапановы па гарантыях бяспекі – Рабкоў
Беларусь гатова
размясціць у сябе ядзерную зброю пры пагрозе з боку НАТА